• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
23.09.2026, 01:04
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

    С 25 августа по 5 сентября проводиться акция «Внимание — дети!». Включите ближний свет фар.

    Жители Кореличского района торжественно отметили золотую свадьбу

    Жители Кореличского района торжественно отметили золотую свадьбу

    Свой сотый день рождения отметил 20 августа житель Кореличского района Александр Данилович Плескач

Главная Лента новостей

Прадстаўнікоў розных краін свету сабрала ў Міры адкрыццё мемарыяльнай дошкі ў гонар японскага дыпламата Тыунэ Сугіхары (фота)

by
02.05.2019
в Лента новостей, Последние новости
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

У гады Другой сусветнай вайны японскі дыпламат Тыунэ Сугіхара, рызыкуючы жыццём, выратаваў ад смерці тысячы яўрэяў, у тым ліку і нашых землякоў. Праз дзесяцігоддзі яго подзвіг жывы ў памяці многіх народаў, а 2 мая ўвекавечаны на мемарыяльнай дошцы на будынку былой ешывы ў гарадскім пасёлку Мір.

На ўрачыстае адкрыццё завіталі як жыхары карэліцкай зямлі і прадстаўнікі мясцовай улады, так і шаноўныя госці з розных краін свету. Дэлегацыю віталі хлебам ды соллю, спевамі ды танцамі артысты нашага краю.

Знакавая падзея сабрала разам удзельнікаў міжнароднай канферэнцыі “Лімуд”, заснавальніка і старшыню Выканаўчага камітэта “Лімуд СНД” Хаіма Чэслера, старшыню Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і абшчын Уладзіміра Чарніцкага, галоўнага равіна арганізацыі “Аб’яднанне іўдзейскіх рэлігійных абшчын у Рэспубліцы Беларусь” Шнеора Залмана Дайча, кіраўніка прадстаўніцтва Бюро па сувязях з яўрэямі ў Расіі, Беларусі і краінах Балтыі, дарадцу пасольства Дзяржавы Ізраіль у Расійскай Федэрацыі Яну Агмон, кіраўніка прадстаўніцтва Яўрэйскага агенцтва ў Беларусі Ілану Ломкін, прадпрымальніка-мецэната і старшыню іўдзейскай рэлігійнай абшчыны Віцебска Леаніда Томчына.

Аддаць дань павагі свайму знакамітаму калегу прыехалі і дыпламаты: Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь Алон Шогам, Часовы павераны ў справах Японіі ў Рэспубліцы Беларусь Хірокі Такунага, Першы сакратар пасольства ЗША ў Рэспубліцы Беларусь Крыстафер МакКейб, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Андрус Пулокас, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Аўстрыйскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Алаізіа Вёргеттэр, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Артур Міхальскі, Першы сакратар пасольства Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь, дырэктар Ізраільскага культурнага цэнтра Кацярына Літвак.

З хваляваннем наведаў падзею скульптар, выкладчык Беларускай акадэміі мастацтваў Аляксандр Фінскі – аўтар мемарыяльнай дошкі.

Асаблівым госцем стаў на адкрыцці сын Тыунэ Сугіхара – Нобукі Сугіхара.

У звароце да прысутных намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама, старшыня РА РГА “Белая Русь” Руслан Абрамчык падкрэсліў выключнасць падзеі і яе міжнароднае значэнне, тым больш напярэдадні Дня Перамогі. Да таго ж, сёлета мы адзначаем 75-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Таму з’яўленне мемарыяльнай дошкі можна лічыць мірным пасланнем карэліцкай зямлі да ўсіх народаў свету, яскравым сведчаннем талерантнасці, гасціннасці і адкрытасці Беларусі да розных рэлігій і нацыянальнасцей.

