• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
07.11.2026, 00:52
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Марыя Бучацкая з Карэліч на пенсіі не смуткуе — займаецца фізкультурай і чытае кнігі

    Марыя Бучацкая з Карэліч на пенсіі не смуткуе — займаецца фізкультурай і чытае кнігі

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

Главная Последние новости

Капитан кореличской команды по мини-футболу Александр Кужелевич — об итогах сезона, новых футболистах и поддержке болельщиков

by Редакция Полымя
18.05.2025
в Последние новости
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Карэліцкая каманда па міні-футболе годна завяршыла сезон 2024-2025, выступіўшы ў фінале чатырох і заняўшы чацвёртае месца ў вобласці. Аб выніках сезона, новых футбалістах і падтрымцы балельшчыкаў гутарым з капітанам каманды Аляксандрам Кужалевічам.

— У пачатку сезона Вы ставілі перад сабой мэту завяршыць сезон не горш за мінулы, калі занялі чацвёртае месца. Выходзіць, з задачай справіліся.

— Сапраўды, сыгралі не горш, чым у 2023-2024 гадах, нават лепш. Нягледзячы на тое, што пачалі сезон з пройгрышу камандзе з Воранава, астатнія матчы ў групавым турніры згулялі добра, перамаглі амаль у кожнай гульні. У гульні з навагрудскай камандай была нічыя. Зразумела, хацелася б заняць больш высокае месца, выйсці ў фінал, пазмагацца за медалі. Цяпер гэта першасная задача на наступны сезон.

— Ваша каманда ўзмацнілася новымі футбалістамі. Ці дапамаглі яны на полі?

— Безумоўна. Каманда стала больш моцнай і ўпэўнена адчувае сябе на матчах. Калі мы прайгралі Скідзелю ў фінале, менавіта яны дапамаглі адыграцца ў дамашняй гульні. 

— Як увогуле прайшоў сезон?

— Мы гулялі ўжо чацвёрты год, і ў нас усё наладжана, як добры механізм. Калі раней былі складанасці са зборам каманды на выязныя гульні, то цяпер такіх праблем няма, наладжаны таксама і трэніровачны працэс. Сёлета мы ігралі трыма чацвёркамі — адна складалася з мінскіх хлопцаў, якія выступаюць за нас, другая — з нашых больш вопытных футбалістаў, трэцяя — маладзёжная. Тое, што групавы этап прайшоў амаль з аднымі перамогамі і мы занялі ў ім першае месца, гаворыць аб тым, што каманда вырасла.

— Якая гульня ў сезоне была найбольш складанай і цікавай, а якую можна назваць самай простай?

— Лёгкіх матчаў не бывае. Заўжды няпроста гуляць з камандай з Навагрудка. Цікавай стала хатняя гульня са скідзельскай камандай, калі нам неабходна было за 6 хвілін да канца адыграць тры мячы, мы рэалізавалі гэту магчымасць, а за 30 секунд да фінальнага свістка забілі чацвёрты гол, што дазволіла нам выйсці ў фінал чатырох. 

Апошнім матчам стаў міжрэгіянальны турнір па міні-футболе, прысвечаны 80-годдзю Вялікай Перамогі, які прайшоў 9 мая на стадыёне “Юнацтва” ў Карэлічах. Аляксандр кажа, што турнір вельмі спадабаўся як гледачам, так і футбалістам:

— Мы былі прыемна здзіўлены, калі ўбачылі, як шмат народу прыйшло на трыбуны. Правялі турнір на высокім узроўні, і гэта адзначылі нашы госці, якія выказалі пажаданне, каб такія матчы праводзіліся часцей.

Аляксандр адзначае, што сёлета на навагрудскіх трыбунах было значна больш балельшчыкаў, чыя дапамога і падтрымка стала важным фактарам для баявога настрою каманды:

— Вельмі прыемна, што за нас балелі і навагрудскія балельшчыкі, і карэліччане. Хацелася, каб на гульні прыязджалі і вучні карэліцкіх школ, каб бачылі сапраўдную гульню і, магчыма, хтосьці з іх у будучым таксама папоўніць нашу каманду.

У гэтым сезоне МФК “Карэлічы” пачаў праводзіць прамыя трансляцыі сваіх матчаў на Ютуб канале, а анонсы і вынікі гульняў публікуюцца ў сацыяльных сетках каманды. 

У плане інфармацыйнай падтрымкі наша каманда лепшая ў вобласці, за што вялікі дзякуй хочацца сказаць Яне Варанко, якая займаецца вядзеннем сацыяльных сетак і Ютуб канала. 

У завяршэнні гутаркі Аляксандр выказаў падзяку ўсім балельшчыкам МФК “Карэлічы”, якія падтрымлівалі каманду на працягу ўсіх чатырох сезонаў. Асабістыя словы падзякі ён выказаў кіраўніцтву раёна: старшыні Карэліцкага райвыканкама Андрэю Гардзею, намесніку старшыні Яўгену Чычкану і загадчыку сектара спорту і турызму Карэліцкага райвыканкама Аляксандру Галушку за падтрымку каманды.

Сяргей СТОЛЯР

Фота прадастаўлена Аляксандрам КУЖАЛЕВІЧАМ

Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».