Клопат аб бяспецы дзяцей пачынаецца з ранніх гадоў. Але як правільна падрыхтаваць іх да нечаканых сітуацый? Інспектар Карэліцкага райаддзела МНС Кацярына Зуза правяла займальныя заняткі для дашкалят з раённага цэнтра і Малюшыцкага дзіцячага сада, дзе вывучэнне асноў бяспечных паводзінаў ператварылася ў вясёлую гульню.







У якасці фізкультхвілінкі інспектар правяла з дзецьм інтэрактыўную гульню «Топ-хлоп», падчас якой малыя даведаліся, якія прадметы небяспечныя для гульняў. Інспектар сектара прапаганды нагадала, што рабіць, калі апынуўся ў бядзе, а таксама растлумачыла, для чаго ў доме ўстанаўліваюць пажарны апавяшчальнік і, як ён зможа апавясціць аб пажары.
Сустрэча завяршылася на пазітыўнай ноце: кожнаму дзіцяці ўручылі размалёўкі і буклеты ад МНС.