• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
31.08.2026, 18:20
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    За выходные в Минской области сотрудники ГАИ выявили 1245 нарушений

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

    С 25 августа по 5 сентября проводиться акция «Внимание — дети!». Включите ближний свет фар.

    С 25 августа по 5 сентября проводиться акция «Внимание — дети!». Включите ближний свет фар.

    Жители Кореличского района торжественно отметили золотую свадьбу

    Жители Кореличского района торжественно отметили золотую свадьбу

    Свой сотый день рождения отметил 20 августа житель Кореличского района Александр Данилович Плескач

    Свой сотый день рождения отметил 20 августа житель Кореличского района Александр Данилович Плескач

    Пункт погляду журналіста: «ЧАЛАВЕКУ ПАТРЭБНЫ ЧАЛАВЕК»

Главная Свет веры

Архиепископ Гурий возглавил престольное торжество в Петропавловском храме г.п. Кореличи в честь его 160-летия

by Инна Лейко
12.07.2026
в Свет веры
Архиепископ Гурий возглавил престольное торжество в Петропавловском храме г.п. Кореличи в честь его 160-летия
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

12 ліпеня, у Дзень святых апосталаў Пятра і Паўла, Петрапаўлаўскі храм г.п. Карэлічы адсвяткаваў сваё 160-годдзе.

Ужо пры ўваходзе храм радаваў дыванамі з жывых кветак, але найбольш  — колькасцю прыхаджан, якія імкнуліся раздзяліць вялікую радасць. Нават сама прырода спрыяла святу: неба стрымлівала дождж, хмаркі давалі магчымасць сонечным праменьчыкам апусціцца на зямлю.

Свята пачынаецца. Гучаць званы. Пачынаецца Хрэсны ход. Удзельнікі ўрачыстасці накіроўваюцца вакол царквы. Затым чытаецца Евангелле, тройчы гучыць: «Госпадзі, памілуй!», малітва апосталам Пятру і Паўлу, спяваюць Велічанне.

Надыходзіць самы доўгачаканы момант. На ўрачыстасць завітаў Высокапраасвяшчэннейшы Гурый, архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі. Ганаровага госця добразычліва сустракаюць прыхаджане царквы Яўгенія Емяльянчык і Піліп Богуш.

Шчыра і ад усёй душы гучаць вершаваныя радкі:

Когда Вы входите в наш храм,

Теплом душа становится согрета.

И сердце наполняется тогда

Молитвой, добротой и светом.

И эту радость разделяя, хотим почтить достойно Вас.

Храни Вас Бог на много лета за то, что посетили нас.

В своих молитвах в нашем храме мы будем Господа молить,

Чтоб послал Он свою милость Вам много-много лет прожить.

З нагоды 160-годдзя яшчэ прыгажэй апранулася царква. Тут праводзіцца Боская літургія і малебен. Уладыка чытае пропаведзь у гонар святкавання Дня святых апосталаў Пятра і Паўла і 160-годдзя храма з дня заснавання.

Слова трымае старшыня Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Курыла. Кіраўнік раёна гаворыць: «Дзякуй Богу за тое, што на беларускай зямлі пануе мір, і ў нас жывуць міралюбівыя людзі і ўсё робяць для таго, каб Беларусь квітнела з кожным днём».

Гурый уручыў Архіерэйскую грамату за старанную працу на славу Святой Царквы старшыні Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў Аляксею Гаўрошу.

Член царкоўнага савета храма святых апосталаў Пятра і Паўла г.п. Карэлічы Алена Біба адзначае, што ў храме адбываецца наша духоўнае нараджэнне і развіццё, дасягненне мэты ў жыцці. Тут мы прымаем прычасце, якое дае жыццё вечнае, і атрымліваем благаслаўленне і дапамогу Боскую на сямейнае жыццё, вылечваемся ад розных хвароб душы і цела, узносім малітвы Богу ў патрэбах і жыццёвых абставінах, атрымліваем благаслаўленне для поспеху ва ўсіх добрых пачынаннях.

У храме нябачна прысутнічае Гасподзь і прымае нашы малітвы. «Дзе двое ці трое сабраны ў імя Маё, там я пасярэдзіне іх». Тут асабліва адчуваецца Благадаць Боская. Памаліўшыся, чалавек становіцца ачышчаным, уцешаным і ўмацаваным. Гэта  свайго роду духоўны стрыжань. Людзі заўсёды ішлі ў царкву, дзе вучацца мудрасці, прымаюць удзел у царкоўнай малітве. Саборная малітва веруючых — вялікая дзейсная сіла.

— Я сама з Брэстчыны, — гаворыць прыхаджанка царквы святых апосталаў Пятра і Паўла Ніна Жук. — Бабуля прывяла ў храм, хадзілі за тры кіламетры ад нашай вёскі. Карэліцкую царкву наведваю ўжа каля пятнаццаці гадоў. Яна для мяне — Боская благадаць. Тут адчуваю сябе спакойна, і душа адпачывае. Люблю бываць на Літургіі, і асабліва на пропаведзях бацюшкі Ігара Пірага, які з’яўляецца благачынным Карэліцкай царкоўнай акругі. Затым хочацца ісці і рабіць добрыя справы, у храме сустрэла аднадумцаў. Прыклад духоўнага жыцця — іерэй Ігар Пірог і матушка Людміла. У дзень урачыстасці жадаю ўсім прыхаджанам моцнага здароўя, мірнага неба, дабрабыту ў сем’ях.

