• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
20.10.2026, 20:19
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

Главная Культура

7 экспонатов Мирского замка пополнили Государственный список историко-культурных ценностей

by
15.04.2018
в Культура
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

18 красавіка адзначаецца Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін. З гэтай нагоды журналіст гутарыць з метадыстам па ахове гісторыка-культурнай спадчыны аддзела метадычнай работы ДУ «Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці» Анастасіяй   Аляксандраўнай КРАСНОЎСКАЙ.

 — Анастасія Аляксандраўна, якія помнікі ахоўваюцца дзяржавай на Карэліччыне?

— У Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь Карэліцкага раёна ўключана 36 гісторыка-культурных каштоўнасцей (43 аб’екты ў іх складзе), у тым ліку 14 помнікаў архітэктуры, 6 — археалогіі, 4 — гісторыі, 12 — рухомых помнікаў мастацтва і гісторыі. З іх у сакавіку 2018 года ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь унесена 7 матэрыяльна рухомых аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны: матрыца пячаткі Юрыя Іллініча герба «Урубы», шпалера «Паляванне», шпалера з выявай сцэны з антычнай гісторыі, кніга «TOMVS QVARTVS», кабінет (шафа), кубак, крыж-энкалпіён. Усе яны належаць установе «Музей «Замкавы комплекс «Мір».

— У чым сэнс аховы гэтых аб’ектаў?

— 3 лютага 2017 года ўступіў у сілу Кодэкс аб культуры Рэспублікі Беларусь, які ўвабраў у сябе ўсе этапы аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей — ад вылучэння культурных каштоўнасцей для надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці да выкарыстання матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Таксама штогод праводзіцца маніторынг стану і выкарыстання гісторыка-культурных каштоўнасцей Карэліцкага раёна, па выніках якога ўсе недахопы ў пісьмовым выглядзе накіроўваюцца ўласнікам для іх выпраўлення.

— Які аб’ект на Карэліччыне можна назваць асаблівым?

— Візітнай карткай, жамчужынай нашага раёна была, ёсць і будзе ўстанова “Музей “Замкавы комплекс “Мір”. Помнік архітэктуры мае сваю гісторыю, ён прываблівае турыстаў роднай Беларусі і замежжа. І гэта, безумоўна, радуе: пра Карэліччыну ведаюць у свеце, да нас прыязджаюць, каб пазнаёміцца з гістарычным мінулым і наталіцца навакольнымі краявідамі, і турысты атрымліваюць жадаемае.

— Скажыце,  што плануецца правесці ў раёне з нагоды Міжнароднага дня помнікаў?

— Сёлета да Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін адбудзецца квэст-гульня «Гісторыя аднаго горада», у ходзе якой супрацоўнікі Цэнтра культуры і народнай творчасці пазнаёмяць мясцовых жыхароў са шматлікімі памятнымі і гістарычнымі месцамі г. п. Карэлічы.

Гутарыла

 Галіна СМАЛЯНКА.

Гісторыка-культурныя каштоўнасці Карэліцкага раёна

 Помнікі архітэктуры:

  1. Комплекс Мікалаеўскага касцёла (комплекс Мікалаеўскага касцёла: касцёл, брама з агарождай і званіцай, будынак былых школы і шпіталя), г.п. Мір, вул.Чырвонармейская, 13.
  2. Троіцкая царква ў г.п. Мір, г.п. Мір, вул. 17-ага Верасня, 2.
  3. Царква св. Варвары ў в. Райца, агр. Райца.
  4. Царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў в. Турэц.
  5. Будынак былога бровара, г.п. Карэлічы, вул. Фаменкі, 13.
  6. Палацава-замкавы комплекс“Мір”, г.п. Мір, вул. Чырвонаармейская, 2.
  7. Замак, г.п. Мір, вул. Чырвонаармейская, 2.
  8. Пейзажны парк, г.п. Мір, вул. Чырвонаармейская, 2.
  9. Флігель, г.п. Мір, вул. Чырвонаармейская, 2.
  10. Уязная брама з домікам вартаўніка, г.п. Мір, вул. Чырвонаармейская, 2.
  11. Прыдарожная капліца, г.п. Мір, вул. Чырвонаармейская, 2.
  12. Капліца-пахавальня князёў Святаполк-Мірскіх, г.п. Мір, вул. Чырвонаармейская, 2.
  13. Мазаічны абраз “Спас Пантакратар”, г.п. Мір, вул. Чырвонаармейская, 2.
  14. Будынак былога пастарунка, г.п. Мір, вул. Кірава. 51.

Памятнікі археалогіі:

  1. Гарадзішча перыяду Жалезнага веку ў в. Беразавец.
  2. Курганны могільнік Плужыны.
  3. Гарадзішча перыяду Сярэднявечча ў в. Сёгда.
  4. Курганны могільнік Скрышава.
  5. Стаянкі перыяду каменнага і бронзавага вякоў у в. Ярэмічы.
  6. Гарадзішча Варонча, агр. Варонча.

Помнікі гісторыі:

  1. Брацкая магіла ў в. Сіняўская Слабада.
  2. Брацкая магіла ў г.п. Мір.
  3. Воінскія могілкі ў г.п. Карэлічы, вул. 8-ага Сакавіка.
  4. Брацкая магіла ў в. Малыя Жухавічы.

Помнікі мастацтва:

  1. Касанэ, г.п. Мір, вул. Чырвонаармейская, 2.
  2. Барабан кавалерыйскі (сігнальны) кацёл, г.п. Мір, вул. Чырвонаармейская, 2.
  3. Рогі тура, г.п. Мір, вул. Чырвонаармейская, 2.
  4. Стол, г.п. Мір, вул. Чырвонаармейская, 2.
  5. Стул, г.п. Мір, вул. Чырвонаармейская, 2.

Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».