• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
19.09.2026, 17:46
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

    С 25 августа по 5 сентября проводиться акция «Внимание — дети!». Включите ближний свет фар.

    Жители Кореличского района торжественно отметили золотую свадьбу

    Жители Кореличского района торжественно отметили золотую свадьбу

    Свой сотый день рождения отметил 20 августа житель Кореличского района Александр Данилович Плескач

Главная Местное управление и самоуправление

У Карэлічах праведзена дыялогавая пляцоўка маладых спецыялістаў з кіраўніцтвам раёна ў фармаце «без гальштукаў»

by Галина Смолянко
18.09.2026
в Местное управление и самоуправление, Молодёжь
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

18 верасня адбылася сустрэча кіраўніцтва Карэліцкага раёна з маладымі спецыялістамі, якія прыехалі на першае месца працы пасля заканчэння вышэйшых і сярэдне-спецыяльных навучальных устаноў нашай краіны. Яна дала магчымасць правесці адкрытую і шчырую размову, абмяняцца думкамі і пажаданнямі як з боку прадстаўнікоў мясцовай улады і спецыялістаў, так юнакоў і дзяўчат, якія ўступаюць у самастойнае жыццё.

Адкрыў і вёў сустрэчу начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама Пётр Буляк.

У гэтым годзе ў Карэліцкі раён прыехала 77 маладых спецыялістаў, у мінулым — 57. Працэнт замацавання сёлета склаў 66 працэнтаў, летась — 54. У 2026 годзе найбольшая колькасць прыйшла ў галіну сельскай гаспадаркі, аховы здароўя, культуры, адукацыі. Для моладзі створаны добрыя ўмовы быту. Жыллём забяспечаны 47 маладых спецыялістаў, 10 атрымалі кампенсацыю расходаў па найме жылля, некаторыя жывуць з бацькамі і спадарожнікамі жыцця і ў прадастаўленні жылля не маюць патрэбы.

У сваёй прамове старшыня Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Курыла падрабязна расказаў юнакам і дзяўчатам пра наш раён, засяродзіў увагу на гарпасёлках Карэлічы і Мір, жамчужыне Сярэднявечча — Мірскім замку, які ўключаны ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Паведаміў пра сельгаспадарчыя прадпрыемствы і сацыяльную сферу.

— Наш гарадскі пасёлак мяняе сваё аблічча. 26 верасня тут будзе праводзіцца абласное свята «Дажынкі», і мы будзем сустракаць гасцей з усёй вобласці, — сказаў кіраўнік раёна і нагадаў пра тое, што ў 2027 годзе будзе адзначацца 500-годзе Мірскага замка. Жыллё будуецца ў райцэнтры, будзе прадаўжаць узводзіцца у Міры і аграгарадках.

Аляксандр Васільевіч заклікаў маладых спецыялістаў палюбіць карэліцкую зямлю. Ён сцвярджаў, што тут будзе развівацца інфраструктура, каб у гарадскіх пасёлках было жыць не горш, чым у вялікіх гарадах.

На працягу ўсёй сустрэчы Аляксандр Курыла выказваў меркаванні: «Патрэбны жаданне, цярпенне і праца ў жыцці», «Цуды хутка не адбываюцца, але мы стараемся іх тварыць», «У арганізацыях і на прадпрыемствах раёна вам падставяць плячо», «Будзем імкнуцца  выцягваць вас з гаджатаў, каб прымалі ўдзел у мерапрыемствах раёна», «Перад вамі адкрыты ўсе дзверы. Самае галоўнае — верыць у сябе, а мы вам дапаможам».

Старшыня Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў Аляксей Гаўрош паведаў аб тым, што народныя выбраннікі працуюць у цеснай суполцы з раённай уладай, і дэпутатам неабыякавыя тыя пытанні, якія цікавяць людзей. Іх стараюцца пачуць і дапамагчы вырашыць. Раённы Савет дэпутатаў працуе з моладдзю, створаны Маладзёжны савет, на рахунку якога шмат карысных спраў. Удзельнічаюць у конкурсах і атрымліваюць прызавыя месцы.»Самае галоўнае — мэта ў жыцці. Трэба быць мэтанакіраваным і рухацца наперад, бо, як сцвяржаецца, смеласць гарады бярэ», — адзначаў Аляксей Іванавіч.

Намеснік старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Яўген Чычкан заклікаў юнакоў і дзяўчат наведваць пасяджэнні клуба «Малады спецыяліст», экскурсіі, займацца спортам, жыць актыўным творчым жыццём і не мінаць маладзёжны цэнтр, дзе можна паглядзець кінафільмы. «Калі знойдзеце захапленне па душы —  мы падтрымаем вашы таленты», — гаварыў прамоўца.

Пра маладзёжныя акцыі і ініцыятывы, дзейнасць студэнцкіх атрадаў вяла гаворку першы сакратар РК ГА «БРСМ» Вольга Аляшкевіч. «Вельмі рада бачыць вас у радах валанцёраў. Тэлефануйце і пішыце, вашы ідэі мы будзем прымаць», — заклікала юнакоў і дзяўчат маладзёжны лідар раёна.

Старшыня Карэліцкай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Ірына Пяноўская назвала асноўную мэту прафсаюзаў — абарона правоў і законных інтарэсаў працаўнікоў. Яна параіла маладым спецыялістам звярнуць увагу на вывучэнне калектыўных дагавораў, дзе ёсць раздзел «Сацыяльная абарона моладзі», а таксама закранула пытанні заключэння кантракту, кампенсацыі за пераезд, падатковага выліку, і заклікала ўсе праблемы вырашаць агульнымі намаганнямі і быць ініцыятыўнымі.

Аб прадастаўленні маладым спецыялістам ільготных крэдытаў вяла размову начальнік цэнтра банкаўскіх паслуг № 411 ААТ «АСБ Беларусбанк» Вольга Марцута. Ён выдаецца на нехарчовыя тавары айчыннай вытворчасці тэрмінам на пяць гадоў. Для гэтага трэба адпрацаваць тры месяцы і звярнуцца да наймальніка.

На сустрэчы былі абмеркаваны пытанні жылля для маладых спецыялістаў і медыцынскага абслугоўвання ў раёне.

Дарэчы, у 2026 годзе рэдакцыя газеты «Полымя» таксама не стала выключэннем — на працу прыехалі два маладыя спецыялісты: Яраслава Манкевіч, якая прынята на пасаду адказнага сакратара, і Арцём Сафонаў. Вось што паведаміў Арём, які працуе тэхнічным рэдактарам і адміністратарам сайта выдання:

— 28 ліпеня пасля заканчэння Гродзенскага гуманітарнага дзяржаўнага каледжа пры ГрДУ імя Янкі Купалы прыехаў на працу на Карэліччыну. У рэдакцыі мяне прынялі цёпла, радушна, прыгожа. Мне ва ўсім дапамагаюць. Дзякуючы ўвазе і падтрымцы, паступова авалодваю навыкамі. З родным домам мяне раздзяляе больш за 150 кіламетраў, але ў Карэліцкім краі адчуваю сябе камфортна. Мяне забяспечылі жыллём і добрымі ўмовамі для працы. Я пакуль не ведаю, як складзецца мой далейшы шлях, але буду ўдзячны вопыту працы ў Карэліцкай раённай газеце «Полымя» і знаёмству з гэтым цудоўным краем.

Галіна СМАЛЯНКА

Фота Кацярыны ЖАМОЙДЫ

Теги: новость дня
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».