• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
31.08.2026, 11:56
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    За выходные в Минской области сотрудники ГАИ выявили 1245 нарушений

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

    С 25 августа по 5 сентября проводиться акция «Внимание — дети!». Включите ближний свет фар.

    С 25 августа по 5 сентября проводиться акция «Внимание — дети!». Включите ближний свет фар.

    Жители Кореличского района торжественно отметили золотую свадьбу

    Жители Кореличского района торжественно отметили золотую свадьбу

    Свой сотый день рождения отметил 20 августа житель Кореличского района Александр Данилович Плескач

    Свой сотый день рождения отметил 20 августа житель Кореличского района Александр Данилович Плескач

    Пункт погляду журналіста: «ЧАЛАВЕКУ ПАТРЭБНЫ ЧАЛАВЕК»

Главная Экономика

Залатое правіла жыцця эканаміста Карэліцкай ЦРБ Надзеі Пянькоўскай

by Галина Смолянко
30.06.2026
в Экономика, Год белорусской женщины
Залатое правіла жыцця эканаміста Карэліцкай ЦРБ Надзеі Пянькоўскай
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Як важна ў жыцці знайсці сваю прафесію, якая б задавальняла поўнасцю, і дзякуючы якой чалавек змог прыносіць карысць грамадству. Адзін запіс у працоўнай кніжцы, а любоў да абранай справы велізарная. Як гэта ўдаецца эканамісту УАЗ «Карэліцкая ЦРБ» Надзеі Мікалаеўне Пянькоўскай, яна расказала ў нашым сённяшнім інтэрв’ю.

— Надзея Мікалаеўна, з чаго ўсё пачыналася? На якой навучальнай установе спынілі свой выбар пасля школы?

— Я скончыла Шчорсаўскую сярэднюю школу Навагрудскага раёна. Паступіла ў Навагрудскі гандлёва-эканамічны тэхнікум. Пасля заканчэння па накіраванні паехала ў Гомель, дзе на вытворчым прадпрыемстве «Прамысловыя тавары» працавала бухгалтарам. У 1984 годзе выйшла замуж і прыехала ў Карэлічы. Па аб’яве ў раённай газеце «Полымя» даведалася, што Карэліцкай ЦРБ патрэбны эканаміст. У лютым 1987 года была прынята на гэтую пасаду.

— Вы ўсё жыццё працуеце з лічбамі. Ці ўзнікала калі-небудзь жаданне штосьці змяніць у жыцці?

— Я чалавек пастаянны. Люблю сваю працу і свой калектыў, ніколі не дапускала думкі што-небудзь змяніць. Лічбы для мяне — гэта ўсё маё працоўнае жыццё, мэта майго жыцця. Мы складаем планы на год, дзяржаўныя праграмы на пяцігодку, рыхтуем справаздачы за квартал і год. Праводзім аналіз выканання складзеных планаў.

— Кім працавалі Вашы бацькі? Магчыма, хтосьці са сваякоў меў Вашу справу жыцця?

— Мая мама працавала звеннявой у калгасе імя Леніна Навагрудскага раёна і з усёй адказнасцю адносілася да даручанай справы. Мамін родны брат Коршун Міхаіл Якаўлевіч да выхаду на пенсію быў галоўным бухгалтарам Гродзенскага аблвыканкама і з’яўляўся для мяне прыкладам у працы.

— Вы амаль чатыры дзесяцігоддзі працуеце эканамістам у Карэліцкай цэнтральнай раённай бальніцы. Заўсёды побач  работнікі адной з самых гуманных прафесій — людзі ў белых халатах. Што Вы асабіста адчуваеце?

— Я пастаянна адчуваю разуменне і павагу з боку медработнікаў розных рангаў — ад радавых супрацоўнікаў да галоўнага ўрача. Разам робім агульную справу, якая  накіравана на прафілактыку хвароб і лячэнне людзей.

— Хто ў свой час з Вамі быў у адной камандзе? Каго ўспамінаеце з асаблівай удзячнасцю?

— Мне давялося шмат гадоў працаваць з галоўным бухгалтарам Цітко Ганнай Мікалаеўнай. Паміж намі захаваліся добрыя ўзаемаадносіны, павага і ўзаемаразуменне. Усе службовыя пытанні мы вырашалі на належным узроўні. Яна — прафесіянал сваёй справы і чулы чалавек.

— Ад каго найчасцей эканамічная служба медустановы адчувае дапамогу і падтрымку?

— Ад фінансавага аддзела і аддзела эканомікі Карэліцкага райвыканкама, якія аказваюць садзеянне ў фінансаванні і карэкціроўцы планаў, а таксама даюць парады па ўзнікаючых пытаннях.

— 2026 аб’яўлены Годам беларускай жанчыны. На Вашу думку, акрамя працавітасці, якою валодаеце спаўна, што ў першую чаргу павінна мець жанчына?

— У жанчыны павінна быць шчаслівая сям’я, каб на працу ішла з добрым настроем. Мы з мужам пражылі 42 гады, выхавалі дзвюх дачок Вераніку і Ніну, маем чацвярых унукаў.

— У Вас цудоўнае імя — Надзея. Яно дапамагае Вам у жыцці?

— Па жыцці іду з надзеяй. Перш, чым сказаць, заўсёды добра падумаю і сто разоў узважу, пакуль прыму правільнае рашэнне. Гэтае маё залатое правіла жыцця мне дапамагае ў жыцці і рабоце.

— Вы даўно жывяце ў Карэлічах. Зараз тут актыўна  рыхтуюцца да прыняцця ўдзельнікаў абласных «Дажынак», у райцэнтры вядуцца рамонтныя работы. Якія пачуцці Вамі валодаюць?

— Карэлічы з кожным днём мяняюць свой выгляд і прыгажэюць. Тут пражыла больш за сорак гадоў і лічу іх другой радзімай. Тут працую, тут мая кватэра, тут выраслі мае дзеці і тут жыве шмат сяброў.

— Зусім нядаўна адзначаўся Дзень медыцынскіх работнікаў. Што Вам хацелася б сказаць з гэтай нагоды?

— Хацелася, каб наша медыцына заўсёды стаяла на варце здароўя карэліччан і з кожным годам станавілася ўсё больш даступнай для кожнага жыхара Карэліцкага краю.

— Вы прадаўжаеце працаваць на пенсіі эканамістам. Не сакрэт, што прафесія адказная, і патрэбна прыкласці шмат намаганняў, каб былі дасягнуты вынікі. Чым кіруецеся, накіроўваючыся штодзённа на працу?

— Я кіруюся любоўю да той справы, якой займаюся амаль сорак гадоў. Кожную раніцу спяшаюся на працу ў Карэліцкую цэнтральную раённую бальніцу, якая стала для мяне другім домам. Я рада сустрэчы з калектывам, з якім вырашаем агульныя задачы, асноўная з іх — клопат пра здароўе людзей.

Галіна СМАЛЯНКА

Фота Кацярыны ЖАМОЙДЫ

Теги: Год белорусской женщиныновость дня
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».