• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
31.08.2026, 18:18
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    За выходные в Минской области сотрудники ГАИ выявили 1245 нарушений

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

    С 25 августа по 5 сентября проводиться акция «Внимание — дети!». Включите ближний свет фар.

    С 25 августа по 5 сентября проводиться акция «Внимание — дети!». Включите ближний свет фар.

    Жители Кореличского района торжественно отметили золотую свадьбу

    Жители Кореличского района торжественно отметили золотую свадьбу

    Свой сотый день рождения отметил 20 августа житель Кореличского района Александр Данилович Плескач

    Свой сотый день рождения отметил 20 августа житель Кореличского района Александр Данилович Плескач

    Пункт погляду журналіста: «ЧАЛАВЕКУ ПАТРЭБНЫ ЧАЛАВЕК»

    Пункт погляду журналіста: «ЧАЛАВЕКУ ПАТРЭБНЫ ЧАЛАВЕК»

  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    За выходные в Минской области сотрудники ГАИ выявили 1245 нарушений

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

    С 25 августа по 5 сентября проводиться акция «Внимание — дети!». Включите ближний свет фар.

    С 25 августа по 5 сентября проводиться акция «Внимание — дети!». Включите ближний свет фар.

    Жители Кореличского района торжественно отметили золотую свадьбу

    Жители Кореличского района торжественно отметили золотую свадьбу

    Свой сотый день рождения отметил 20 августа житель Кореличского района Александр Данилович Плескач

    Свой сотый день рождения отметил 20 августа житель Кореличского района Александр Данилович Плескач

    Пункт погляду журналіста: «ЧАЛАВЕКУ ПАТРЭБНЫ ЧАЛАВЕК»

    Пункт погляду журналіста: «ЧАЛАВЕКУ ПАТРЭБНЫ ЧАЛАВЕК»

Газета Полымя
Нет результата
Просмотреть все результаты
Главная 85 лет Кореличскому району

Да 630-годдзя першага ўпамінання паселішчаў Карэлічы і Мір (1 частка)

by Редакция Полымя
16.08.2025
в 85 лет Кореличскому району
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Гісторыя ўтварэння Карэліцкага раёна і стварэння кіруючых органаў

Сёлета спаўняецца 630 гадоў з першага ўпамінання ў летапісах паселішча Карэлічы каля ракі Рута, звязанага з паходам крыжакоў, ідучых на велікакняскі Мір і спыніўшыхся ў Карэлічах. Пасля гэтага, праз два гады, адбыўся абмен дагаворнымі граматамі паміж вялікім князем літоўскім Вітаўтам і вялікім магістрам Тэўтонскага Ордэна Конрадам фон Юнінгенам.

Сучасная тэрыторыя раёна ў прайшоўшыя гістарычныя перыяды знаходзілася ў складзе асобных дзяржаўных утварэнняў, і матэрыял па адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле раёна сканструяваны, зыходзячы з храналогіі падзей. Да X стагоддзя тэрыторыя была ў складзе гісторыка-этнаграфічнага регіёна Панямонне. У сярэдзіне X стагоддзя ўтварылася Полацкае княства — першае дзяржаўнае ўтварэнне эпохі феадалізму. З XI і да пачатку XIII стагоддзяў у Старажытнай Русі, Гарадзенскае княства. У сярэдзіне XIII стагоддзя беларускія землі пачалі аб’ядноўвацца вакол Навагрудка. З пункту гледжання наяўнасці адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення тэрыторыя раёна ў Х-ХIII стагоддзі належала Навагародскаму (Наваградскаму) удзельнаму княству. (Іпацьеўскі летапіс 1236-1237 гг.). Межы княстваў складаліся гістарычна і не вызначаліся заканадаўча. Затым, у сувязі з узбуйненнем, княства атрымала элементы аўтаноміі. У XIII і да сярэдзіны XVIII стагоддзяў у складзе Вялікага Княства 

Літоўскага, як Наваградская зямля з 1413 года Троцкага ваяводства, а з 1507 года Наваградскага ваяводства. Першае летапіснае згадванне Наваградскай зямлі — 1117 год.

На пачатаку ХV стагоддзя, калі адбываўся этап фарміравання і станаўлення Вялікага Княства Літоўскага, поўная назва якога з сярэдзіны ХV стагоддзя Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жэмойтскае, была ўведзена такая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка, як воласць. Гэта самая меншая тэрытарыяльна-гаспадарчая адзінка, якая аб’ядноўвала некалькі тэрыторый, сялянскіх абшчын. Пасля воласці былі аб’яднаны ў больш буйныя адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі — паветы. У гэты час тэрыторыя раёна ўваходзіла ў склад Наваградскай воласці. Пазней ў Вялікім Княстве Літоўскім былі ўведзеныя новыя адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі – ваяводствы. Каля 1504 года ўтварылася Віленскае ваяводства, а ў 1507 годзе са складу Віленскага ваяводства выдзелена Наваградскае, і тэрыторыя раёна адносілася да гэтых тэрытарыяльных адзінак. У 1565-1566 гадах у Вялікім Княстве Літоўскім праводзілася адміністрацыйная рэформа і тэрыторыя раёна апынулася ў Наваградскім ваяводстве Наваградскага павета. Гэта замацавана Статутам Вялікага Княства Літоўскага ў 1588 годзе і праіснавала да канца ХVIII стагоддзя.

