20
  • О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
19.04.2026, 09:15
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Ад душы і для душы

    Ад душы і для душы

    Пункт погляду журналіста: «Родная мова! Самая шчырая і мілагучная!»

    Пункт погляду журналіста: «Родная мова! Самая шчырая і мілагучная!»

    99-летний кореличчанин Александр Данилович Плескач поделился секретами долголетия

    99-летний кореличчанин Александр Данилович Плескач поделился секретами долголетия

    Жительница деревни Полоная Людмила Войнило: «Жизнь на пенсии только начинается»

Главная Лента новостей

Завершается месячник «Человек с белой тростью». О том, как живут слабовидящие жители Кореличчины, рассказывает председатель РО ОО «БелТИЗ» Ольга Жук

by
13.11.2019
в Лента новостей, Общество, Последние новости
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Штогод з 15 кастрычніка па 15 лістапада ў Рэспубліцы Беларусь праходзіць месячнік «Чалавек з белым кіем», які закліканы прыцягнуць увагу шырокай грамадскасці і ўрада, а таксама органаў мясцовай выканаўчай улады да неабходнасці вырашэння сацыяльных праблем інвалідаў па зроку, абароны іх правоў і інтарэсаў, павышэння якасці жыцця невідушчых і слабавідушчых людзей. Пра тое, як жывуць слабавідушчыя жыхары Карэліцкага раёна, сёння расказвае старшыня Карэліцкай раённай арганізацыі ГА «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку» Вольга ЖУК.

✅ — Вольга Сяргееўна, колькі чалавек з інваліднасцю па зроку жыве ў Карэліцкім раёне?

— У 60 жыхароў раёна ёсць праблемы са зрокам у той ці іншай ступені. Амаль палова з іх, 29 чалавек, з’яўляюцца членамі раённай арганізацыі ГА «БелТІЗ». Першую групу інваліднасці маюць 19 чалавек, другую — 32, трэцюю — 9. У асноўным гэта 50-60-гадовыя людзі, якія атрымалі інваліднасць з-за няшчасных выпадкаў або з прычыны захворванняў.

✅ — Многія інваліды па зроку наведваюць цэнтр сацыяльнага абслугоўвання Карэліцкага раёна. Якую дапамогу ім аказваюць там?

— У цэнтры спецыяльна для такой катэгорыі людзей створана безбар’ернае асяроддзе. Устаноўлены поручні, пакладзена тактыльная плітка, на ўваходных дзвярах размешчаны папераджальны знак «Жоўты круг», на дзвярах у кабінеты — таблічкі са шрыфтам Брайля. Таксама спецыялісты цэнтра па жаданні слабавідушчых карэліччан заказваюць адмысловыя смартфоны і гадзіннікі, прылады для праслухоўвання літаратуры. Усё гэта дазваляе людзям быць у курсе падзей, якія адбываюцца, займацца любімай справай, вучыцца чамусьці карыснаму.

На базе цэнтра сацабслугоўвання дзейнічаюць гурткі «Музычная шкатулка» і «Рытм», у якіх можна займацца спевамі і фізічнай культурай. Для нас важна, каб людзі, якія маюць праблемы са зрокам, не замыкаліся ў сабе і не сядзелі ў чатырох сценах. Таму запрашаем іх на нашыя канцэрты і акцыі. Праблему з транспартам таксама вырашаем: у цэнтры ёсць спецыяльны аўтамабіль, які прывозіць удзельнікаў клубаў і гурткоў на нашы масавыя мерапрыемствы.

✅ — Наколькі паспяховыя карэліччане з інваліднасцю па зроку на сямейнай, прафесійнай і творчай ніве?

— У асноўным усе маюць сем’і, дзяцей і ўнукаў. Калі стан здароўя дазваляе, то і працуюць. Напрыклад, 10 чалавек, якія з’яўляюцца сябрамі ГА «БелТІЗ», працуюць у сферы аховы маёмасці, выконваюць сезонныя работы ў сельгаспрадпрыемствах. Вядома, праблема з працаўладкаваннем такой катэгорыі людзей існуе. Бо для таго, каб стварыць працоўнае месца на прадпрыемстве, патрэбны каласальныя ўліванні для стварэння безбар’ернага асяроддзя, для забеспячэння даступнасці да станкоў, сталовай, медпункта. Павінна быць адмысловае абсталяванне, тэхнічна бяспечнае, адаптаванае да выкарыстання гэтымі людзьмі. Часцей за ўсё інваліды па зроку працуюць у прафесіях, звязаных з адвёрткавай зборкай.

Магу адзначыць, што сябры Карэліцкай РА ГА «БелТІЗ» вядуць актыўны лад жыцця, з задавальненнем прымаюць удзел у мерапрыемствах не толькі раённага ўзроўню, але абласнога і рэспубліканскага. Напрыклад, Мікалай Канстанцінавіч Друцька на абласным фестывалі творчасці інвалідаў па зроку «Сэрцам бачым, творым і жывём!» заваяваў дыплом лаўрэата трэцяй ступені. Разам з дачкой Святланай яны выканалі выдатную музычную кампазіцыю. Таксама Мікалай Канстанцінавіч вызначыўся ў рэспубліканскім кулінарным конкурсе «Сакрэт маёй кухні». Ён прыгатаваў выдатныя зразы з бульбы і ў намінацыі «Бульбаш» атрымаў прыз глядацкіх сімпатый.

