• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
31.08.2026, 19:12
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    За выходные в Минской области сотрудники ГАИ выявили 1245 нарушений

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

    С 25 августа по 5 сентября проводиться акция «Внимание — дети!». Включите ближний свет фар.

    С 25 августа по 5 сентября проводиться акция «Внимание — дети!». Включите ближний свет фар.

    Жители Кореличского района торжественно отметили золотую свадьбу

    Жители Кореличского района торжественно отметили золотую свадьбу

    Свой сотый день рождения отметил 20 августа житель Кореличского района Александр Данилович Плескач

    Свой сотый день рождения отметил 20 августа житель Кореличского района Александр Данилович Плескач

    Пункт погляду журналіста: «ЧАЛАВЕКУ ПАТРЭБНЫ ЧАЛАВЕК»

Главная 85 лет Кореличскому району

Председатель СПК «Жуховичи» Михаил Штытько рассказывает о прошлом и настоящем родного хозяйства

by Редакция Полымя
10.12.2025
в 85 лет Кореличскому району
Председатель СПК «Жуховичи» Михаил Штытько рассказывает о прошлом и настоящем родного хозяйства
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Карэліцкі край мае цікавую і багатую гісторыю. Шмат таленавітых і працавітых людзей пайшло з Карэліччыны. Сярод іх пісьменнікі, навукоўцы, спартсмены і іншыя. Але больш за ўсіх славіцца Карэліцкі край людзьмі, якія амаль усё сваё жыццё прысвяцілі працы на роднай зямлі. Бо не бывае зямлі без чалавека, як і чалавека без зямлі.

Старшыню СВК “Жухавічы” Міхаіла Штыцько можна назваць сапраўдным сынам сваёй зямлі. Нарадзіўся ў вёсцы Кожава Жухавіцкага сельсавета. Там вырас, там пабудаваў сваё асабістае жыццё, там працуе на карысць сваёй малой радзімы.

— Скончыў я Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут, дзе атрымаў спецыяльнасць вучонага агранома, — расказвае Міхаіл Міхайлавіч. — Адразу пасля заканчэння вярнуўся на малую радзіму і па сённяшні дзень працую тут. Яшчэ пры паступленні ў мяне была мэта вярнуцца і працаваць на карысць роднага калгаса. Таму я з’яўляўся калгасным стыпендыятам, сучаснай мовай кажучы, узяў мэтавае накіраванне.

Як кажа Міхаіл Штыцько, працаваць у сельскай гаспадарцы — гэта прызванне, усе яго продкі былі адданы зямлі.

— Мой дзядуля яшчэ ў 1939 годзе стаяў на чале фарміравання, а пасля стаў старшынёй  калектыўнай гаспадаркі “1-е Мая”, цэнтр якой знаходзіўся ў вёсцы Уша. У Жухавічах на той момант стварылася калектыўная гаспадарка “17 Верасня”. А потым была вайна. Усё, што стварылі нашы дзяды, ляжала ў руінах. Пасля вайны людзі пачалі падымацца на ногі, было створана шмат малых гаспадарак на тэрыторыі сучаснага Жухавіцкага сельсавета: “Шлях да камунізму”, “Імя Будзёнага”, “Перамога”, “Імя Кірава”, “Усход”, “Світанне”, “Новае жыццё”.  Амаль кожная вёска — гэта асобная гаспадарка. Пасля яны пачалі аб’ядноўвацца ў больш буйныя і моцныя гаспадаркі. Так утварыліся два моцных калгаса “Імя Жалезняковіча” і “Перамога”. У першы ўваходзілі вёскі Уша, Трашчычы, Радунь, Лемнікі, Пясочная, Кожава, Церабостынь, а ў другі — Вялікія і Малыя Жухавічы, Негнічы, Бурдзевічы, Юравічы. З цягам часу і яны аб’ядналіся ў 1979 годзе ў калгас “Імя Жалезняковіча”. Стыпендыятам менавіта гэтай гаспадаркі я з’яўляўся і ў 1989 годзе прыйшоў на першае месца працы.

