• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
20.09.2026, 17:29
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

    С 25 августа по 5 сентября проводиться акция «Внимание — дети!». Включите ближний свет фар.

    Жители Кореличского района торжественно отметили золотую свадьбу

    Жители Кореличского района торжественно отметили золотую свадьбу

    Свой сотый день рождения отметил 20 августа житель Кореличского района Александр Данилович Плескач

    Свой сотый день рождения отметил 20 августа житель Кореличского района Александр Данилович Плескач

  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

    С 25 августа по 5 сентября проводиться акция «Внимание — дети!». Включите ближний свет фар.

    Жители Кореличского района торжественно отметили золотую свадьбу

    Жители Кореличского района торжественно отметили золотую свадьбу

    Свой сотый день рождения отметил 20 августа житель Кореличского района Александр Данилович Плескач

    Свой сотый день рождения отметил 20 августа житель Кореличского района Александр Данилович Плескач

Газета Полымя
Нет результата
Просмотреть все результаты
Главная Культура

Делимся ТОП-5 туристических объектов Кореличского района

by
17.07.2020
в Культура, Лента новостей, Последние новости, Спорт и туризм
Делимся ТОП-5 туристических объектов Кореличского района
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

ТОП-5 турыстычных аб’ектаў Карэліччыны

Беларусь створана для запамінальных і атмасферных падарожжаў. Цудоўная прырода, рамантычныя палацава-паркавыя і замкавыя комплексы, узнёслыя храмы, аўтэнтычныя аграсядзібы, сучасныя здраўніцы і яшчэ сотні аб’ектаў для асаблівага адпачынку. Нездарма штогод тысячы турыстаў з розных куткоў свету праводзяць водпуск на маляўнічых прасторах нашай краіны. Дадае прыцягальнасці Беларусі ў вачах замежных падарожнікаў і паспяхова дзеючы не першы год бязвізавы рэжым, у тым ліку ў Гродзенскай вобласці. Яго эфектыўнасць адчулі і ў нашым Мірскім замку. Дарэчы, сёлета славуты комплекс разам з турыстычнай вёскай “Белыя Лугі”, Мікалаеўскім касцёлам у Міры, Петрапаўлаўскай царквой і мемарыялам “Зорка” ў Карэлічах трапіў у ТОП-5 месцаў, названых турыстычнай візітоўкай нашага раёна. Таму нагадаем, за чым варта адправіцца ў кожнае з іх.

Установа “Музей “Замкавы комплекс “Мір”:
За падарожжам праз стагоддзі

20 гадоў у Спісе Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА і вось ужо 5 стагоддзяў у сэрцах тысячаў людзей. Культурны і гістарычны цэнтр, наш гонар і нацыянальны набытак, Еўропа ў мініяцюры і турыстычная Мекка – пра Мірскі замак можна гаварыць багата. Як і пра мноства цікавых рэчаў, якія сёння прапаноўвае сваім гасцям комплекс. Тэатралізаваныя і тэматычныя экскурсіі ды яшчэ з дэгустацыяй, квэсты, прадстаўленні “Шатландскай пяхоты”, старажытныя гульні “Гусак”, “Алькерк” ці “Тру мадам” і нават знаёмства з прывідам Белай Панны і магчымасць станчыць менуэт. А чаго вартая культурная афіша замкавага комплексу! Тут рэгулярна праводзяцца выставы, вернісажы, прэзентацыі, семінары, канцэрты, фестывалі, святы, гістарычныя рэканструкцыі рэгіянальнага, рэспубліканскага і міжнароднага маштабаў. А знакамітыя навагоднія і калядныя балі-маскарады сталі сапраўднай візітоўкай замка. Едуць сюды не толькі за духоўнай ежай. У комплексе працуе рэстаран “Княжацкі двор”, дзе гасцям прапануюць прыгатаваныя па старадаўніх рэцэптах стравы беларускай кухні. Для тых турыстаў, хто хоча больш глыбока адчуць атмасферу шляхецкіх часоў, дзейнічае гасцініца на 16 нумароў з шыкоўным інтэр’ерамі і сучасным камфортам. Апроч вышэйназваных радасцяў цывілізацыі, у комплексе ёсць бары, канферэнц-залы, більярд і саўна з басейнам. А, гуляючы вакол замка, варта звярнуць увагу на англійскі пейзажны парк і наведаць капліцу-пахавальню Святаполк-Мірскіх пачатку ХХ стагоддзя, мазаічнае пано якой з выявай Спаса бачна здалёк. Увогуле, замкавы комплекс ладна яднае гісторыю з сучаснасцю. І ў бліжэйшым будучым парадуе наведвальнікаў галаграмамі, сэнсарнымі экранамі, кнігамі з эфектам перагортвання і іншымі тэхнічнымі навінкамі. Зменіцца і прылягаючая да замка тэрыторыя, што зробіць прагулкі каля яго яшчэ больш прыемнымі. Ну як тут, спадарства, выстаяць перад такім хараством, веліччу ды рамантыкай і не здзейсніць адно з самых чароўных падарожжаў у неверагодны Мір?!

