• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
26.05.2026, 23:15
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Ад душы і для душы

    Ад душы і для душы

    Пункт погляду журналіста: «Родная мова! Самая шчырая і мілагучная!»

    Пункт погляду журналіста: «Родная мова! Самая шчырая і мілагучная!»

    99-летний кореличчанин Александр Данилович Плескач поделился секретами долголетия

Главная Общество

Жухавічы: адна назва, дзве гісторыі (другая частка)

by Екатерина Жамойда
25.04.2026
в Общество
Жухавічы: адна назва, дзве гісторыі (другая частка)
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Вялікія Жухавічы

Вёска Вялікія Жухавічы мае цікавую гісторыю. Звесткі пра мястэчка можна знайсці ў кнізе “Описание церквей и приходов Минской епархии, составленное по официально затребованным от причтов сведениям”.

Прыхаджанка Ганна Мамончык

— Жухавічы спачатку належалі М. Неміровічу,  — расказвае мясцовая жыхарка, краязнаўца Ганна Мамончык. — Потым уладальнікам гэтага двара стаў Хадкевіч, а пасля пры Сігізмундзе перайшоў ва ўласнасць Ільінічаў. Далей ён успамінаецца як фальварак, а ў сярэдзіне XVI стагоддзя — шляхецкае пасяленне, тады тутэйшыя землі ўваходзілі ў склад Рэчы Паспалітай. У XVIII стагоддзі Жухавічы адносіліся да ліку буйных сёл. У 1747 годзе фальварак увайшоў у склад Мірскага графства, а у 1897 годзе гэта была Жухавіцкая воласць з 33 маёнткамі і фальваркамі.

Храм Пятра і Паўла ў 1900 годзе

Адкуль пайшла назва вёскі Жухавічы, ніхто дакладна не ведае. Вядомы беларускі вучоны-географ, тапаніміст Жучкевіч выводзіць яе ад прозвішча Жуховіч, Жухавец, што азначае спалохаць, прагнуць. У гістарычных дакументах сустракаюцца такія назвы, як Жухавічы, Жохавічы і нават Жахавічы ад слова “жах”.

— У нашай мясцовасці існуе легенда, якая пацвярджае паходжанне назвы ад слова “жах”, — расказвае Ганна Мамончык. — У адзін спякотны, засушлівы год у Жухавічах доўгі час не было дажджу. Сяляне пасля доўгіх абмеркаванняў вырашылі: каб пайшоў дождж, трэба прынесці ў ахвяру Богу чалавека. Існуе дзве версіі, што гэта была за ахвяра. Па адной, ахвярай павінен стаць хворы чалавек. А па другой — здаровы. Увогуле ахвярай аказалася дзяўчына-сіраціна, якую жыўём закапалі ў зямлю. На тым месцы быў пастаўлены крыж, які доўгі час стаяў пры ўездзе ў Жухавічы, як напамінак аб той жахлівай падзеі.

Але гэта не адзіная легенда аб паходжанні назвы. Як кажа Ганна Ільінічна, раней вёска называлася Міхайлаўка, і аднойчы ў гэтыя мясціны завітаў пан Жухавіцкі. Яму вельмі спадабалася вёска, і ён выкупіў яе. Праз час Міхайлаўка перайменавалася ў Жухавічы ў гонар пана Жухавіцкага. Дакументальнага пацверджання гэтага факта няма, але жыхары вёскі перадаюць легенду з пакалення ў пакаленне.

У цэнтры вёскі Вялікія Жухавічы раскінуўся храм святых апосталаў Пятра і Паўла, які быў пабудаваны ў 1700 годзе з фундацыі князя Караля Радзівіла.

— Гэта наша святыня, якую мы зберагаем. Храм шмат значыць для нас. Штогод у гонар Дня святых апосталаў Пятра і Паўла жыхары Вялікіх Жухавіч адзначаюць свята вёскі. Свята мае свае традыцыі. Яно пачынаецца са службы ў храме, а заканчваецца народным гуляннем да самага ранку. Яшчэ ў маім дзяцінстве ў гэты дзень традыцыйным пачастункам была цукерка ў выглядзе пеўніка. Таксама існавала традыцыя: пасля святочнай службы людзі пакідалі пачастункі каля паклоннага крыжа, каб падарожнік змог пачаставацца і ўславіць святых апосталаў.

