• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
12.10.2026, 21:19
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

Главная Год белорусской женщины

Ірына Бусько з вёскі Пагарэлка на заслужаным адпачынку садзіць кветкі, піша вершы і падарожнічае па Беларусі

by Галина Смолянко
22.07.2026
в Год белорусской женщины, Активное долголетие 65+
Ірына Бусько з вёскі Пагарэлка на заслужаным адпачынку садзіць кветкі, піша вершы і падарожнічае па Беларусі
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Жыццё чалавеку даецца адзін раз, і пражыць яго трэба так, каб не пашкадаваць аб мінулым. Многія  на заслужаным адпачынку прадаўжаюць весці актыўны лад жыцця і несці настрой і радасць. Побач з імі ўзбагачаешся духоўна — іх энергіі  хапае на многіх людзей. З жыхаркай вёскі Пагарэлка Ярэміцкага сельсавета Ірынай Сяргееўнай Бусько вядзём гутарку аб сэнсе жыцця.

РАДЗІМА

— Я жыву ў Беларусі і люблю яе, — гаворыць Ірына Сяргееўна.  Люблю мову, песні, вершы. Пішу свае на беларускай мове. Стараюся размаўляць на роднай мове,  дзецям і ўнукам імкнуся перадаць сваю любоў. Гавару ім: «Мову трэба любіць, цаніць, берагчы, яна наша». Люблю традыцыі нашага народа.

Ірына нарадзілася ў вёсцы Сіняўская Слабада. Людзі тут дабрэйшай душы. Цяпер пры сустрэчы з землякамі яна  імкнецца пазнаць іх, у дзецях шукае падабенства з бацькамі. Прырода, як добрая чараўніца, заварожвае па-свойму. Тут ёсць незвычайная мясціна — Найдзёнаў лужок. Люді, калі ідуць у лес па ягады і грыбы, гавораць: «Павернеш каля Найдзёнавага лужка на Антанёва ці Рудзьму».

— Вёска Пагарэлка — другая радзіма, — з гонарам адзначае жанчына. — Маё жыццё, мая праца, мой дом. Тут пражыла больш за пяцьдзясят гадоў. Зраднілася з кожным куточкам і вяскоўцамі, усё тут дарагое майму сэрцу.

ПРАЦА

Ірына Сяргееўна Бусько ўсё жыццё прысвяціла працы. На пенсіі працавала на МТК «Пагарэлка» аператарам машыннага даення. У жыцці давялося займаць розныя пасады. Пасля заканчэння Мінскага тэхналагічнага тэхнікума была прынята загадчыцай комплексна-прыёмнага пункта ў вёсцы Пагарэлка. Затым працавала сацыяльным работнікам па абслугоўванні інвалідаў і састарэлых людзей.  Пазней зноў вярнулася ў бытавое абслугоўванне, на гэты раз у КПП вёсак Пагарэлка і Ярэмічы. Працоўную дзейнасць прадоўжыла ў калгасе імя Царука. — Праца для мяне — маё жыццё, — сцвярджае субяседніца. — Як не працаваць — чалавек без працы не можа жыць паўнавартасным жыццём. Яна дае радасць, задавальненне і гонар за тое, што робіш. Працавала заўсёды адказна, ніколі нікога не падводзіла, добрасумленна адносілася да справы.

ЗАХАПЛЕННІ

Мая гераіня прызнаецца, што ў яе шмат захапленняў, таму лічыць сябе актыўным чалавекам. Удзельнічала ў мастацкай самадзейнасці, была нават загадчыцай Сіняўскага сельскага клуба-бібліятэкі. Любіць наведваць канцэрты і кіно. Ездзіць у іншыя гарады, каб паглядзець старажытныя замкі. Была на юбілейным канцэрце «Песняроў» у сталіцы, тройчы — у Ленінградзе. Наведвае мясцовыя славутыя мясціны.

Ірына Сяргееўна захапляецца  кветкамі. У яе шмат ружаў і ірысаў, яны прывабліваюць сваёй непаўторнасцю. Як і карціны, скульптуры, помнікі. Не пакідаюць раўнадушнымі людзі з прыгожай душой.

— Я шмат чытаю, — прызнаецца жанчына і дадае, што бярэ кнігі, якія прывозіць бібліобус. Дзеці таксама любяць парадаваць  новымі творамі. Стараецца пісаць вершы, у якіх выказвае любоў да роднай Беларусі. Вось адно з  яе чатырохрадкоўяў:

Я табою, мой край, ганаруся,

Мне так добра вось тут і душой.

Ведаю, дзе б ні была, то вярнуся,

Нібы птушка з адлёту вясной.

ДОМ І ДЗЕЦІ

Дом у Ірыны Сяргееўны вялікі і прасторны. «Я люблю святло, каб сонца заўсёды заглядвала ў хату», — заўважае на гэта гаспадыня і ўспамінае аб тым, што яго будаваў муж Уладзімір Платонавіч, яго ўжо   няма сем гадоў. Ён быў майстрам на ўсе рукі і пасля сябе пакінуў шмат рэчаў, якімі жанчына карыстаецца, калі працуе на зямлі і ўвіхаецца па гаспадарцы.

— Бог узнагародзіў мяне добрымі дзецьмі. Кожны дзень дзякую Яго за дзяцей, унукаў і тое, што маю, — заўважае жанчына. —  Для мяне нявестка Наташа — мая другая дачка, як і родная дачка Наташа, абедзве мне вельмі дарагія. Зяць Віталій і сын Сяргей — аднолькава любімыя. У мяне трое ўнукаў: Дзяніс, Дзмітрый, Аліна.

Напрыканцы гутаркі Ірына Сяргееўна прызналася, што лічыць сябе шчаслівым чалавекам. Яна кожны дзень дзякуе Богу за ўсё: здароўе, дах над галавой, клапатлівых дзяцей, і ёй хочацца жыць і радавацца жыццю.

Галіна СМАЛЯНКА

Фота Іны ЛЕЙКІ

Теги: Год белорусской женщины
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».