• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
20.10.2026, 20:46
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

Главная Лента новостей

Воины света. Сотрудники Кореличского РЭС принимают поздравления

by
22.12.2018
в Лента новостей, Общество, Последние новости
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

? Складана пераацаніць значэнне работы энергетыкаў, якія сваёй нястомнай працай ствараюць жыццёва неабходныя даброты цывілізацыі – цяпло і святло. Нездарма сваё прафесійнае свята работнікі энергетычнай прамысловасці адзначаюць у адзін з самых кароткіх светлавых дзён, калі запатрабаванасць у электрычнасці адчуваецца ў найбольшай ступені.

У штодзённай працы тых людзей, дзякуючы якім гараць лямпачкі ў нашых дамах і бесперабойна функцыянуюць усе электрычныя прыборы, важна не толькі мець добрую базу тэарэтычных ведаў, але і набыць практычны вопыт. У значнай ступені гэта датычыцца электраманцёраў, прафесія якіх звязана з пастаяннай рызыкай для жыцця. Адным з работнікаў Карэліцкага раёна электрычных сетак, за плячыма якога сукупны шматгадовы багаж тэорыі і практыкі, з’яўляецца старэйшы майстар брыгады па рамонце і эксплуатацыі электрычных сетак Антон Антонавіч Гасціла.

Працоўны стаж Антона Гасцілы ў Карэліцкім РЭС налічвае 35 гадоў. Мужчына зразумеў, што абраў адзіную на ўсё жыццё прафесію, толькі адпрацаваўшы ў арганізацыі пэўны час. Першапачатковыя тэарэтычныя веды сённяшні вопытны работнік РЭС набыў у Жыровіцкім дзяржаўным аграрна-тэхнічным каледжы разам са спецыяльнасцю тэхнік-механік.

– Адслужыўшы ў арміі, вярнуўся ў родны Карэліцкі раён, – успамінае юнацкія гады Антон Антонавіч. – Неабходна было ўладкоўвацца на працу. Можна сказаць, выпадкова ў 1982 годзе трапіў у Карэліцкі РЭС, які стаў маім пастаянным месцам працы. Пачынаў электраманцёрам, сёння кірую брыгадай па рамонце і эксплуатацыі электрычных сетак. За 35 гадоў давялося выконваць розныя віды работ і працаваць на розных пасадах.

Цяжка не згадзіцца з тым, што прафесія энергетыка адносіцца да катэгорыі небяспечных, дзе ёсць шэраг цяжкасцей і высокая ступень рызыкі для жыцця.

– Безумоўна, працуем мы пры любых умовах надвор’я: і ў дождж, і ў завею, і ў спёку, – адзначае Антон Гасціла. – Да таго ж лініі электраперадач пралягаюць праз лес, балоцістую мясцовасць і равы. Часам бывае дастаткова цяжка дабрацца да таго ці іншага пашкоджання лініі электраперадач. Падчас летніх навальніц альбо зімовых снегападаў здараюцца надзвычайныя сітуацыі. Першай у такіх выпадках рэагуе аператыўна-выязная брыгада. Але мы, рамонтнікі, заўсёды павінны быць гатовы прыйсці ёй на дапамогу. Добра памятаю цыклон Хаўер, які прыбавіў нам работы: у выніку падзення дрэў былі пашкоджаны апоры і абарваны лініі электраперадачы.

Паражэнне электрычным токам – адна з галоўных небяспек у рабоце энергетыкаў. Таму абавязковае выкананне ўсіх норм тэхнікі бяспекі і аховы працы – правіла №1 для работнікаў Карэліцкага РЭС, якія забяспечаны спецвопраткай і сродкамі індывідуальнай абароны. Да таго ж перад тым, як прыступіць да працы, брыгада праходзіць інструктаж і рыхтуе працоўнае месца як належыць.

– Як кажуць, усім не дагодзіш. Падчас рамонту электраманцёрам даводзіцца адключаць электрычнасць у дамах мясцовых жыхароў, з-за чаго атрымліваем, шчыра кажучы, шмат нараканняў у свой адрас, –
дзеліцца Антон Гасціла. – Адключаем летам – дрэнна, бо халадзільнікі размарожваюцца, зімой – узнікаюць перабоі з ацяпленнем і тэлевізары не працуюць. Але стараемся з кожным чалавекам знайсці агульную мову і пераканаць яго ў тым, што ўсё робіцца для камфорту людзей і іх бяспекі, вакол чаго, увогуле, і сканцэнтравана работа энергетыкаў.

З нагоды прафесійнага свята хочацца павіншаваць ветэранаў энергетычнай галіны Карэліччыны і ўсіх работнікаў Карэліцкага РЭС і пажадаць ім здароўя, цяпла і святла. Дабрабыту вашым сем’ям!

? ДАВЕДКА «ПОЛЫМЯ»:

? – На балансе Карэліцкага РЭС знаходзяцца 464 трансфарматарныя падстанцыі, 723 км паветраных ліній 10 кВ, 670 паветраных ліній 0,4 кВ, 70 км кабельных ліній 0,4-10 кВ;
? – За 2018 год капітальна адрамантаваны 65 км ПЛ-10 кВ, 94 км ПЛ-0,4 кВ, гаражы і складскія памяшканні арганізацыі;
? – Калектыў Карэліцкага РЭС – 78 чалавекі;
? – Аўтапарк арганізацыі – 20 адзінак тэхнікі.

Аксана ЯНУШ
Фота аўтара

Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».