• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
14.07.2026, 12:48
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Ад душы і для душы

Главная Спецпроекты Активное долголетие 65+

Кореличчанки Ираида Сагирашвили и София Бахмат живут без оглядки на паспорт

by Редакция Полымя
01.10.2025
в Активное долголетие 65+, Общество
Кореличчанки Ираида Сагирашвили и София Бахмат живут без оглядки на паспорт
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Жывуць і насалоджваюцца кожным днём наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна. Як гэта ім удаецца і чым напоўнены іх будні, журналіст газеты «Полымя» пацікавілася ў Сафіі Антонаўны Бахмат і Іраіды Анатольеўны Сагірашвілі з г.п. Карэлічы.

— Як прынялі рашэнне наведваць Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна?

Сафія: — Усё пачалося са скандынаўскай хады. У 2017 годзе напісала заяву, сабрала неабходныя дакументы — і пачала наведваць гурток па скандынаўскай хадзе. Адразу адчула новы сэнс у жыцці.

Іраіда: — Я па жыцці вельмі актыўны чалавек, дома не сядзіцца. Даведалася пра ЦСАН Карэліцкага раёна, прыняла рашэнне наведваць яго і ўдзельнічаць у мерапрыемствах. Каля дзесяці гадоў як актыўны яго ўдзельнік.

— Якім гурткам аддаяце перавагу?

Сафія: — Зараз хаджу ў фізкультурна-аздараўленчы гурток «Крокі да здароўя» (кіраўнік Іна Генадзьеўна Ляўковіч). Займаемся на трэнажорах і рознымі практыкаваннямі, і гэта аказвае станоўчы ўплыў на здароўе: карысна для рук, ног, суставаў. У складзе вакальнай групы «Сударушка» гуртка «Музычная шкатулка» (кіраўнік Мікалай Канстанцінавіч Друцька) з канцэртамі выязджаем у Жухавіцкі сацыяльны пансіянат «Івушка» і іншыя населеныя пункты. З гонарам гавару: з’яўляюся яшчэ і валанцёрам. Нашай дапамозе рады тыя, хто ў гэтым мае патрэбу.

Іраіда: Наведваю танцавальны гурток «У рытме танца» (кіраўнік Ала Анатольеўна Шурак) і фізкультурна-аздараўленчы.  Выбрала рухомыя заняткі, бо па характары — няўрымслівая. Развучваем танцы і ездзім з выступленнямі па раёне, прымалі ўдзел у абласным аглядзе. Спорт жа — для сябе, і ён важны для здароўя. Не раз было заўважана, што рух — гэта жыццё. Я таксама валанцёр.

— Акрамя любімых захапленняў, што яшчэ знаходзіце ў Цэнтры?

Сафія: — Стараюся ўдзельнічаць ва ўсіх мерапрыемствах. Тут арганізоўваюцца сустрэчы з прадстаўнікамі розных раённых службаў: ЦРБ, натарыяльнай канторы, РЭСа, банка, газавай службы, РУП ЖКГ. Мы атрымліваем карысную інфармацыю, даведваемся пра новаўвядзенні і можам задаць пытанні. Таксама прымаем удзел у розных экскурсіях: наведалі аграсядзібу «Дудуткі», Жыровіцкі і Лаўрышаўскі манастыры, Сынкавіцкую царкву і іншыя славутыя мясціны.

Іраіда: — У ЦСАН шмат цікавага праводзіцца. Для нас арганізоўваюць розныя  святы. Успамінаецца Дзень бульбы, калі кожная з удзельніц свята нарыхтавала свае стравы. Было весела і цікава, свята прайшло з песнямі і танцамі. І так па-добраму адзначаем многія.

— Хто з’яўляецца асноўным арганізатарам?

Сафія: — Загадчык аддзялення Вольга Сяргееўна Жук. У добрых пачынаннях яе заўсёды падтрымліваюць кіраўнікі гурткоў Іна Генадзьеўна Ляўкевіч і Ала Анатольеўна Шурак.

Іраіда: — Сапраўды, гэтыя цудоўныя жанчыны стараюцца зрабіць наша жыццё на пенсіі больш цікавым і змястоўным. Святы і сустрэчы з’яўляюцца аддушынай. Прыходзіць добры настрой, і мы забываемся пра свае гады.               

— Знайсці справу па душы ў паважаным узросце — гэта цудоўна. У Вашай сям’і былі аматары спорту ці танцаў?

Сафія: — Зусім не. Наведванне Цэнтра для мяне — гэта аддушына і прыліў новых сіл. Я не адчуваю сябе адзінокай.

Іраіда: — У нашай сям’і не аддавалі перавагу танцам і спорту. Бацькі шмат працавалі і пра захапленні  тады не думалі. Я рада, што наведваю гурткі ў ЦСАН Карэліцкага раёна, тут адчуваю сябе шчаслівай.

— Чаму яшчэ аддаяце перавагу на пенсіі? У Вас ёсць любімы занятак?

Сафія: — Люблю вязаць і папрацаваць за камп’ютарам. У вольны час наведваю парк у райцэнтры. У апошні час ён  папрыгажэў, прыемна прайсціся па дарожках. Прымала ўзел у адкрыцці фантанаў у райцэнтры. Адным словам, цікаўлюся ўсім, што адбываецца ў нашым гарпасёлку.

