
— У Карэліцкім раёне пражывае 6236 чалавек пенсійнага ўзросту. З іх 1315 працуючых, 566 інвалідаў, ва ўзросце 70-79 гадоў — 1626, 80-89 — 910, 90-99 — 230, 100 і больш — 6.
На тэрыторыі раёна функцыянуе Лукская бальніца сястрынскага догляду на 25 месцаў. Ёсць 25 сацыяльных ложкаў пры Мірскай пасялковай бальніцы. У Жухавіцкім сацыяльным пансіянаце «Івушка» знаходзяцца 85 пастаяльцаў. Свой вольны час людзі залатога ўзросту бавяць у Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
У ЦСАН паслугамі сацыяльных работнікаў карыстаюцца 453 пажылых грамадзян, паслугі сядзелкі атрымліваюць 26, дапамогу па доглядзе за інвалідам першай групы альбо асобай, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту, — 32 чалавекі.
Дадаткова арганізуюцца розныя формы жыццяўладкавання пажылых людзей і інвалідаў: адкрыты і функцыянуюць тры «прыёмных» і «гасцявых» сям’і, два Дамы ўзаемадапамогі і сацыяльнай падтрымкі, Дом сумеснага самастойнага пражывання (4 ложка-месцы).
Укаранёны новыя формы сацыяльнага абслугоўвання: замяшчаючыя сем’і, паслуга дзённага нагляду, гуртковая работа на даму, аказваюцца паслугі асістэнта доўгачасовага догляду.
Арганізавана работа сацыяльнай пральні, аказваюцца паслугі цырульніка, псіхолага, гуманітарная дапамога, у вяснова-асенні перыяд — касьба травы.
Пры Цэнтры функцыянуе аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту, у якім арганізавана работа 5 гурткоў і 6 клубаў.
Праводзяцца турпаходы, велапрабегі, канцэрты, вечары адпачынку, выставы, дыялогавыя пляцоўкі.
Функцыянуе валанцёрская група «Саюз добрых сэрцаў», у склад якой уваходзяць 32 валанцёры.
У нашай краіне грамадзянам пажылога ўзросту аказваюцца розныя віды сацыяльнай падтрымкі ў рамках дзяржаўнай праграмы «Сацыяльная абарона на 2021-2025 гг.». Гэта адрасная сацыяльная дапамога, матэрыяльная дапамога са сродкаў Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва, правядзенне на ўмовах, вызначаемых мясцовымі выканаўчымі органамі, рамонта жылых памяшканняў, належачых удзельнікам і інвалідам Вялікай Айчыннай вайны, інвалідам баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў, а таксама правядзенне пячнога, газавага абсталявання, электраправодкі ў адпаведнасці з патрабаваннямі, уключаючы іх рамонт і (ці) замену, устаноўку (замену) аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, элементаў да іх, аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў з вывадам на сігнальна-гукавое ўстройства, у жылых памяшканнях, належачых ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, непрацуючым адзінокім грамадзянам і адзінокім інвалідам І і ІІ групы.
Маюцца льготы ў галіне забеспячэння тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, аховы здароўя і падаткаабкладання.







