• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
05.10.2026, 19:15
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

Главная Лента новостей

Школьница из Жуховичей Александра Пологова рассказывает про своего прадеда — ветерана Великой Отечественной войны Станислава Вереметько

by
15.04.2019
в Лента новостей, Последние новости
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Мой прадзед Станіслаў Піліпавіч Верамецька ў 1941 годзе быў мабілізаваны на фронт, а падчас штурму Рэйхстага атрымаў цяжкае раненне. Дадому прыйшлі чуткі, што ён прапаў без вестак…

…Ціхі вераснёўскі дзень. Лёгкаю смугою пакрыты далягляды, пяшчотна пасылае на зямлю свае прамяні не паспеўшае астыць ад летняй спякоты сонейка. Ва ўсім нейкая ўрачыстасць і адчуванне нечага незвычайнага, значнага.

Палявою дарогаю ідзе салдат. Нясе на плячы няхітры свой скарб у рэчавым мяшку, задуменна пазірае на палеткі, на кранутыя барвовым і залацістым полымем дрэвы. Цяжка яму, стаміўся. Выйшаў на ўзгорак, акінуў позіркам ваколіцу. У лагчыне раскінулася невялікая вёсачка. З палёгкай ўздыхнуўшы, салдат накіраваўся да бліжэйшай хаты. Пастукаўся. Не дачакаўшыся адказу, увайшоў праз сенцы ў пакой, папрасіў у гаспадыні крыху адпачыць, напіцца. Не адмовіла кабета незнаёмаму, нечаканаму госцю. Многа іх хадзіла ў пасляваенны час, знявечаных, галодных, не маючых ні сям’і, ні прытулку. Мабыць, і гэты з такіх жа. Падумала: “Бач, які худы, небарака, відаць, хворы, адны вочы толькі свецяцца, ды і накульгвае моцна”. Перакінуўшыся некалькімі ні да чаго не абавязваючымі словамі, салдат падзякаваў і накіраваўся далей. Не спытала жанчына, хто ён, куды шлях трымае. Але дзеці больш цікаўныя за дарослых. Дзяўчына, якая пасвіла чараду кароў, уважліва прыглядалася да ваеннага. Нешта знаёмае ўсплыло ў памяці, і, яшчэ не верачы здагадцы, дзяўчынка нясмела запытала: “Дзядзька Стась, гэта вы?!” Не дачакаўшыся адказу, кінулася ў вёску. Захлынаючыся ад бегу і хвалявання, убегла ў хату і паведаміла: “Цёця Надзя, там… ваш дзядзька Стась!”.

Сэрца жанчыны закалацілася, рукі і ногі здранцвелі, яна не магла вымавіць ні слова, паварушыцца. Уздыхнула: “Нарэшце вярнуўся”. І ў гэты момант зайшоў Стась, франтавік, якога злыя языкі ўжо пахавалі. Вось ён, жывы, праўда, непадобны сам на сябе, схуднелы, заросшы, але ж гэта ён, адзіны і жаданы.

Вось такой была сустрэча майго прадзеда Станіслава Піліпавіча Верамецькі з прабабуляй Надзеяй Мікалаеўнай у верасні 1945 года.

Цярністым быў яго шлях дадому, які пачаўся провадамі на вайсковыя зборы ў маі 1941 года. У Новым Асколе застала яго вайна. А баявое хрышчэнне атрымаў пехацінец пад Вялікамі Лукамі. Пазнаў горыч адступлення. А пад Невелем разам з іншымі байцамі, застаўшыся без камандзіраў, трапіў у палон. Але нездарма кажуць, што свет пачаўся з куплі-продажу. Даведаліся бацькі, што сын з іншымі палоннымі знаходзіцца ў Маладзечне, прыехалі, далі хабар вартаўнікам, выручылі небараку. Такім жа чынам паступілі і многія землякі.

У час акупацыі трымаў сувязь з партызанамі. На валасок ад гібелі быў за гэта, калі паліцаі наляцелі. Але абышлося. А ў 1944 годзе зноў на фронт. На гэты раз разведчыкам стаў. Удзельнічаў у баях на Сандамірскім плацдарме, фарсіраваў Одэр, штурмаваў Рэйхстаг, дзе і напаткалі яго варожыя асколкі.
Параненага байца падабралі санітары другой часці, таму і дайшла да Надзеі Мікалаеўны ў Міры чутка, што ён прапаў без вестак. Нямым крыкам зайшлася яна, не саромеючыся людей, плакала. Крыўдна стала за несправядлівасць лёсу, за загубленую маладосць.