Касцёл св. Мікалая ў г.п. Мір:
За духоўным адзінствам

Духоўная гісторыя з’яўляецца яшчэ адным магнітам, які прыцягвае на Карэліччыну пілігрымаў з Беларусі і замежжа. Звернем позіркі на Мір. Тут у 1605 годзе з лёгкай і шчодрай рукі Радзівілаў ды па таленавітым праекце італьянскага архітэктара езуіта Джавані Марыя Бернардоні на месцы старога драўлянага касцёла ўзвысілася мураваная каталіцкая святыня. Храм асвяцілі пад тытулам св. Мікалая – у памяць пра яго фундатара Мікалая Крыштафа Радзівіла па мянушцы Сіротка. Гісторыя касцёла звязана і з іншымі знакамітымі асобамі, сярод якіх паэты Уладзіслаў Сыракомля і Адам Міцкевіч. Цешыць вока і сучасны выгляд святыні, дзе на кожным кроку гасцей чакаюць прыгожыя адкрыцці. Гэта створаны напрыканцы XVIII стагоддзя і адноўлены па фотаздымку галоўны алтар з выявамі св. Мікалая і цэнтральнай – Пана Езуса, прысвечаныя св. Антонію і Маці Божай Шкаплернай бакавыя алтары. Таксама ў касцёле змешчаны фігуры св. Міхала Арханёла і Маці Божай з Меджугор’я, іконы Маці Божай Чэнстахоўскай, св. сястры Марыі Фаўстыны Кавальскай, св. айца Піа, св. апостала Паўла, Марыі Магдалены, св. Шарбеля, св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус. Асаблівай увагі заслугоўвае старадаўні абраз “Езус перад Ананіяй”. Пад храмам размешчана крыпта, дзе свой апошні прытулак знайшлі прадстаўнікі роду Радзівілаў – усяго каля 30 пахаванняў. У скляпеннях падарожнікі ўбачаць таксама “языкі” ад званоў, бо калісьці пры касцёле была дзеючая званіца. Дарэчы, напачатку Міра размешчаны і каталіцкія могілкі. Асобна варта сказаць пра парафію св. Мікалая разам з пробашчам ксяндзом Аляксандрам Севасцьяновічам, які за апошнія 10 гадоў удыхнуў у храм новае жыццё і аб’яднаў вернікаў у духоўную сям’ю. Нездарма беларускія і замежныя турысты, завітаўшы сюды аднойчы, потым яшчэ не раз прыязджаюць у святыню за пануючымі тут любоўю ды цеплынёю і становяцца яе сябрамі, а значыць і нашага краю таксама.

Царква св. апосталаў Пятра і Паўла ў г.п. Карэлічы:
За святлом веры

Свята-Петрапаўлаўская царква ў Карэлічах бачная адусюль, а яе залівістыя званы гучаць па ўсім райцэнтры. Калісьці на гэтым месцы быў драўляны храм, які ў 1886 годзе змяніла мураваная праваслаўная святыня. Пабудаваная на царскія сродкі ў рэтраспектыўна-рускім стылі ў выглядзе прадаўгаватага крыжа царква багата чым заварожвае вернікаў. І хоць першапачаткова храм задумвалі ўзвесці па звычайным тыпавым праекце, у ходзе работ адышлі ад першапачатковага плана і дадалі шмат адметных элементаў і дэталяў. Гэта бачна і ў знешнім выглядзе святыні, і ў нестандартнай арганізацыі ўнутранай прасторы. Курыраваў будаўніцтва царквы капітан Генеральнага штаба Іларыён Зяленскі. Архітэктарам выступіў Сікорскі, яго памочнікам – Рэвутаў, інжынерам – Скуратаў, а чарцяжамі займаўся мешчанін Тураў. Цэнтральны купал над святыняй з’явіўся пазней, у 1882 годзе. Драўляны іканастас выконваўся у Санкт-Пецярбургу мастаком Імператарскай Акадэміі мастацтваў Міхаілам Сівіцкім. За дзесяцігоддзі святыня сабрала шмат цудоўных абразоў, сярод якіх ёсць іконы XVIII стагоддзя “Маці Божая Адзігітрыя” і “Пакроў”. Але храм – гэта не проста культавы будынак, а найперш прыхаджане. І карэліцкія вернікі разам з настаяцелем царквы благачынным Карэліцкай акругі протаіерэем Мікалаем Орсам з хрысціянскай гасціннасцю і лагоднасцю заўжды радыя кожнаму падарожнаму, завітаўшаму ў святыню.

