• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
31.08.2026, 12:07
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    За выходные в Минской области сотрудники ГАИ выявили 1245 нарушений

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

    С 25 августа по 5 сентября проводиться акция «Внимание — дети!». Включите ближний свет фар.

    С 25 августа по 5 сентября проводиться акция «Внимание — дети!». Включите ближний свет фар.

    Жители Кореличского района торжественно отметили золотую свадьбу

    Жители Кореличского района торжественно отметили золотую свадьбу

    Свой сотый день рождения отметил 20 августа житель Кореличского района Александр Данилович Плескач

    Свой сотый день рождения отметил 20 августа житель Кореличского района Александр Данилович Плескач

    Пункт погляду журналіста: «ЧАЛАВЕКУ ПАТРЭБНЫ ЧАЛАВЕК»

Главная Культура

Смачныя цукеркі, сельскагаспадарчая экзотыка, марозны жывапіс на шыбах і завіруха ў падарунак. Дзед Мароз і Снягурка з Паўночнага полюсу наведалі Карэліцкі раён

by
02.12.2019
в Культура, Лента новостей, Последние новости, Спорт и туризм
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Аднойчы ў не такую каб і сцюдзёную зімовую пару, а дакладна 2 снежня, нічога не прадвяшчала ані моцнай завірухі, ані дзівоснай сустрэчы. Але на тое і навагоднія цуды, каб здарацца знянацку.

Тым вечарам на зваротнай дарозе з рэпартажа я выпадкова зазірнула ў любімую краму “Родны кут” у аграгарадку Райца і з парога страціла дар мовы. “Ну ўсё, – падумала я ў той момант, – запрацавалася канчаткова. Відаць, праўду кажуць людзі, панядзелак дзень цяжкі”. Ды і хто так не падумаў бы, калі замест знаёмых прадаўцоў на цябе праз прылавак пазіралі… Дзед Мароз і Снягурка!

Некалькі раз пацерла вочы, ушчыкнула сябе і зразумела – дзякуй Богу, не галюцынацыі, а сапраўдныя госці Прынёманскай зямлі ды яшчэ з Паўночнага полюсу. Аказваецца, нават там ужо прачулі пра бязвіз на Гродзеншчыне. Дык Дзед Мароз са Снягуркай праглядзелі карты рэгіёна, усё прагуглілі, пачыталі пра тутэйшыя славутасці, а як даведаліся яшчэ пра тое, што ў Зэльвенскім раёне ў аграгарадку з навагоднейшай назвай Елка 7 снежня чакаецца грандыёзнае свята, калі па ўсёй вобласці адбудуцца шэсці іх казачных калег і адначасова запаліцца ілюмінацыя, то падумалі: “Навошта нам гэтыя паўночныя алені з пінгвінамі, трэба тэрмінова браць водпуск і ехаць у Беларусь бязвізавымі турыстамі!” Так, з 22 лістапада і стартавала іх вялікае падарожжа з вясёлымі прыгодамі па гродзенскай зямлі.

Дарэчы, зазірнулі мае новыя знаёмыя 23 лістапада ў Смаргонь на абласныя “Дажынкі”. Там якраз і пачалося знаёмства Дзеда Мароза са Снягуркай з Карэліцкім раёнам. І падворак наш ім прыйшоўся даспадобы, і людзі прыцягнулі вясёлым характарам, шчырасцю і гасціннасцю. А як пачулі казачныя героі пра тое, што ў нашым краі багата перадавікоў і сельская гаспадарка грыміць не тое, што на вобласць, а на рэспубліку, то вырашылі пабачыць усё на ўласныя вочы. Так і апынуліся 2 снежня ў СВК “Свіцязянка-2003”, а ў мясцовую краму зазірнулі, каб папоўніць салодкія запасы. Усё ж такі зімовыя святы наперадзе, і дзеці чакаюць пачастункаў. А на Паўночным полюсе даўно ўпэўніліся, што беларускія цукеркі – адны з лепшых. І так спадабаліся Дзеду Марозу са Снягуркай ветлівыя прадаўцы і асартымент у краме, што ў падзяку яны нават крыху папрацавалі за прылаўкам, дзе і адбылася наша знакавая сустрэча.

Але надоўга тут нам затрымацца не давялося, бо бязвізавых турыстаў з Поўначы ўжо чакалі на адным з лепшых на Гродзеншчыне малочнатаварным комплексе “Райца-2”. Як журналісту прайсці міма такога міжнароднага візіту? Вядома, далей мы накіраваліся ўжо разам. Па дарозе ўзгадалі, як на абласных “Дажынках” старшыня СВК “Свіцязянка-2003” Уладзімір Галавач прымаў віншаванні з нагоды трэцяга месца ў абласным спаборніцтве за дасягненне высокіх паказчыкаў у развіцці галіны жывёлагадоўлі сярод сельскагаспадарчых арганізацый, якія спецыялізуюцца на вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі. Было відаць, што Дзед Мароз са Снягуркай аж загарэліся тэмай, а калі трапілі да рагуль, канчаткова пранікліся сельскагаспадарчым духам. Госці і пільна сачылі за працэсам, і кармілі каровак, і нават былі не супраць іх падаіць, толькі, як вядома, на нашым комплексе практычна ўсё зроблена па апошнім слове тэхнікі і аўтаматызавана. Але ўражанняў у бязвізавых турыстаў і так засталося звыш меры.

Калі ж ехалі праз райцэнтр, то ўвагу Дзядулі Мароза прыцягнулі прыгожыя ўзоры на вокнах Карэліцкай дзіцячай школы мастацтваў. Таму наш паўночны госць супыніў машыну і даў майстар-клас па марозным жывапісе на шыбах.

Снягурка таксама не сумавала і ўзяла ўрок у загадчыка фартэпіяннага аддзялення Вольгі Улан.

Пазнаёміліся нашы шаноўныя бязвізавыя турысты і з таленавітымі выхаванцамі школы мастацтваў, уважліва запісалі ўсе навагоднія пажаданні карэліцкіх хлопчыкаў і дзяўчынак. І адно з іх, каб было шмат снегу, адразу ж Дзед Мароз і выканаў ды ўладкаваў на радасць малечы сапраўдную завіруху.

Нядзіўна, што развітвацца з дарагімі гасцямі ніяк не хацелася. Сышліся на тым, што Дзед Мароз са Снягуркай яшчэ не раз наведаюць Карэліччыну ды прывязуць з сабой сваіх сяброў з Паўночнага полюсу. І мы ўсе будзем чакаць з нецярпеннем сустрэчы! Тым больш, дзівосаў у нашым краі хапае, бязвіз на Гродзеншчыне ўпэўнена і паспяхова развіваецца, а жыхары Прынёмання заўжды адкрытыя для новых плённых знаёмстваў.

Марына КАЗЛОВІЧ
Фота аўтара

Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».