

З дакладам аб дзейнасці Карэліцкай раённай арганізацыі ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» за 2021-2025 г.г. і перспектывах далейшага развіцця на 2026-2030 г.г. выступіла першы сакратар раённага камітэта Таццяна Шэўчык. Сярод прыярытэтных накірункаў дзейнасці прамоўца назвала грамадзянска-патрыятычнае выхаванне, працоўную, культурна-масавую, валанцёрскую дзейнасці, спартыўна-аздараўленчую работу, міжнароднае супрацоўніцтва, рэалізацыю праектаў і праграм.
Лідар моладзі нагадала і пра планы на будучае: стварэнне і распаўсюджванне серыі дакументальных міні-фільмаў «Героі нашага часу», правядзенне інтэрактыўнага квэсту «Гісторыя Беларусі ў фактах і асобах», арганізацыя «Школы маладога лідара» ў школах, арганізацыя гістарычнай рэканструкцыі «Дзень вызвалення майго горада/пасёлка» (сумесна з зацікаўленымі), правядзенне патрыятычных ТыкТок-чэленджаў і спартыўна-масавых мерапрыемстваў.
Справаздачу аб рабоце раённай кантрольнай камісіі прадаставіла ўвазе прысутных яе старшыня Крысціна Шэўка.

У абмеркаванні справаздачных дакладаў прынялі ўдзел педагог-арганізатар ДУ «Мірскі дзяржаўны каледж» Вікторыя Сакалоўская («Аб дзейнасці валанцёрскага атрада «Добрае Сэрца») і тэхнік-тэхнолаг СВК «Свіцязянка-2003» Наталля Сіманава («Аб дзейнасці пярвічнай арганізацыі»).




У правядзенні канферэнцыі прыняў удзел першы сакратар Гродзенскага абласнога камітэта Андрэй Есін. Падзякай Гродзенскага абласнога камітэта ГА “БРСМ” былі адзначаны: Карэліцкі райвыканкам, Наталля Сіманава, Андрэй Януш і Вікторыя Сакалоўская.








Падзякі Карэліцкай раённай арганізацыі ГА “БРСМ” атрымалі Мацвей Ліннік, Крысціна Шэўка, Паліна Крывапуст, Мацвей Жук, Вольга Івашка, Кацярына Логіш і Вікторыя Кіпцэвіч, якія ўручыў Яўген Чычкан.
За актыўны ўдзел у рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі Карэліцкай раённай арганізацыі ГА «БРСМ» адзначаны пярвічныя арганізацыі наступных устаноў: Турэцкая, Райцаўская, Лукская і Красненская сярэднія школы, Ярэміцкая базавая школа, сярэдняя школа №1 і № 2 райцэнтра, СШ г.п. Мір імя Г.І. Сташэўскай, Мірскі дзяржаўны каледж, СВК «Свіцязянка-2003», РАУС і РАНС.





На канферэнцыі выбралі новы састаў Карэліцкага раённага камітэта, кантрольнай камісіі, дэлегатаў на 36-ую справаздачна-выбарную канферэнцыю Гродзенскай абласной арганізацыі ГА «БРСМ».




Зачыталі Зварот дэлегатаў ІХ справаздачна-выбарнай канферэнцыі да моладзі.
Адбыўся першы арганізацыйны пленум, на якім першым сакратаром Карэліцкага РК ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» абрана Вольга Аляшкевіч. Новы лідар падзякавала за аказаны давер, магчымасць працавць з моладдзю раёна, разам выконваць пастаўленыя задачы.



Галіна СМАЛЯНКА
Фота Кацярыны ЖАМОЙДА






