Мясцовы краязнаўца Аляксандр Драткоўскі расказаў, што ў адным з даследаванняў значыцца, што прыблізна у 1680 годзе ў Вялікіх Жухавічах існавала іншая ўніяцкая царква Успення Панны Марыі, парафія якой складалася з вёсак Жухавічы Вялікія, Кожава, Лукі. Але, на жаль, няма сведкаў аб тым, як яна выглядала і дзе размяшчалася.

— Замест яе была пабудавана наша Свята-Петрапаўлаўская, на той момант, уніяцкая царква, пры якой нават існавала брацтва, — расказвае Аляксандр Драткоўскі. — Яно магло існаваць толькі тады, калі ў царкоўна-прыходскай абшчыне панавала поўнае ўзаемаразуменне і згода па абрадавых пытаннях і трымалася на добраахвотным саюзе найбольш перадавых і заможных людзей абшчыны.

З 1847 года па 1909 год у храме нёс службу Іосіф Зубковіч. Ён аддаў усё сваё жыццё на высакародныя духоўныя справы.

 —  Ён быў вялікі чалавек, які заслужыў павагу, — расказвае Ганна Мамончык. — Пры Іосіфу Зубковічу ў 1863 годзе было заснавана Вялікажухавіцкае народнае вучылішча. А ў 1884 годзе — Вялікажухавіцкая аднакласная жаночая царкоўна-прыходская школа. Дзякуючы яго намаганням з нагоды падзей 17 кастрычніка 1888 года, калі здарылася крушэнне імператарскага цягніка, у выніку якога царская сям’я Аляксандара ІІІ не пацярпела, у 1891 годзе была пастаўлена мураваная званіца, якая вітае ўсіх прыхаджан пры ўваходзе на тэрыторыю храма.

Мураваная званіца

Званіца пабудавана з бутавага каменя з чатырма званамі вагой ад 10 фунтаў да 10 пудоў пад шатровым дахам.

Царскія вароты

На долю храма выпала шмат выпрабаванняў. Прыбудаваны да паўночнай сцяны сечаны тамбур у 1870 годзе хацелі знесці – жыхары не дазволілі. Праз час, у 1912 годзе, Археалагічная камісія па хадайніцтве кансісторыі дала дазвол на разабранне храма. Але гэтага не адбылося, прыхаджане адстаялі сваю святыню. Цяпер храм святых апосталаў Пятра і Паўла з’яўляецца помнікам архітэктуры ХVІІІ стагоддзя і ніколі істотна не перабудоўваўся, ён захаваўся амаль у арыгінальным выглядзе да нашых дзён. Выключэнне складаюць аздабленне сцен і матэрыял даху.

Звонку простая драўляная царква ўнутры мае багатае ўбранне. Сцены ўпрыгожваюць шматлікія абразы, якія набыты на сродкі мясцовага насельніцтва альбо ў гонар той ці іншай падзеі.

Абраз «Хрыстос-Збавіцель»

— Ёсць у нашым храме абраз “Хрыстос-Збавіцель”, які быў набыты ў 1883 годзе, — працягвае Ганна Мамончык. — Унізе абраза ёць цікавая гравіроўка: “Образ Христа Спасителя приобретёнъ в Великожуховичскую церковь прихожанами при Священникъ Іосіфъ Зубковичъ въ пам’ять Коронацій Государя Императора Александра ІІІ Мая 15 дня 1883 года”.  Крыху далей размешчаны абраз Серафіма Сароўскага, які таксама мае надпіс: “Даръ въ Велико-Жуховичскую Церковь крестьянина деревни Кожево Александра Андреевича Бычка. В память избавления его от смертной опасности 1-го Ноября 1905 года при крушении поезда при ст. Псковъ”.

Абраз Серафіма Сароўскага

Шмат абразоў храма святых апосталаў Пятра і Паўла набыта ў гонар розных гістарычных падзей. Да іх ліку адносяцца абраз першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла — у памяць першага замаху на жыццё цара Аляксандра ІІ 4 красавіка 1866 года, абраз Успення Прасвятой Багародзіцы — у памяць другога замаху на жыццё Аляксандра ІІ 25 мая 1867 года, абраз Мікалая Цудатворца — у памяць трэцяга замаху на жыццё Аляксандра ІІ 2 красавіка і зрыву новай задумы забойства цара 19 лістапада 1879 года.

