• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
28.10.2026, 23:42
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

Главная Год белорусской женщины

Брыгадзір вытворчай брыгады СВК «Свіцязянка-2003» Галіна Сіроціна: «Люблю Беларусь за мір і спакой на зямлі»

by Галина Смолянко
17.10.2026
в Год белорусской женщины
Брыгадзір вытворчай брыгады СВК «Свіцязянка-2003» Галіна Сіроціна: «Люблю Беларусь за мір і спакой на зямлі»
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Сучасную беларускую жанчыну можна сустрэць не толькі на вытворчасці. Яна ўмела спалучае прафесійныя абавязкі з грамадскай дзейнасцю і дамашнімі клопатамі, любіць спорт і мае захапленні. Такая яна, беларуска, якая моцна пусціла карані на роднай зямлі і адчувае сябе шчаслівай. Наш субяседнік — памочнік брыгадзіра вытворчай брыгады ў жывёлагадоўлі СВК «Свіцязянка-2003» Галіна Станіславаўна Сіроціна.

—  Галіна Станіславаўна, нядаўна ў Карэлічах адзначылі абласное свята аграрыяў «Дажынкі-2026». Да яго падрыхтаваліся добра — карэліччане і госці засталіся ў захапленні. Якія ўражанні ў Вас?

— Мне спадабаліся «Дажынкі». Усё навокал было прыгожа, аж дух захоплівала. Добрае свята атрымалася: навокал былі бачны шчаслівыя твары, удзельнікі ўрачыстасці радаваліся і весяліліся. Адным словам, яно ўдалося на славу.

— Дарэчы, на свяце сярод шматлікіх узнагароджаных Вы таксама былі адзначаны. Паведайце, калі ласка, пра гэты факт.

— Я ўзнагароджана Падзячным пісьмом абласной арганізацыі РГА «Белая Русь» за актыўную грамадзянскую пазіцыю і значны асабісты ўклад  у разіццё арганізацыі. Задаволена, што мяне заўважылі і адзначылі.

— Многія жанчыны вядуць актыўны лад жыцця, і асноўным накірункам з’яўляецца праца. Яна — аснова асноў, дабрабыт, павага. Дзякуючы ёй чалавек трымаецца ў жыцці. Нездарма ў народзе гавораць: «Хто працуе, той і мае».  Што для Вас значыць праца?

— Я сама родам з вёскі Ярошычы Навагрудскага раёна. З маленства была прывучана да працы. І цяпер працую і на рабоце, і дома. Без яе ніяк не абысціся ў жыцці — яна ўзбагачае духоўна і матэрыяльна.

— У сельскай гаспадарцы Вы свой выбар спынілі менавіта на жывёлагадоўлі. Чым захапляе гэтая галіна? Магчыма, жывёла і клопат пра яе адыгрываюць пэўную ролю?

— Мне падабаецца даглядаць цялят і кароў — у мяне вялікая любоў да жывёлы. Яны павінны быць накормлены і дагледжаны. У мае прафесійныя абавязкі як памочніка брыгадзіра ўваходзіць адказнасць за кармы, якія павінны быць якаснымі і ў дастатковай колькасці.

—  Вы з’яўляецеся свайго роду кіраўніком — памочнікам брыгадзіра вытворчай брыгады ў жывёлагадоўлі. З кім даводзіцца працаваць, як гаворыцца, у адной звязцы?

— Больш за ўсё прыходзіцца працаваць з Віктарам Канстанцінавічам Саўко, намеснікам старшыні СВК па жывёлагадоўлі. Менавіта з ім вырашаем вытворчыя пытанні. А таксама з сённяшнім галоўным заатэхнікам гаспадаркі Віталіем Аляксандравічам Сельвановічам. Ён адказны і патрабавальны ў рабоце. Падтрымліваю працоўныя зносіны з жывёлаводамі і даяркамі — разам робім агульную справу, зацікаўлены ў яе канчатковым выніку.

— Вас даволі часта можна сустрэць на спартыўных спаборніцтвах раёна. Якую ўвагу ўдзяляеце спорту?