Такім жа актам чалавечай міласэрнасці, мужнасці і самаахвярнасці супраць вайны было і жыццё самога Тыунэ Сугіхары (1900-1986). Ён пачынаў дыпламатычную кар’еру ў японскім пасольстве ў Харбіне. Затым працаваў у Міністэрстве замежных спраў спачатку Японіі, пасля – Маньчжоу-го. Некаторы час правёў у японскім пасольстве ў Хельсінкі. У сакавіку 1939 года Сугіхару назначылі віцэ-консулам у Каўнас, тады сталіцу Літвы. У гэтай краіне ён стаў першым японскім дыпламатам. На той момант ён добра ведаў рускую мову, прыняў праваслаўе і ў сваёй працы кіраваўся хрысціянскімі каштоўнасцямі, пазбягаў фармалізму і ў самай складанай сітуацыі знаходзіў шлях дапамагчы чалавеку. Падчас вайны, рызыкуючы пасадай і жыццём, Сугіхара выпісаў каля 2139 віз яўрэям. Калі ўлічваць, што дакумент выдаваўся на сям’ю, то дзякуючы самаадданаму дыпламату пазбеглі смерці каля 6 тысяч чалавек. Сугіхары часта прыходзілася з дапамогай жонкі выпісваць дакументы ад рукі, бо не было гатовых бланкаў, ён працаваў па 18-20 гадзінаў у суткі. Калі зачынілі консульства, мужчына некалькі дзён здымаў нумар у гасцініцы і працягваў ставіць візы. А перад тым, як з’ехаць з Літвы, пакінуў консульскі штамп бежанцам, каб тыя мелі шанс на новае жыццё. Сам жа пасля працаваў консулам у Празе, Калінінградзе, Бухарэсце. У рэшце рэшт вярнуўся ў Японію, дзе яму давялося развітацца з дыпламатычнай службай і перайсці на пасаду прадстаўніка японскай гандлёвай кампаніі ў СССР. У 1985 годзе Тыунэ Сугіхара атрымаў ад ізраільскага ўрада званне “Праведнік народаў свету” за выратаванне яўрэяў у ваенныя гады. Дарэчы, і ў сябе на радзіме ў Японскай Праваслаўнай Царкве ён ўшаноўваецца ў ліку праведных.

Сам жа Тыунэ Сугіхара не бачыў нечага надзвычайнага ў сваім учынку: “Вы хочаце пачуць пра маю матывацыю? Мной кіравалі простыя чалавечыя пачуцці – чуласць, зычлівасць, літасць, калі я бачыў бежанцаў, а сярод іх было столькі старых і дзяцей, і яны са слязьмі на вачах прасілі дапамогі. Так, я ведаў, што рызыкаваў усім, але быў упэўнены ў сваіх дзеяннях. Бо ў выратаванні жыцця іншых нічога няправільнага быць не можа. Дух чалавечнасці, дабрачыннасці, суседскай дружбы дапамагаў мне адолець усе цяжкасці, і я працягваў справу з падвоенай мужнасцю”.

У ліку выратаваных дыпламатам былі выкладчыкі і студэнты Мірскай ешывы (аўт. – яўрэйская вышэйшая вучэбная рэлігійная ўстанова, заснаваная ў Міры ў 1815 годзе, карысталася вялікім аўтарытэтам і называлася “ешывай кіраўнікоў ешыў”). З дапамогай транзітных віз Сугіхары яны выехалі праз Савецкі Саюз у Японію, а затым у Кітай. Пасля вайны ешыва адрадзілася ў Брукліне і Іерусаліме пад назвай “Мір”.

У самым гарадскім пасёлку Мір у будынку былой ешывы зараз знаходзіцца аддзяленне паштовай сувязі. А на памяць аб знакамітай навучальнай установе тут можна набыць паштоўкі, канверты і рамкі з яе выявай. Да таго ж, сярод мясцовых жыхароў захавалася легенда, што ў ваенныя гады з Міра з’ехалі аж пяцьсот Рабіновічаў. Справа ў тым, што большасць выкладчыкаў і студэнтаў ешывы накіроўваліся ў Японію пад адным і тым жа прозвішчам, бо візы капіраваліся шляхам перамалёўвання іерогліфаў з аднаго экзэмпляра.

І такіх гісторый, звязаных з асобай Сугіхары, можна пачуць шмат у самых розных кутках планеты. Усе яны нагадваюць нам, што значыць заставацца чалавекам у любой сітуацыі.

Нездарма і ўрачыстасць у гонар адкрыцця мемарыяльнай дошкі завяршылася калектыўнай малітвай падзякі, а мірскія юнакі і дзяўчаты запусцілі ў неба белыя шары з папяровымі жураўлікамі як сімвал міру і дружбы народаў.

Марына КАЗЛОВІЧ
Фота аўтара

? МОМАНТЫ ПАДЗЕІ

Хаім Чэслер
Уладзімір Чарніцкі
Шнеор Залман Дайч

Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».