Пачынаў сваю працоўную дзейнасць Міхаіл Міхайлавіч з агранома-аграхіміка. Пасля каля 25 гадоў быў галоўным аграномам і намеснікам старшыні ў раслінаводстве, затым восем гадоў намеснікам па вытворчасці. Ужо другі год кіруе сельгаскааператывам.

— Калі я прыйшоў на працу, у калгасе працавала 1 100 чалавек. Было 39 камбайнаў, 120 трактароў, болей за 100 аўтамабіляў, гэта і легкавыя, і грузавыя. Тады ўраджайнасць складала каля 50 ц/га, а пагалоўе буйной рагатай жывёлы — каля васьмі тысяч галоў. На той момант у гаспадарцы было 5 250 га раллі і сельгасугоддзяў каля 9,5 тыс. гектараў. Зараз мы маем іншыя паказчыкі. Напрыклад, ураджайнасць ужо шмат гадоў у нас дасягае 95 ц/га, ралля займае 6 300 га, а сельгасугоддзі — 10 тыс. гектараў. І ўсё гэта дзякуючы намаганням 430 чалавек, якія адказна выконваюць свае абавязкі і сумленна адносяцца да сваёй працы.

За 36 гадоў працы на вачах Міхаіла Штыцько шмат што змянілася ў сельскай гаспадарцы. Напрыклад, калі ён толькі пачынаў свой працоўны шлях, цукровымі буракамі ніхто асабліва не займаўся. У 1995 годзе калгас “Імя Жалезняковіча” першым уводзіў тэхналогію вытворчасці цукровых буракоў у раёне.

— Насамрэч, да 1978 або 1979 года цукровыя буракі яшчэ вырошчвалі на Карэліччыне, потым усе гаспадаркі раптам перайшлі на лён. Ужо з 1995-1996 гадоў, калі мы пачалі ўводзіць тэхналогію вытворчасці цукровых буракоў, астатнія гаспадаркі паступова пачалі займацца гэтай культурай. У нашым калгасе змянілася структура зерневага кліна. Раней большую ўвагу надавалі вырошчванню азімага жыта, цяпер — азімаму трыцікале, азімай пшаніцы і новай культуры, азімаму ячмяню, які дае добрую ўраджайнасць і з’яўляецца асноўным у нарыхтоўцы кармоў. Акрамя гэтага, зараз мы актыўна займаемся вырошчваннем і перапрацоўкай рапсу, чаго не было ў 1990-х гадах. Пад дадзеную культуру мы аддаём каля 600-700 га. Увогуле рапс перыядычна вырошчваўся на тэрыторыі нашага калгаса, але сур’ёзна ім ніхто не займаўся. Зараз — іншая справа.

Калгас “Імя Жалезняковіча” ў 2003 годзе быў рэарганізаваны ў СВК “Жухавічы”. З рэарганізацыяй прыйшлі і змены ў рабоце самога прадпрыемства.

— Як і раней, так і зараз у нас ёсць свае падсобныя промыслы. Ужо чацвёрты год працуе лінія па перапрацоўцы рапсу, ёсць кіслародны цэх, насенная ачышчальная лінія. Калі вярнуцца крышачку назад, у 1980-1990 гады, у нас дзейнічаў цэх пластмасавых вырабаў, дзе выраблялі плёнку і ўсялякія рэчы з пластмасы, якія разыходзіліся амаль па ўсяму Савецкаму Саюзу. Былі комплексы па вырошчванні птушкі. Зараз мы займаемся ў асноўным жывёлагадоўляй. На сённяшні дзень у СВК “Жухавічы” амаль 9,5 тыс.галоў буйной рагатай жывёлы. У параўнанні з 2024 годам пагалоўе вырасла на 850 галоў.

Зараз СВК “Жухавічы” займаецца вытворчасцю мяса, малака, зерня, цукровых буракоў, рапсу. Таксама сельгаспрадпрыемства ў поўнай меры забяспечвае кармамі і зернефуражом пагалоўе буйной рагатай жывёлы.