У 1569-1795 гадах тэрыторыя раёна ў складзе Рэчы Паспалітай, федэратыўнай дзяржавы, якая ўзнікла ў выніку аб’яднання Польскага каралеўства (“Кароны”) і Вялікага Княства Літоўскага (“Княства”) ці “Літвы”, у якіх была агульная вярхоўная ўлада, праводзілася сумесная знешняя палітыка, але захоўвалася аўтаномнасць. У канцы ХVII стагоддзя ў сувязі з трыма падзеламі Рэчы Паспалітай (1772 г., 1793 г. і 1795 г.) адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне тэрыторыі сучаснага раёна пацярпела істотныя змены. З 1795 года тэрыторыя раёна належыць Расійскай імперыі ў складзе Наваградскага павета Слонімскай губерні і падзяляецца на воласці Жухавіцкая, Карэліцкая, Мірская, Райцаўская, Цырынская і Ярэміцкая. У 1797 годзе Слонімская і Віленская губерні аб’яднаны ў Літоўскую з цэнтрам у Вільні, а павет застаўся Наваградскі. У пачатку 1801 года была падзелена Літоўская губернія і тэрыторыя раёна зноў у Слонімскай (з 9 верасня 1801 года Гарадзенскай) губерні. У 1842 годзе Наваградскі павет быў перададзены Мінскай губерні, і да канца XVIII стагоддзя тэрыторыя раёна ўваходзіць у склад Наваградскага павета Мінскай губерні.

На пачатку ХIХ стагоддзя ўпершыню ў адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленні з’явілася такое ўтварэнне, як вобласць. У сакавіку 1917 года ўтворана Заходняя вобласць, у якую ўваходзіць і Мінская губерня. У лютым 1918 года тэрыторыя раёна акупавана нямецкімі войскамі, а 22.12.1918 года вызвалена Чырвонай Арміяй. У верасні 1918 года Заходняя вобласць перейменавана ў Заходнюю камуну, якая была ліквідавана пасля абвяшчэння 01.01.1919 года Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь. У лютым 1919 года адбылося аб’яднанне ССРБ і Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Літва ў Літбел (афіцыйная назва – Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Літвы і Беларусі). Да канца лета 1919 года ўся тэрыторыя Літбел занятая польскімі войскамі. 

З 1920 года на тэрыторыі сучаснага раёна дзейнічалі Карэліцкі (старшыня Гоцка П.С.), Мірскі (ст. Самец А.С.), Турэцкі (ст. Кеда І.С.), Жухавіцкі (ст. Крапіўніцкі Ф.Ф.), Цырынскі (ст. Гулецкі М.С.) і Райчанскі (ст. Лапацкі С.Дз.) рэвалюцыйныя камітэты (рэўкамы).

З 18.03.1921 года ў адпаведнасцi з Рыжскiм мiрным дагаворам тэрыторыя сучаснага Карэлiцкага раёна была ў складзе Польшчы, Навагрудскі павет, гмiны вясковыя: Карэлiцкая, Цырынская, Райцаўская, і Нясвiжскі павет (з 1926 года Стаўбцоўскі), гмiны вясковыя: Мiрская, Жухавiцкая, Ярэмiцкая (з 1926 года Турэцкая) Навагрудскага ваяводства.

Як утвараўся Карэліцкі раён

З 10.1920 года па 09.1939 года тэрыторыя сучаснага раёна ў складзе Рэспублікі Польшча, а мястэчка Карэлічы з’яўляецца цэнтрам вясковай гміны Навагрудскага павета, і пасёлак Мір — цэнтрам вясковай гміны Нясвіжскага (з 1926 года Стаўбцоўскага) павета. У гэты час на тэрыторыі раёна дзейнічаў Мірскі падпольны райкам КПЗБ і Карэліцкі падпольны падрайкам, затым перайменаваны ў райкам КПЗБ. У 1922-1923 гадах пачалі стварацца першыя камуністычныя арганізацыі ў вёсках сучаснага Карэліцкага раёна (пасёлак Мір, вёскі: Баўцічы, Вялікая Слабада, Возерскае, Горная Рута, Жухавічы, Заполле, Малая і Вялікая Вобрына, Пагарэлка,  Сіняўская Слабада, Ярэмічы).