Іраіда: —  А я люблю кулінарыю, асабліва пячы пірагі. Заўсёды рада гасцям і ахвотна накрываю на стол. Дзверы дома заўсёды адкрыты, рада бачыць сяброў, імкнуся іх пачаставаць.

— Восень называюць залатой. Вы любіце гэтую пару года?

Сафія: — Люблю, калі яна сонечная. Любуюся рознакаляровай лістотай. І гэта мая залатая восень.

Іраіда: — Вельмі люблю восень за прыгажосць, ураджайнасць, багацце. Не заўважаю суму ў дажджы, у ім ёсць свая непаўторнасць. У дажджлівае надвор’е добра думаецца, успамінаецца, марыцца.

— 1 кастрычніка — Дзень пажылых людзей. Як адносіцеся да гэтай даты ў календары? Ці можаце назваць яе святам?

Сафія: — Паміж сабой называем яе Днём моладзі. Душа ў нас маладая, і не хочацца старэць. У нас ёсць вопыт і мудрасць — найвялікшае багацце ў жыцці.

Іраіда: — Я называю святам. Гэта шчасце, што мы  дажылі да залатога ўзросту і радуемся жыццю далей.

— Якое свята блізкае вашаму сэрцу?

Сафія: — Люблю дзяржаўныя святы ў Беларусі — яны нясуць радасць і настрой. Хочацца жыць і радавацца жыццю, і каб квітнела наша краіна. Прымаю ўдзел у святкаванні Дня Перамогі, Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, юбілею раёна ў гарпасёлку — і мая душа з Карэліччынай.

Іраіда: — Больш за ўсё люблю Новы год. У доме ставім ёлку-прыгажуню, на ёй запальваем агеньчыкі. Прыязджаюць дзеці — і разам адзначаем навагодняе свята. Гэта добрая сямейная традыцыя, радасць і шчасце.

— У пераважнай большасці жанчыны любяць кветкі. А вы ў захапленні ад іх прыгажосці?

Сафія: — Іх вельмі люблю, і асабліва півоні. Яны маюць прыемны пах, і сапраўды вельмі прыгожыя.

Іраіда: — У доме і на падворку радуюць вочы разнастайныя кветкі. Больш за ўсё руж розных колераў. Гэта сапраўдныя прыгажуні. Кветкі, як дзеці, патрабуюць належнага догляду. Пакуль будуць сілы, буду вырошчваць.

— У імклівы і супярэчлівы час мяняюцца каштоўнасці. Якія рысы характару вы цэніце ў людзях?

Сафія: — Люблю добразычлівых, сумленных, з адкрытай душой людзей.

Іраіда: — Дабрыня і сумленнасць — самае галоўнае. Вакол шмат добрых людзей, іх усё-такі больш. Мае сябры вельмі добрыя, і гэта радуе.

— Жыццё на пенсіі ў кожнага сваё. Што можаце сказаць пра гады на заслужаным адпачынку?

Сафія: — Стараюся ўдзельнічаць у мерапрыемствах ЦСАН —  і радуюся жыццю. Гэта прыдае мне сіл. Удзячна Богу і людзям, якія акружаюць мяне.

Іраіда: — Гэта шчаслівае жыццё. Маем шат вольнага часу, можам ім свабодна распараджацца. І шмат залежыць ад самога чалавека.

Галіна СМАЛЯНКА

Фота Іны ЛЕЙКІ

Теги: Актуально

Лента новостей

Официально: Первый национальный канал продолжает транслировать католические богослужения

Официально: Первый национальный канал продолжает транслировать католические богослужения

14.07.2026
Александр Лукашенко посещает хозяйство, где разводят красную породу коров

Александр Лукашенко посещает хозяйство, где разводят красную породу коров

14.07.2026
Федерация профсоюзов Беларуси запустила горячую телефонную линию для аграриев

Федерация профсоюзов Беларуси запустила горячую телефонную линию для аграриев

14.07.2026
ГАИ Гродненщины проведет масштабные рейды. Кого будут проверять?

ГАИ Гродненщины проведет масштабные рейды. Кого будут проверять?

14.07.2026
Александр Лукашенко: белорусов и французов объединяют приверженность дружбе, безопасности и созидательному труду

Александр Лукашенко: белорусов и французов объединяют приверженность дружбе, безопасности и созидательному труду

14.07.2026
Что посетить в Кореличском районе. Небанальные места

Что посетить в Кореличском районе. Небанальные места

14.07.2026
В Беларуси намолочено 269 тысяч тонн озимого ячменя — в 2,7 раза больше, чем год назад

В Кореличском районе убрано 25% озимого ячменя

14.07.2026

Навстречу дружбе, отдыху и веселью: в детском оздоровительном лагере «Вясёлка» стартовала третья смена

13.07.2026
Вузы Беларуси начали публиковать стоимость обучения на 2026/2027 учебный год

Вузы Беларуси начали публиковать стоимость обучения на 2026/2027 учебный год

13.07.2026
Президентский спортивный клуб запускает новый республиканский проект — «Марафон 10 000 шагов»

Президентский спортивный клуб запускает новый республиканский проект — «Марафон 10 000 шагов»

13.07.2026

Год благоустройства

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта
Год белорусской женщины

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта

08.03.2026

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

27.12.2025
По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

13.12.2025
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».