— Я заўсёды кажу, што без сельскагаспадарчай працы нічога не будзе. Хлеб — усяму галава. Як кажуць у народзе, гаспадарка пачынаецца з раллі, так і чалавечае жыццё пачынаецца з хлеба і малака. Патрэбна мець гонар, што ты працуеш у сельскай гаспадарцы, што ты корміш дзяржаву. Так я стымулюю не толькі сябе, але і ўсіх спецыялістаў, якія прыйшлі да нас працаваць у гаспадарку. Кожны год у сельскай гаспадарцы не падобны да мінулага. За ўвесь час маёй працы гэта першы год, калі надвор’е было непрадбачным, рэзка зменлівым. Але нічога, наступны будзе лепшы. Калі прытрымліваешся тэхналогіі, з душой ставішся да працы — усё атрымаецца. Я лічу, што ў нашым СВК усе людзі працуюць з душой, самааддана, за што я вельмі ўдзячны ім.

Міхаіл Міхайлавіч адзначыў, што з цягам часу праца значна палегчылася. Калі, напрыклад, браць фермы, то раней на ўсіх была лінейная дойка, каровы даілі ў бачкі тры разы на дзень, работнікі фермаў працавалі з пяці раніцы да позняга вечара і дабіраліся да працы пехатою альбо на ровары. А зараз дойка ажыццяўляецца два разы на дзень, малако адразу паступае ў халадзільнік, усіх работнікаў прывозіць транспарт.

За сваю працоўную дзейнасць Маіхаіл Штыцько неаднаразова быў удастоены ўзнагарод за працу ў сельскай гаспадарцы. Гэта ўзнагароды ад Гродзенскага аблвыканкама, ад Міністэрства сельскай гаспадаркі, ад абласных прафсаюзаў. У 2023 годзе старшыня быў узнагароджаны медалём “За працоўныя заслугі”.

— Вельмі прыемна, што адзначылі маю працу. Гэта не толькі мая ўзнагарода, гэта заслуга ўсяго калектыву.

Зараз СВК “Жухавічы” актыўна развіваецца і з’яўляецца адной з перадавых гаспадарак раёна. Толькі ў гэтым годзе прадпрыемства папоўнілася чатырма маладымі спецыялістамі, бо без моладзі не будзе будучыні.

— Наша гаспадарка клапоціцца аб тым, каб калектыў папаўняўся новый зменай. Для гэтага я заўсёды наведваю сельскагаспадарчыя вучэбныя ўстановы, размаўляю з моладдзю, стараюся запэўніць, што менавіта ў нашай гаспадарцы ім будзе добра жыць і працаваць. Самае галоўнае — не абяцаць ім залатыя горы, гаварыць так, як ёсць. Бо калі адзін раз схлусіш, тады і даверу ніколі не будзе. Акрамя мяне, на сустрэчы з будучымі аграрыямі едуць працаўнікі аддзела кадраў і вядучыя спецыялісты. У гэтым годзе шмат заключылі мэтавых дагавораў з такімі ўстановамі, як Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны, Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт, Інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі, з сельскагаспадарчымі каледжамі: Ільнянскім, Ляхавіцкім, Навагрудскім і Іўеўскім. Кожнаму маладому спецыялісту мы прадастаўляем жыллё, годныя ўмовы працы, выплачваем дзяржаўныя выплаты. Толькі адно да іх пажаданне — каб ім хацелася працаваць.

У далейшым СВК “Жухавічы” не плануе спыняцца на дасягнутым. Кожны год у гаспадарцы нешта аднаўляецца, будуецца, рэканструюецца.

— Плануем не стаяць на месцы, дасягаць новых паказчыкаў. На будучы год ёсць планы будаўніцтва зернесушыльнага комплексу. У гэтым годзе набылі новы камбайн, аўтамабіль МАЗ. У будучым годзе працягнем аднаўляць машынна-трактарны парк. Трэба не стаяць на месцы. Калі рух і праца ідзе, то і гаспадарка жыве. І я лічу, што гаспадарка трымаецца менавіта на людзях, якія тут працуюць. Праца ў сельскай гаспадарцы нялёгкая, але высакародная. Любіце зямлю, працуйце, і яна аддзячыць вам тым жа.

Кацярына ЖАМОЙДА

Фота з архіваў рэдакцыі і СВК “Жухавічы”

Теги: Актуально
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».