— Некаторыя абразы былі ахвяраваны прыхаджанамі, напрыклад, вялікая ікона “Святая Троіца”, якая знаходзіцца ў алтары, ахвяравана прыхаджанамі Даніілам і Разаліяй Карповіч. Аб гэтым сведчыць надпіс: “Сия Икона пожертвована в сию Церковь от прихожан Даниила и Розалии Карпович в 1827 году, обновлена в 1859 году”. Вялікі абраз першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла быў ахвяраваны Уладзімірам Марцінеўскім 12 ліпеня 2010 года на прастольнае свята ў гонар дараванага Богам здароўя і жыцця пасля аперацыі. Пад купалам царквы, у самым версе царскіх варот, знаходзіцца абраз Казанскай Божай Маці, якая таксама ахвяравана прыхаджанамі. У дар ад прыхаджаніна Уладзіміра Юшко 28 жніўня 1943 года нам дастаўся спіс абраза Пецярбургскай Божай Маці.

Спіс абраза Пецярбургскай Божай Маці
Абраз «Апосталы Фама і Іаан»

Увогуле сцены царквы святых апосталаў Пятра і Паўла ўпрыгожваюць абразы беларускіх святых: абраз Жыровіцкай Божай Маці,  абраз Валянціны Мінскай,  абраз прападобнай Еўфрасінні Полацкай — усе яны падараваны храму. Сярод шматлікіх абразоў сустракаюцца абразы XVIII стагоддзя. Гэта абраз “Апосталы Фама і Іаан”, фератрон мяжы XVIII – XIX стагоддзяў “Маці Божая з дзіцем” і “Георгій Перамоганосец”, абраз вялікапакутніцы святой Варвары і абраз Святой Кацярыны.

— Асаблівае месца ў храме займае Галгофа — распяцце Хрыста Збавіцеля, якая зроблена цудоўнымі рукамі мясцовага майстра Андрэя Кандзеры. У народзе ён меў мянушку Плацяк. Царква святых апосталаў Пятра і Паўла актыўна праводзіць службы і зараз, акрамя вернікаў, сюды наведваюцца і турысты, якія цікавяцца гісторыяй. Гэта наша спадчына, якую мы павінны захоўваць. Бо без гісторыі няма будучыні.

Кацярына ЖАМОЙДА

Фота аўтара і з адкрытых інтэрнэт-крыніц

(Працяг будзе)

Теги: новость дня

Лента новостей

Триптих муралов украсил Кореличи

Триптих муралов украсил Кореличи

26.05.2026
Александр Вольфович о тренировке ядерных сил: мы показали способность и решимость защищать безопасность

Александр Вольфович о тренировке ядерных сил: мы показали способность и решимость защищать безопасность

26.05.2026
На заседании президиума Кореличского районного Совета депутатов рассмотрели вопрос по наведению порядка на земле

На заседании президиума Кореличского районного Совета депутатов рассмотрели вопрос по наведению порядка на земле

26.05.2026
Александр Вольфович: «За неделю зафиксировано 116 попыток украинских БПЛА пересечь границу Беларуси»

Александр Вольфович: «За неделю зафиксировано 116 попыток украинских БПЛА пересечь границу Беларуси»

26.05.2026
Александр Лукашенко призывает Молдову «не резать пуповину» и не терять прежних партнеров

Александр Лукашенко призывает Молдову «не резать пуповину» и не терять прежних партнеров

26.05.2026
Александр Лукашенко: «Беларусь хотела бы иметь продвинутые, серьезные отношения с Алжиром»

Александр Лукашенко: «Беларусь хотела бы иметь продвинутые, серьезные отношения с Алжиром»

26.05.2026
В Вооруженных Силах Беларуси началось командно-штабное учение

В Вооруженных Силах Беларуси началось командно-штабное учение

26.05.2026
Александр Лукашенко рассчитывает на активизацию всестороннего взаимодействия между Минском и Тбилиси

Александр Лукашенко рассчитывает на активизацию всестороннего взаимодействия между Минском и Тбилиси

26.05.2026
Александр Лукашенко поздравил работников и ветеранов «Дорстроймонтажтрест» с 100-летием предприятия

Александр Лукашенко поздравил работников и ветеранов «Дорстроймонтажтрест» с 100-летием предприятия

26.05.2026
В Кореличском районе проводится прием граждан

27 мая вриод начальника Кореличского РОВД Денис Дьяков проводит прием граждан и прямую линию

25.05.2026

Год благоустройства

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта
Год белорусской женщины

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта

08.03.2026

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

27.12.2025
По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

13.12.2025
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».