Бяссоннымі начамі ўспамінала свой шлюб, як ішла пад вянец, як урачыста гарэлі свечкі, як пранікнёна спявалі пеўчыя. Восем пар вянчаліся ў той дзень. Верамецькі былі пятымі. Пасля іх вянчання патухлі свечкі. Гэта ўспрымала Надзея Мікалаеўна як нядобры знак, як пачатак удовінай долі.

А Станіслаў Верамецька змагаўся са смерцю. Пасечаныя жалезам грудзі, скалечаная нага і прысуд урача: “Ампутацыя”.

Дзеля жыцця пагадзіўся з калецтвам, даў нават распіску на аперацыю. Але аднапалчане адшукалі свайго таварыша ў шпіталі, зрабілі ўсё, каб выратаваць і жыццё, і нагу. Маўляў, хоць крывая, затое свая. З красавіка да верасня прадзеда лячылі. Выпісалі са шпіталя са многімі асколкамі ў целе. Яны не давалі спакою да самой смерці. Іншы раз плакаў ад болю бяссоннымі начамі.

А ў той час было не да плачу. Станіслаў Піліпавіч быў інвалідам другой групы, аднак павінен быў карміць сваю сям’ю. Сцяўшы зубы, працаваў на торфанарыхтоўках. Па тры-чатыры працадні за выхад зарабляў. І ўсё роўна канцы з канцамі не зводзілі. Асабліва крытычным быў 1946 год. Выгалела ў хаце так, што ні пасадзіць бульбы, ні зварыць не мелі ніводнага клубня. На той час прадзед атрымліваў 96 рублёў інвалідскай пенсіі, а кошык бульбы каштаваў 100 рублёў. І гэта ў добра знаёмага чалавека. Але і капейкі не скінуў заможны гаспадар, усё забраў за адзін кошык. Каб хоць як выйсці з крызіснага стану, прадзед працаваў вельмі шмат. Наймаўся касіць за бохан хлеба, не за грошы.

А калі справы палепшыліся, пачалі арганізоўваць калгасы. Адным з першых у яго ўступіў менавіта мой прадзед. Дасталося яму тады ад Надзеі, моцная сварка ўчынілася, навошта, маўляў, пайшоў. Але рашэнне гаспадар не адмяніў, заяву не забраў, спадзяваўся на лепшае.

Па-рознаму жылі людзі ў першым калгасе. Год на год не прыходзіўся, але сталі Верамецькі выбірацца з галечы. Пакрысе станавіліся на ногі. Выраслі дзеці. Па-суседску пабудаваўся сын Леанід. Выйшла замуж і дачка Ірына, мая бабуля. Адным словам, жыццё наладзілася. Для маёй бабулі Ірыны і дзядулі Сяргея купілі дом, дапамаглі гаспадарчыя пабудовы ўзвесці. Здавалася б, толькі і жыць. А тут лёс нанёс яшчэ адзін удар. Раптоўна памёр другі сын.

Нядобра, калі бацькі дзяцей хаваюць. Крыўдна, балюча ўспрымаецца страта. Але жывым трэба жыць. Уцеху мой прадзед знаходзіў у прадаўжальніках роду. Дзякаваў, што не пакідалі, дапамагалі.

Мае прадзед і прабабуля пражылі разам больш за пяцьдзясят гадоў. Разам яны ішлі па нялёгкім жыццёвым шляху. Не быў ён усланы ружамі, аднак найбольшае багацце яны набылі ў дзецях і ўнуках. На мой погляд, сваім сумесным жыццём яны даказалі, што без павагі, умення прабачыць, стрымаць крыўднае слова сям’я не можа існаваць.

Я ганаруся, што мой прадзед, нягледзячы на цяжкі лёс, годна пражыў сваё жыццё, пераадолеў усе перашкоды.

На жаль, мне не ўдалося пабачыць свайго прадзеда, ён пайшоў з жыцця незадоўга да майго нараджэння. Але майго брата Сяргея ён паспеў панасіць на руках. Дзякуючы маім матулі, тату, бабулі і дзядулі, я шмат ведаю пра яго. Я ганаруся маім прадзедам.

Аляксандра ПОЛАГАВА,
вучаніца 10 класа Жухавіцкай сярэдняй школы

Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».