Ільняная і жытнёвая. Сялянская.
Баравая ў казачнай красе.
Старажытная. Ты самая славянская.
Светлая, як травы ў расе.
Вобразная, вольная, пявучая,
Мова беларуская мая!
П.Панчанка
Сёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, іншыя – мілагучнасцю. Эксперты ЮНЕСКА прыйшли да высновы, што беларуская мова – самая мілагучная пасля італьянскай. Гісторыкі сцвярджаюць, што яна яшчэ і самая старажытная сярод славянскіх.
У рамках правядзення Тыдня роднай мовы ў Дзіцячым садзе г.п.Мір прайшла акцыя “Маё любімае слова па-беларуску”.

Гэта акцыя ладзілася, каб звярнуць увагу дарослых і дзяцей на сакавітае гучанне і спецыфічны каларыт роднай мовы. Самымі папулярнымі словамі, якімі падзяліліся ўдзельнікі, былі: матуля, бацька, краіна, шчасце, суніцы, валошкі.



Мы ўсе павінны берагчы беларускую мову, садзейнічаць яе росквіту і развіццю, бо родная мова – гэта душа нашага народа, памяць продкаў і вялікі нацыянальны скарб.
Таццяна Сачук, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці






