Мікалай Канстанцінавіч Друцька

✅ — Якую падтрымку невідушчым людзям аказвае дзяржава?

— На падставе атрыманага медыцынскага заключэння аб цяжкасці парушэння здароўя і яго прычынах упраўленнем па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Карэліцкага райвыканкама прымаецца рашэнне аб прызначэнні пенсіі і выконваецца разлік яе памераў. У Беларусі вызначаны наступныя памеры пенсіі па інваліднасці пры наяўнасці працоўнага стажу: інвалідам першай групы — 75% сярэднямесячнага заробку, другой групы — 65%, трэцяй групы — 40%. Не маючым права на працоўную пенсію інвалідам выплачваюцца сацыяльныя пенсіі: першай групы — 150% мінімальнай пенсіі па ўзросту, другой групы — 100%, трэцяй групы — 50%. Сярэдні памер пенсіі па інваліднасці ў Карэліцкім раёне складае 382 рублі.

Таксама ўсе жадаючыя забяспечваюцца сродкамі рэабілітацыі: адмысловымі смартфонамі, гадзіннікамі, прыладамі для праслухоўвання літаратуры. У 2018 і 2019 гадах такія спецыяльныя сродкі ў Карэліцкім раёне атрымалі 11 чалавек. Для інвалідаў першай і другой групы дзейнічаюць зніжкі ў памеры ад 20 да 50% на набыццё сродкаў рэабілітацыі.

У людзей, якія маюць праблемы са зрокам, ёсць магчымасць паехаць у санаторый. Найбольш папулярнымі ў жыхароў Карэліцкага раёна з’яўляюцца здраўніцы «Вяжуці» (Маладзечанскі раён), «Ясельда» (Пінскі раён), «Бярэзіна» (Барысаў), «Белая Вежа» (Камянецкі раён). Людзям, якія маюць першую і другую групу інваліднасці, пуцёўкі выдаюцца бясплатна. Інвалідам першай групы паложана бясплатнае суправаджэнне. Для таго, каб атрымаць пуцёўку, трэба прыйсці ў цэнтр па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні Карэліцкага раёна, размешчаны ў будынку Карэліцкага райвыканкама ў каб. 77, або патэлефанаваць па нумары 2-08-49. З сабой неабходна мець медыцынскую даведку аб неабходнасці санаторна-курортнага лячэння з прапісаным у ёй профілем захворвання, ксеракопію пасведчання інваліда першай або другой групы, або ксеракопію пенсійнага пасведчання, ксеракопію пашпарта. Тым, хто мае першую групу інваліднасці, трэба мець пры сабе заключэнне ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі аб патрэбнасці ў суправаджэнні.

✅ Даведка «Полымя»

Асаблівай датай месячніка «Чалавек з белым кіем» з’яўляецца 13 лістапада — Міжнародны дзень сляпых. Гэтая дата абрана Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя невыпадкова. У гэты дзень нарадзіўся Валянцін Гаюі, які ў 1784 годзе адкрыў першую ў свеце школу для сляпых дзяцей у Францыі, распрацаваў сістэму навучання невідушчых і стварыў рэльефны шрыфт «унцыал». Валянцін Гаюі адкрыў пры школе друкарню, у якой надрукаваў першыя кнігі для невідушчых з выкарыстаннем свайго шрыфта.

Іна ЛЕЙКА
Фота Вікторыі КАСЦЮК і з адкрытых інтэрнэт-крыніц

Лента новостей

Диалог ради созидания. О милитаристской позиции Запада и миролюбивой политике Беларуси

Диалог ради созидания. О милитаристской позиции Запада и миролюбивой политике Беларуси

19.04.2026
В Беларуси ввели наказание за выброшенное животное – что за это грозит

В Беларуси ввели наказание за выброшенное животное – что за это грозит

18.04.2026
На Кореличчине масштабно прошли республиканский и районный субботники

В Гродненской области на республиканском субботнике заработали более 1,5 млн рублей

18.04.2026
На планерке у председателя: готовность кормоуборочной техники, порядок на земле и кадровый вопрос

На планерке у председателя: готовность кормоуборочной техники, порядок на земле и кадровый вопрос

18.04.2026
В Кореличском районе к административной ответственности за неделю привлечено 12 человек

Житель поселка Мир устроил ночные стрельбы по торговым киоскам

18.04.2026
В Кореличском районе в 2024 году произошло 2 возгорания сухой растительности. Полезные советы от МЧС

За выжигание сухой растительности грозит штраф от 10 до 30 базовых величин

18.04.2026
Как защитить свое подворье от инфекций, рассказали в Кореличской райветстанции

Как защитить свое подворье от инфекций, рассказали в Кореличской райветстанции

18.04.2026
Мошенники звонят жителям Кореличского района и выдают себя за энергетиков

Как не стать жертвой кибераферистов, рассказали в Кореличском РОВД

18.04.2026
Александр Лукашенко на субботнике работал на площадке Национального исторического музея

Александр Лукашенко на субботнике работал на площадке Национального исторического музея

18.04.2026
Железная дорога в поселке Мир существовала с Первой мировой войны

Железная дорога в поселке Мир существовала с Первой мировой войны

18.04.2026

Год благоустройства

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта
Год белорусской женщины

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта

08.03.2026

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

27.12.2025
По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

13.12.2025
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».