
Аб выніках работы Карэліцкага раённага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага коплексу ў 2024 годзе і задачах на 2025 год паведаміла старшыня раённай прафсаюзнай арганізацыі АПК Ірына Пянькоўская. Раённы лідар прафсаюза адзначыла: "Наша з вамі галоўная задача — ведаць і разумець, што ў першую чаргу хвалюе людзей, як успрымаюцца тыя ці іншыя новаўвядзенні ў сацыяльна-эканамічнай сферы. Мы павінны актыўна ўдзельнічаць ва ўсіх значных для грамадства падзеях і аказваць рэальны ўплыў на прыняцце жыццёва важных для людзей рашэнняў".

Ірына Леанідаўна вяла размову аб выкананні калектыўных дагавораў, партнёрстве і супрацоўніцтве, маніторынгу ў пытаннях выплаты заробку і выкананні правілаў аховы працы, правядзенні працоўных спаборніцтваў і заахвочванні перадавікоў, правядзенні акцыі "Наш жывёлавод", падтрымцы маладых спецыялістаў, турысцка-экскурсійнай дзейнасці, аздараўленні членаў прафсаюза, фізкультурна-аздараўленчай рабоце, удзеле ў выбарчых кампаніях, прафсаюзных акцыях і іншых пытаннях.

Справаздачу рэвізійнай камісіі Карэліцкай раённай прафсюзнай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу за 2024 год зрабіла яе старшыня Алена Дуровіч.
У абмеркаванні дакладаў прынялі ўдзел старшыні пярвічных прафсаюзных арганізацый раёна: Наталля Сіманава (СВК "Свіцязянка-2003"), Валерый Рэўкоўскі (УА "Мірскі дзяржаўны каледж"), Наталля Дасько (ААТ "Карэлічы-Лён"), Аляксандр Івашка (СВК "Жухавічы").
Аб выкананні каштарысу даходаў і расходаў Карэліцкай раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу за 2024 год праінфармавала галоўны бухгалтар Алена Валчэцкая.


На пленуме разгледжаны арганізацыйныя пытанні па зменах саставаў раённага камітэта і прэзідыума.
Намеснікам старшыні Карэліцкай раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу абрана Таццяна Іванаўна Філіповіч, галоўны эканаміст КСУП "Плезавод Карэлічы".

Галіна СМАЛЯНКА
Фота Іны ЛЕЙКІ