Прыхаджанка царквы Феафанія Каралько, як  пайшла на пенсію, пачала хадзіць у царкву. Калі яна стаіць на Літургіі, думае аб добрым. Пасля службы прыходзіць прымірэнне ў душы. Да юбілею рыхтавалася як да вялікага свята: пасціла, прычашчалася, наводзіла з вернікамі парадак у царкве. Хацелася, каб сюды прыйшло шмат людзей і разам парадаваліся вялікаму дню. » Увогуле хочацца, каб нас акружалі добразычлівыя людзі, каб ніхто і ніколі не парушыў спакой на зямлі, а землякі прыходзілі да святыні, каб падзякваць Бога за жыццё і за тое, што маем сёння», — адзначыла суразмоўца.

Карэліччанка Наталля Кісель пачала пастаянна хадзіць у царкву з 2012 года. Яе рашэнне было асабістым, матуля каталіцкай веры, тата — праваслаўнай. «Мы павінны чамусьці верыць і ў чымьсці шукаць падтрымку. Мне асабіста наведванне царквы дапамагае ў жыцці, прыходзіць адчуванне спакою на душы, упэўненасці ў заўтрашнім дні, па-іншаму ўспрымаю падзеі, якія адбываюцца навакол. Я па прафесіі медсястра, стараюся прыслухоўвацца да людскіх пажаданняў, становішся дабрэйшай і стрэсаўстойлівай», — сцвярджае Наталля Валер’еўна і дадае, што наша царква — гэта супольнасць, дзе збіраюцца аднадумцы, аб’яднаныя верай у Бога, а свята нясе пачуццё радасці, якая перапаўняе душу і хочацца, каб яна ніколі не пакідала ў жыцці.

— У царкву прывяла свякроў Зінаіда Уладзіміраўна, — гаворыць верніца Марына Міхей. — Ёй удзячна за гэта,  на службу іду з жаданнем. Наведваю святыню кожную нядзелю. Калі выходжу пасля службы, Боскай благадаці хапае на цэлы тыдзень, і адчуваю сябе спакойна. Цяпер з’яўляюся членам Сястрыцтва ў гонар Святой Страстацерпіцы Аляксандры, якое дзейнічае пры храме святых апосталаў Пятра і Паўла г.п. Карэлічы. Заўжды адчуваю падтрымку кіраўніка Святланы Дунец, а матушка Людміла з’яўляецца для мяне прыкладам духоўнага жыцця.

Прыхаджанка выказала пажаданне тым, хто шукае дарогу да Бога: паспрабаваць прыйсці ў царкву, пастаяць на службе, паслухаць Літургію — і, магчыма, прыйдзе вера і ўзрасце жаданне наведваць храм. «Я радуюся святу нашай царквы, на душы — добра, цёпла, спакойна, і прысутнічае адчуванне Боскай благадаці», — сказала яна.

Каля царквы святых апосталаў Пятра і Паўла райцэнтра сустрэліся з маладой прыхаджанкай, маці 11-гадовага Максіма і 7-гадовай Дар’і Вікторыяй Чычкан. Субяседніца адзначае:

— Мы прыйшлі на свята ўсёй сям’ёй, сёння тут і матуля Алена Вячаславаўна. Адчуваецца асаблівая ўрачыстасць, якая ўносіць у душу духоўны спакой. Хочацца, каб такі стан прадаўжаўся як мага надалей. Лічу, што вельмі важна, каб у храм з бацькамі прыходзілі дзеці і прывучаліся да пазнання духоўнасці. Дачка Дар’я ў першым класе наведвала гурток «Духоўнасць» у сярэдняй школе № 2 г.п. Карэлічы і будзе далей прадаўжаць хадзіць на заняткі. Хочацца пажадаць карэліччанам моцнага здароўя, душэўнага спакою, вялікай радасці, сямейнага шчасця.

На ўрачыстасць з нагоды юбілею храма жыхар аграгарадка Лукі Юрый Ваўчок прыехаў з жонкай Таццянай, якая стала ініцыятарам наведвання свята. Жанчына ходзіць у мясцовую царкву. «Мне хочацца падтрымаць жонку, — гаворыць Юрый Ваўчок. — Вось і сёння на юбілеі ў царкве райцэнтра шмат прыхаджан, а калі чалавек верыць — гэта ўжо добра, бо вера дапамагае ў жыцці, нягледзячы на цяжкасці і перашкоды, і чалавек знаходзіць сілы жыць. Мы наведваем і іншыя святыні: да прыкладу, Жыровіцкі і Лаўрышаўскі манастыры, царкву ў Міры. Сын Юрый па магчымасці таксама наведвае храм.

Галіна СМАЛЯНКА

Фота Іны ЛЕЙКІ

Теги: Актуально
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».