• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
31.08.2026, 18:17
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    За выходные в Минской области сотрудники ГАИ выявили 1245 нарушений

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

    С 25 августа по 5 сентября проводиться акция «Внимание — дети!». Включите ближний свет фар.

    С 25 августа по 5 сентября проводиться акция «Внимание — дети!». Включите ближний свет фар.

    Жители Кореличского района торжественно отметили золотую свадьбу

    Жители Кореличского района торжественно отметили золотую свадьбу

    Свой сотый день рождения отметил 20 августа житель Кореличского района Александр Данилович Плескач

    Свой сотый день рождения отметил 20 августа житель Кореличского района Александр Данилович Плескач

    Пункт погляду журналіста: «ЧАЛАВЕКУ ПАТРЭБНЫ ЧАЛАВЕК»

Главная 85 лет Кореличскому району

«Всю жизнь посвятила кореличской земле». О любимом деле рассказывает ветеран труда, кавалер двух орденов Трудовой Славы Нина Лабоцкая

by Редакция Полымя
17.08.2025
в 85 лет Кореличскому району
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

На нашым жыццёвым шляху сустракаюцца людзі-маякі, якія асвятляюць яго ўжо толькі сваім існаваннем. Да таго ж, яны шчыра і рупліва працуюць, і адданасць справе праносяць праз усё жыццё. Любяць навакольнае асяроддзе і імкнуцца захаваць любоў да яго на доўгія гады.

БАЦЬКОЎСКІ КУТ

— Я родам з вёскі Тарасавічы, — пачала аповед Ніна Акімаўна Лабоцкая. — У сям’і было пяцёра дзяцей, я самая малодшая. Матуля працавала паляводам у калгасе імя Дзімітрава, тата, акрамя асноўнага занятку, яшчэ быў партным. Ежа на стале ў нас заўсёды была. Мелі сваю асабістую гаспадарку, да працы прывучаліся з дзяцінства.

Жанчына ўспамінае, як даводзілася рваць дзялкі лёну і палоць буракі. Усё рабілі ўручную, у той час гэта лічылася нормай. Ніколі не скардзілася, так працавалі ўсе вяскоўцы. У працы праходзілі будні: каб жыць, трэба было шчыраваць у калгасе і дома.

У васямнаццаць гадоў Ніна выйшла замуж. Па-сапраўднаму закахалася ў свайго будучага абранніка. Мікалай аказаўся  не толькі прыгожым, але з гумарам, выступаў на канцэртах. Так прыйшлося змяніць месца жыхарства, і новым стала суседняя вёска Вялетава. Тут працягвалася яе далейшае жыццё.

РОДНАЕ ПОЛЕ

— Пятнаццаць гадоў адпрацавала звеннявой у калгасе імя Чарняхоўскага, — успамінае Ніна Акімаўна. —  У тыя гады былі тры звяна, якімі кіравалі Ніна Сцяпанаўна Свірыд, Тамара Сяргееўна Сілко і я. Мы атрымлівалі добры ўраджай з ільняных палеткаў: 9 цэнтнераў ільнонасення, 11 цэнтнераў ільновалакна, лён ішоў нумарамі 1,0 і 1,5. Вясковыя жанчыны любілі працаваць на льняных палетках.

Ніна Акімаўна на працягу ўсяго жыцця не прапускала моманту, каб не палюбавацца, як цвіце лён. Ён нагадваў у гэты момант блакітнае мора. Адыходзілі ўсе ўспаміны аб нялёгкай працы, і хацелася яшчэ больш прыкладваць рукі да даўгунцу. Роднае поле было і засталося астраўком для працы і душы для яе і членаў звяна, дзе кіпела напружаная праца. Часам слалі лён, калі на небе з’яўляўся месяц. Гэтая праца лічылася начной і няпростай, але яна добра аплачвалася, што стымулявала сельскіх працаўніц.

Старанні звеннявой па лёне былі заўважаны і высока адзначаны: Ніна Акімаўна Лабоцкая ўзнагароджана двума ордэнамі Працоўнай Славы 2-ой і 3-яй ступеняў.

ХЛЕБ — СВЯТОЕ

Акрамя працы на родных палетках, у жанчыны ёсць любімы занятак: яна пячэ караваі, ад якіх немагчыма адвесці вачэй. Майстрыха нагадала выпадак, калі на Карэліччыну прыязджаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, і яго землякі сустракалі каля вёскі Рап’ёва Турэцкага сельсавета. Менавіта яе каравай выбралі з трох спечаных да гэтай сустрэчы і ім сустракалі Кіраўніка дзяржавы.

Ніна Акімаўна гэтую справу не пакінула. Прадаўжае пячы караваі да Вялікадня і Троіцы, а таксама з нагоды юбілеяў родных і сяброў. На кулінарныя справы больш часу ў зімовы час, калі яна можа аддаць любімаму занятку вольныя хвіліны і пачараваць над караваем. «І самой прыемна, і людзям у радасць», — адзначае майстрыха.

У ЗАЛАТЫМ УЗРОСЦЕ

Субяседніца ахвотна паведала і пра іншыя заняткі ў залатым узросце. «Зімою вяжу кругі, шкарпэткі, рукавіцы», — апавядае жанчына і тлумачыць, што гэта яна робіць дзеля таго, каб у першую чаргу распрацаваць рукі, а, па-другое, прыемна ствараць прыгожыя рэчы.

Гаспадыня па-ранейшаму садзіць агародніну.

— Раніцой паднімаюся — і адразу іду, каб паглядзець, якія змены адбыліся за ноч, — прадаўжае Ніна Акімаўна. — Цяпер ужо пачалася ўборка цыбулі, часныка, бульбы. Гэтая праца ў радасць.

У вялікія святы жанчына стараецца наведваць мясцовую царкву ў вёсцы Вялікая Слабада. «Я малюся і прашу здароўя дзецям і ўнукам, — гаворыць яна. — У хаце таксама шмат ікон, галоўная з іх — Божая маці як лепшая памочніца ва ўсіх справах».

У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

У вёсцы Вялетава ціха і спакойна. Вочы радуюць навакольныя краявіды. Пры ўездзе ў населены пункт — бярозавы гай. За агародчыкам — палоска жытнёвага поля.

Каля хаты — шмат кветак. У агародчыку расце агародніна і наведзены адмысловы парадак.

— Люблю прыроду, — адзначае субяседніца. — У суладдзі з ёй чалавек становіцца іншым і па-іншаму адносіцца да жыцця. А яно — у штодзённай і руплівай працы. Праца лечыць, дае ўпэўненасць, жаданне жыць, радавацца жыццю. Гэта ўсё тваё і роднае. І ты шчаслівы па-свойму, бо прысвяціў усё жыццё роднай зямлі, якой самааддана служыў і служыш. Вельмі шчыра і ад усяго сэрца.

Галіна СМАЛЯНКА

Фота Кацярыны ЖАМОЙДА

Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».