
Па дадзеных упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання на 25 сакавіка, да сяўбы ранніх яравых зерневых прыступілі ўсе гаспадаркі раёна. Засеяна 2730 га (73%). Па тэмпах сяўбы Карэліцкі раён займае трэцяе месца ў вобласці. Першыя два ў Ваўкавыскага і Зэльвенскага раёнаў, дзе засеяна 91 і 84% адпаведна.
Закрыццё вільгаці праведзена на 11449 га. Пад сяўбу ранніх яравых культур падрыхтавана 3308 з 3763 га (88%).
Аднагадовыя травы падсеяны на 219 га, шматгадовыя на пашы — на 590 га. Камяні на палях сабраны з 2565 га.