У 1923 годзе быў створаны першы падпольны Ярэміцкі райкам КПЗБ, затым перайменаваны ў падрайкам. З 1924 года ў пасёлку Мір знаходзіўся Нясвіжскі падпольны райкам КПЗБ (затым Мірскі). Яму падпарадкоўваліся падрайкамы: Возерскі, Жухавіцкі, Турэцкі, Ярэміцкі. У 1925 годзе створаны Асташынскі падпольны райкам КПЗБ, які ў канцы года быў пераўтвораны ў Кайшоўскі падрайкам. З 1926 года пад уплывам палітычнай і арганізацыйнай работы падпольных райкамаў КПЗБ і вясковых партыйных ячэек пачаўся ўздым нацыянальна-вызваленчай барацьбы.

У 1927 годзе створаны першы падпольны Карэліцкі падрайкам КПЗБ (сакратар Хваська П.), затым арганізаваны ў Карэліцкі райкам КПЗБ (сакратар Мамчыц К.). Карэліцкаму райкаму падпарадкоўваліся Шчорсаўскі, Руткавіцкі, Горнаруцкі падрайкамы і партыйныя ячэйкі ў  навакольных вёсках. Карэліцкі райкам КПЗБ падпарадкоўваўся Баранавіцкаму падпольнаму акруговаму камітэту КПЗБ.

З 1929 года дзейнічае Райчанскі (сакратар Лапацкі С.Дз.), а з 1930 года Цырынскі (сакратар Гулецкі М.С., з 1933 года — Карась Ул.С., затым Наумовіч Ул.А.) падпольныя райкамы КПЗБ.

У 1931 годзе Мірскі райкам КПЗБ быў разгромлены і да Карэліцкага падпольнага райкама КПЗБ далучаны партыйныя ячэйкі вёсак Вялікая Слабада, Лукі, Унехава. У той час райкам знаходзіўся у вёсцы Заполле, як мяркуецца, сакратаром быў І.М. Старыкаў, падпольная клічка “Старык”, затым сакратар Жук Ф.І., пасля Гурын В., Жук Р.Р. З другой паловы 1931 года Карэліцкі райкам КПЗБ падпарадкоўваецца Навагрудскаму падпольнаму акруговаму камітэту КПЗБ.

З ліпеня 1938 года  КПЗБ распушчана, супраць яе членаў сфабрыкаваны правакацыйныя матэрыялы і лжывыя абвінавачванні з боку польскіх улад.

З 28.09.1939 года тэрыторыя Заходняй Беларусі па былым беларускім участку мяжы была вызвалена і атрымала назву “Заходняя Беларусь”.

Пастановай Палітбюро ЦК КПБ(б) ад 01.10.1939 года  “Пытанні Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі” зафіксавана часовая структура адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення Заходняй Беларусі. З 22.10.1939 года на тэрыторыі Заходняй Беларусі стаў ажыццяўляць сваю дзейнасць вышэйшы Заканадаўчы орган гэтага краю — Народны Сход Заходняй Беларусі. У гэты дзень былі прынятыя чатыры дзяржаўных дэкларацыі, якія рэгламентавалі канфіскацыю памешчыцкай зямлі, нацыяналізацыю зямлі, транспарту, гандлю, далучэнне Заходняй Беларусі да БССР.

  З 14.11.1939 года тэрыторыя раёна ў складзе БССР. (ІІІ сесія ВС БССР “Закон аб прыняцці Заходняй Беларусі ў склад БССР”). На тэрыторыі раёна пачалі дзейнічаць валасныя  камітэты ў  пасёлку Мір і мястэчку Карэлічы, вёсках: Жухавічы, Райца, Турэц і Цырын. Ва ўсіх другіх вёсках дзейнічалі сялянскія камітэты, з дапамогай якіх пачалі стварацца першыя калгасы. Указам Прэзідыума ВС СССР ад 04.12.1939 года ўведзены новы адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел і створана Баранавіцкая вобласць, паветы: Слонімскі, Нясвіжскі, Лідскі, Баранавіцкі, Навагрудскі, Стаўбцоўскі, Шчучынскі, Валожынскі. Паступова валасныя і сялянскія камітэты спыняюць сваю дзейнасць і перадаюць паўнамоцтвы Саветам дэпутатаў працоўных (сельсаветам). Бюро ЦК КП(б)Б на пасяджэнні ад 04.01.1940 года зацвердзіла канчатковы варыянт праекта раённага дзялення Заходняй Беларусі, а ПБ ЦК ВКП(Б) на пасяджэнні ад 07.01.1940 года зацвердзіла беларускія прапановы аб ліквідацыі паветаў і стварэнні ў заходніх абласцях БССР раёнаў.

Баляслаў НАВІЦКІ, ветэран  працы, краязнаўца

(працяг будзе)

Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».