Мемарыяльны комплекс “Зорка” ў г.п. Карэлічы:
За голасам памяці

Шмат зведала карэліцкая зямля. Не абышлі яе і ваенныя ліхалецці. Так, 26 чэрвеня 1941 года наш край быў захоплены нямецка-фашысцкімі войскамі і вызвалены савецкімі салдатамі толькі 8 ліпеня 1944 года. Нездарма на Карэліччыне сёння мностава воінскіх пахаванняў і помнікаў воінскай славы, усяго 78 аб’ектаў. Сярод іх асаблівае месца належыць мемарыяльнаму комплексу “Зорка” ў райцэнтры. Ён узведзены ў 1972 годзе архітэктарам В. Ягадніцкім на ўшанаванне 227 воінаў і партызан, а таксама 1864 жыхароў, якія самаахвярна аддалі жыццё за Радзіму. Мемарыял уяўляе сабой прамавугольны ўчастак, абмежаваны з трох бакоў насыпнымі валамі. У яго цэнтры – курган, на вышыні якога ўстаноўлена зорка і стэла. Уздоўж валоў устаноўлены 19 трохгранных бетонных стэл з імёнамі загінулых. Пры наведванні комплексу таксама варта аддаць даніну памяці героям мінулага і на ваенных мемарыяльных могілках, дзе пахаваны 92 чалавекі. Дадамо, што на “Зорцы” заўжды праходзяць знакавыя раённыя мерапрыемствы, у тым ліку Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Дзень Перамогі і іншыя важныя падзеі.

Турыстычная вёска “Белыя Лугі”:
За вясковым каларытам

Драўляныя хаты ў зеляніне дрэў, мошчаная каменем вуліца і мілая сэрцу прыгажосць простага вясковага жыцця. Усё гэта – “Белыя Лугі”, што з’явіліся, дзякуючы сям’і Радзюкевіч, на месцы знікаючай вёскі Цінявічы. За пяць кіламетраў адсюль — возера Свіцязь, у дваццаці пяці – Карэлічы, у трыццаці пяці — Мірскі замак. І да Мінска ўсяго гадзіна язды на машыне. Зараз у “Белых Лугах” гасцей чакаюць 8 накрытых саломай і дранкай хатаў, дзе захавана атмасфера сялянскага побыту, пры гэтым ёсць электрычнасць і каналізацыя. Паклапаціліся гаспадары турыстычнай вёскі і пра хлеб надзённы. Вядома, госці ў сваіх дамах могуць гатаваць сабе самі, але, паверце, кормяць у “Белых Лугах” у лепшых традыцыях беларускай хатняй кухні. Прычым агародніна і садавіна ды мёд з яйкамі і малочнымі прадуктамі тут свойскія. Знойдуць госці на час адпачынку і заняткі па душы. Можна пасекчы дровы, падаіць карову, пакасіць траву, пасадзіць агарод, выпаліць печ, прынесці вады з калодзежа ці схадзіць у лес па грыбы і ягады. Таксама ў “Белых Лугах” шмат жывёлы і птушкі, якіх тут трымаюць у якасці своеасаблівага кантактнага заапарка. Ёсць у вёсцы і свае незвычайныя “блогеры” – буслы Ясь і Яніна, анлайн-трансляцыя з гнязда якіх вядзецца 24 гадзіны ў суткі. Яшчэ адно асаблівае месца – сажалка, дзе турысты з задавальненнем катаюцца на лодках. Любяць госці праехацца па навакольных дарогах і на ўзятых у сядзібе веласіпедах. Сапраўды, “Белыя Лугі” – гэта месца, дзе адпачываеш душой і целам ва ўтульнай цішыні беларускай вёскі.

Падрыхтавала Марына КАЗЛОВІЧ
Фота з архіва “Полымя”

Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».