— Са школы  займаюся спортам. Гэта маё хобі, якое робіць жыццё больш разнастайным. Гэта яшчэ і здароўе — чалавек, які вядзе актыўны лад жыцця, заўсёды ў прыўзнятым настроі, і да яго з’яўляецца большая цікавасць.

— Ці атрымлівалі калі перамогу? Што адчувалі, калі дабіваліся мэты: даходзілі да фінішу альбо займалі прызавыя месцы?

— Раней усёй сям’ёй удзельнічалі ў спартыўных спаборніцтвах «Тата, мама, я — спартыўная сям’я» і атрымлівалі першыя месцы. Дзеці таксама любяць спорт. Старэйшая дачка Паліна скончыла Мінскі ўніверсітэт фізічнай культуры з чырвоным дыпломам, працуе ў гэтай установе выкладчыкам па лёгкай атлетыцы. Дачка Арына вучыцца ў 11 класе Райцаўскай сярэдняй школы імя У. А. Галавача. 5-гадовая Уладзіслава наведвае дзіцячы садок.

— Вы жывяце і працуеце ў маляўнічым куточку. Для многіх гэта сустрэча з цудоўным — празрыстымі водамі возера Свіцязь і дзіцячым аздараўленчым лагерам «Вясёлка». Як навакольныя краявіды ўплываюць на Вас?

— Я люблю Свіцязянскі край усёй душой. Тут жыву, працую, тут растуць нашы дзеці. У аграгарадку Райца жывём з мужам Дзмітрыем дваццаць два гады. Абраннік жыцця з гэтых мясцін, з вёскі Міратычы. Ён — трактарыст-машыніст у СВК  «Свіцязянка-2003», усё сваё свядомае жыццё працуе на роднай зямлі.  Для мяне свіцязянская зямля таксама стала сваёй, зраднілася з яе людзьмі, знайшла  жаночае шчасце.

— Згадзіцеся, родныя мясціны застаюцца ў памяці на ўсё жыццё. Гэта  роднае і блізкае, дзе знаёмы кожны куточак. Ці наведваеце маленькую радзіму зараз?

— У роднай вёсцы  ўжо нікога не засталося, але памяць пра яе і родных людзей жыве ў сэрцы. Наведваемся на могілкі да родзічаў.

— Існуе меркаванне, што заўсёды трэба кагосьці любіць: дзіця, матулю, гадаванца — гэта выратоўвае ад гібелі душы. А якое меркаванне ў Вас на гэты конт?

— Люблю сваю сям’ю і дзяцей — яны для мяне ўсё. З дня ў дзень жыву думкамі і клопатамі пра іх. Хачу, каб яны заўсёды былі здаровыя, і ўсё ў іх ладзілася.

— «Галоўнае — верыць у Бога, любіць родных, шанаваць блізкіх, паважаць старэйшых, памятаць памерлых і жыць з чыстым сумленнем. А астатняе — мітусня з мітусні!» — сцвярджаў мудрэц Амар Хаям. А якое Ваша крэда жыцця?

— Галоўнае крэда майго жыцця — шчыра працаваць, прыносіць карысць грамадству і людзям, любіць сваю Радзіму і сваю сям’ю.

— Мы вядзём гутарку ў Год беларускай жанчыны. Якімі якасцямі, на Ваш погляд, валодаюць беларускі?

— Яны працавітыя, прыгожыя, добрыя, спакойныя, ураўнаважаныя.  Ад сустрэч з беларускамі людзі адчуваюць радасць і захапленне.

— Мы жывём у сінявокай Беларусі — краіне рэк і азёр, жытнёвых палёў, сярод шчырых і працавітых людзей. За што Вы любіце родную сваю старонку?

— Люблю Беларусь за мір і спакой на зямлі, прыгажосць родных мясцін,  за тое, што гэта мая Радзіма і родны куток бацькоў і дзядоў.

Галіна СМАЛЯНКА

Фота Іны ЛЕЙКІ

Теги: АктуальноГод белорусской женщины
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».