10 красавіка ў Карэліцкім маладзёжным цэнтры культуры прадэманстравана прэм'ера новага дакументальнага фільма Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" "Наш космос". Яго гледачамі сталі вучні сярэдняй школы № 1 г.п. Карэлічы.


З кінастужкі дзяўчынкі і хлопчыкі даведаліся пра беларускіх касманаўтаў: Пятра Клімука, Уладзіміра Каваленку, Алега Навіцкага, Марыну Васілеўскую. І што немалаважна: быў паказаны веліч космаса і новыя праекты, якія дапамогуць зазірнуць у заўтрашні дзень касманаўтыкі.
"Наш космос" — гэта захапляльна. У фільме — архіўныя кадры, інтэрв'ю з удзельнікамі падзей, здымкі касмічных апаратаў. Глядзіш кінастужку — і адчуваеш гонар за Беларусь у гэтай галіне. Касманаўтыка прыцягвае з дзяцінства, і яна з намі на працягу ўсяго жыцця.

Дар'я ГЕРМАНЮК,
вучаніца 4 класа
сярэдняй школы № 1 г.п. Карэлічы:
— Вельмі прыемна было бачыць на экране беларускіх касманаўтаў. Асабліва ўразіла мяне Марына Васілеўская. Маладая і прыгожая жанчына праявіла мужнасць і настойлівасць. У яе ёсць чаму павучыцца.

Мацвей РАДЗЮК,
вучань 4 класа
сярэдняй школы № 1 г.п. Карэлічы:
— Мяне зацікавілі звесткі пра першых беларускіх касманаўтаў Пятра Клімука і Уладзіміра Каваленку. Цікава, што яны сустрэліся на арбіце касмічнага карабля. Цёпла сустракалі іх на зямлі блізкія людзі. Яны — сапраўдныя героі.
Галіна СМАЛЯНКА
Фота Сяргея СТОЛЯРА