
Па дадзеных упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання на 18 сакавіка, да сяўбы ранніх яравых зерневых прыступілі ўсе гаспадаркі раёна. Засеяна 1076 га (29%).
Аграрыямі раёна падкормлена 11576 га (87%) азімых зерневых і 100% азімага рапсу, 5936 з 6979 га шматгадовых траў (85%) і 5140 га сенакосаў і пашаў (45%). Закрыццё вільгаці праведзена на 7522 га. Пад сяўбу ранніх яравых культур падрыхтавана 1690 з 3763 га (45%).