• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
16.10.2026, 17:19
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

Главная 2025-2029 Пятилетка Качества

Слесар Карэліцкага гаргаза Дзяніс Коршун: «Працую сумленна, у гэтым сэнс майго жыцця»

by Галина Смолянко
02.07.2026
в 2025-2029 Пятилетка Качества
Слесар Карэліцкага гаргаза Дзяніс Коршун: «Працую сумленна, у гэтым сэнс майго жыцця»
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Маладосць — цудоўная пара, якая дае магчымасць шукаць і знаходзіць, ставіць мэты і ажыццяўляць іх, яшчэ гэта час для прафесійнага росту. Знайсці сябе ў жыцці — пад сілу ўпэўненым у сабе, чыю працу па праве ацэняць у грамадстве. Як прыйшоў да гэтага слесар па абслугоўванні і рамонце газавыкарыстоўваемага абсталявання 5 разраду Карэліцкага раёна газазабеспячэння філіяла «Лідскае вытворчае ўпраўленне» ВРУП «Гроднааблгаз» Дзяніс Віктаравіч Коршун, журналіст даведалася падчас сустрэчы.

— Дзяніс Віктаравіч, дзе Ваша маленькая радзіма?

— Сам родам з вёскі Нягневічы Навагрудскага раёна. Там нарадзіўся і восем гадоў вучыўся ў мясцовай школе. Пасля смерці маці з бацькам пераехалі ў г.п. Мір. Скончыў 9 класаў сярэдняй школы г.п. Мір імя Г. І. Сташэўскай і Мірскае МПТВ-234.

— Як пачынаўся працоўны шлях?

— Сваю працоўную біяграфію пачаў у старажытным пасёлку мастаком-афарміцелем у аднаго з індывідуальных прадпрымальнікаў. Затым працаваў у Мінску, у будаўнічым трэсце № 4 будаўнічага ўпраўлення № 10.

У 2006 годзе пайшоў служыць у армію. Пасля службы пазнаёміўся са сваёй будучай абранніцай жыцця. Наталля працавала медсястрой у Мінску,  родам была з г.п. Карэлічы. Вось сюды і пераехалі, яна мела дом у райцэнтры.

— У Карэлічах знайшлася для Вас праца?

— У кастрычніку 2015 года ўладкаваўся на працу ў гаргаз слесарам. Займаюся рамонтам унутрыдамавога газаабсталявання , але асноўная праца — тэхнічнае абслугоўванне: падрыхтаваць газавы кацёл да ацяпляльнага сезона.

У асноўным абслугоўваем жыхароў Карэліч і Міра,  аграгарадкоў Вялікія Жухавічы, Турэц, Ярэмічы, Лукі, вёсак Радунь, Кожава — населеных пунктаў, дзе ёсць прыродны газ.  Работа адказная,  пастаянна праходзім павышэнне кваліфікацыі — абсталяванне з кожным годам удасканальваецца.

— Дзе шліфуецца Ваша прафесійнае майстэрства?

— З 2022 года езджу на абласны агляд-конкурс «Лепшая брыгада па абслугоўванні ўнутрыдамавога абсталявання». У 2025 годзе занялі першае месца ў вобласці і прынялі ўдзел у рэспубліканскім конкурсе, дзе таксама падзяліліся сваім прафесійным майстэрствам. У 2026 годзе занялі другое месца у абласным аглядзе-конкурсе. Такія спаборніцтвы маюць свайго роду плюсы: гэта абмен вопытам і новыя знаёмствы.

— Вы моцна любіце сваю працу?

— Мая справа мне падабаецца. Кожны дзень можа ўзнікнуць  новая паломка абсталявання. Спачатку рашэння не ведаеш і самому цікава разабрацца, каб у будучым хутка вырашыць гэтую праблему.  Яшчэ падабаецца за тое, што маем зносіны з людзьмі. Асабліва кранаюць сустрэчы з састарэлымі. Яны імкнуцца паведаць пра мінулае і вельмі добразычлівыя. Стараешся чамусьці навучыцца ў іх.

— Сям’я для Вас з’яўляецца апорай?

— Сапраўды, сям’я — апора і падтрымка,  тут пасля працоўнага дня адпачываю душой. Жонка Наталля працуе працэдурнай медсястрой у рэабілітацыйным аддзяленні Карэліцкай цэнтральнай раённай бальніцы. Сыну Уладзіславу трынаццаць гадоў, скончыў сем класаў сярэдняй школы № 2 г.п. Карэлічы. Вучыцца добра і захапляецца канструктарамі. Разам з сям’ёй ездзім на рыбалку на раку Нёман. У цішы адпачываем і больш збліжаемся.

— Дом стаў для Вас прыстанню?

— Каля дому ёсць цяпліца і агарод. Хочацца аддаць належнае  спадарожніцы жыцця Наталлі: яна любіць займацца гэтай справай. Таксама даглядае кветкі, пляце кашпо са штучнай лазы і робіць навясныя і напольныя ўпрыгажэнні — і дом патанае ў квецені.

Шчыра кажучы, мне падабаецца жыць у Карэлічах — утульны і спакойны пасёлак. Галоўнае — ветлівыя і працавітыя людзі, хочацца дзяліць з імі радасць і клопаты.

— Дзяніс Віктаравіч, Вашу сумленную працу заўважылі і ацанілі: партрэт змешчаны на раённай Дошцы гонару. Вас гэта стымулюе ў працы?

—  Стараюся працаваць сумленна,  у гэтым сэнс майго жыцця. Што да ўвагі да мяне,  гэта не ўпершыню. Двойчы мой партрэт быў змешчаны на Дошцы гонару нашага ўпраўлення, узнагароджваўся Падзячнымі пісьмамі — ад Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў і Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта. Увага дае душэўны пад’ём — і хочацца працаваць лепш.

Галіна СМАЛЯНКА

Фота Кацярыны ЖАМОЙДЫ

Теги: новость дня
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».