З артыкула «Працуем, аналізуем і развіваемся»
Расказвае старшыня праўлення СВК «Свіцязянка-2003» Уладзімір Арсенцьевіч Галавач:
— У мінулым годзе ў гаспадарцы з’явіліся даяркі-пяцітысячніцы. Гэта Надзея Сянкевіч з малочнатаварнай фермы «Літараўшчына» і Марыя Наумчык з МТФ «Райца». Ушчыльную наблізіліся да гэтага паказчыка Людміла Сташчанюк з фермы «Францішкова», якая надаіла 4904 кг малака ад каровы, і Ніна Каралько, на рахунку якой 4857 кг малака. Дзякуючы такім руплівым працаўніцам упершыню ў гісторыі гаспадаркі на ферме «Райца» адбыўся раённы злёт даярак-пяцітысячніц.
Станіслаў ЛУКА, Леанід ЛЕЙКА (фота).
(«Полымя», № 22, 18.03.2026 год).
НА ЗДЫМКУ: лепшая даярка СВК «Свіцязянка-2003»

Марыя Сцяпанаўна Наумчык, якая летась надаіла ад кожнай каровы 5125 кг малака.
З артыкула «Упэўненым крокам»
Працягваюць нарошчваць вытворчасць прадукцыі работнікі ферм СВК «Свіцязянка-2003″. Так, па выніках работы за 10 месяцаў у цэлым па гаспадарцы надоена 3234 т малака. План выкананы на 107 працэнтаў. Ад кожнай каровы атрымана па 4312 кг, што на 552 кг больш, чым за адпаведны перыяд папярэдняга года.
Лідарам спаборніцтва з’яўляецца член раённага клуба даярак-пяцітысячніц М. С. Наумчык. Прыбаўка малака ў яе групе складае больш за 320 кг і дасягнула ў разліку на карову 4552 кг.
Стараннасцю вызначаецца маладая даярка А. А. Зайко, якая раздаіла з красавіка 56 цялушак. У кастрычніку ад кожнай з іх яна надаіла па 543 кг малака, што складае за дзень 17,5 кг. Зараз яна набірае новую групу ў колькасці 65-70 галоў.
С. МАЕЎСКІ, Леанід ЛЕЙКА (фота).
(«Полымя», № 92, 18.11.2006 год).
НА ЗДЫМКУ: даярка А. А. Зайко.

Падрыхтавала
Галіна СМАЛЯНКА







