21
  • О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
18.04.2026, 12:00
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Ад душы і для душы

    Ад душы і для душы

    Пункт погляду журналіста: «Родная мова! Самая шчырая і мілагучная!»

    Пункт погляду журналіста: «Родная мова! Самая шчырая і мілагучная!»

    99-летний кореличчанин Александр Данилович Плескач поделился секретами долголетия

    99-летний кореличчанин Александр Данилович Плескач поделился секретами долголетия

    Жительница деревни Полоная Людмила Войнило: «Жизнь на пенсии только начинается»

Главная Лента новостей

Директор Кореличского центра культуры Наталья Городник: «Главное — жить по законам человечности»

by
01.05.2020
в Лента новостей, Последние новости
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Не так часта бывае, калі, размаўляючы з чалавекам, ловіш сябе на думцы, што табе не хочацца з ім развітвацца, а хочацца, каб хвіліны яднання з ім не заканчваліся, наадварот, доўжыліся, таму што адчуваеш, як гаючы эліксір яго ўнутранай светласці, знешняй прыгажосці, духоўнага багацця перадаюцца табе, і ты атрымоўваеш каштоўны падпітак для свайго сэрца, для свайго светаўсведамлення. І пры гэтым знаходзіш падказку для разумення: што іменна патрэбна ў першую чаргу, каб знайсці сябе ў прафесіі, каб вызначыць адзіна правільны накірунак у жыцці, які б прыносіў асабістае задавальненне, карысць людзям і шчырую ўдзячнасць ад іх, дапамагаў пераадольваць няўдачы, цяжкасці, дарыў радасць, жаданае шчасце. Такой стала для мяне гутарка з прыгожай, абаяльнай жанчынай, чый партрэт заслужана занесены сёлета на раённую Дошку гонару, дырэктарам раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці Наталляй Мікалаеўнай ГАРОДНІК.

Забыць Наталлю Мікалаеўну, аднойчы ўбачыўшы яе на сцэне ці ў ролі абаяльнай вядучай, ці адмысловай выканаўцы “Кадрылі”, якой славіцца танцавальны калектыў “Спадчына”, ці спявачкі народнага ансамбля “Забава”, немагчыма, таму што яна прыцягвае ўвагу не толькі знешняй прывабнасцю, але і прафесійным талентам. Ёй надзіва пасуе беларускі нацыянальны касцюм, пяшчотны ж голас, калі яна на прыгожай беларускай мове вяла і вядзе шматлікія мерапрыемствы, пранікае ў душу, з вялікай асалодай успрымаецца гледачамі. Іменна такой, як і ў пачатку прафесійнай дзейнасці: па-жаночы прыцягальнай, адданай любімай справе, творчай, зацікаўленай, адказнай, няўрымслівай — Наталля Мікалаеўна застаецца і сёння. З 1987 года працуе жанчына ў сферы культуры Карэліччыны, стаўшай для яе другой радзімай, да якой прыкіпела душою і сэрцам, для якой аддае ўсе сілы для таго, каб высокі ўзровень культуры раёна, закладзены дзясяткі гадоў назад, не зніжаўся, не здаваў сваіх пазіцый у сённяшні няпросты час камп’ютараў і смартфонаў.

ДАВЕДКА “ПОЛЫМЯ”
Нарадзілася Н. М. Гароднік у в. Баянічы Любанскага раёна Мінскай вобласці. Маці працавала бібліятэкарам, бацька — трактарыстам у мясцовым калгасе. У сям’і гадавалася трое дзяцей. Бацькі сталі для іх наглядным прыкладам павагі, адданасці да людзей, да жыцця, многае ў характары Наталлі Мікалаеўны — ад іх. Тата — перадавік гаспадаркі, яго партрэт змяшчаўся на раённую Дошку гонару, меў многа ўзнагарод, карыстаўся вялікай павагай сярод аднавяскоўцаў за дабрыню, за залаты характар: ніколі нікому не адмаўляў у дапамозе. 20 гадоў назад памёр ад цяжкай хваробы. Мама, як і тата, не абмяжоўвала сябе толькі сямейнымі клопатамі, жыла для людзей: не раз выбіралася дэпутатам, старастай вёскі, прадаўжае весці актыўны лад жыцця. Наталля пасля Баяніцкай васьмігодкі прадоўжыла вучобу ў Гродзенскім культпрасветвучылішчы (зараз каледж) па спецыяльнасці “кіраўнік самадзейнага калектыву”.

Усе тры гады вучобы ў вучылішчы з’яўлялася старастай групы, адной з самых актыўных студэнтак. Прадстаўляла навучальную ўстанову на Рэспубліканскім конкурсе “Лепшы па прафесіі” і заняла ганаровае 2-ое месца. У 1987 годзе, скончыўшы з адзнакай вучылішча, прыехала па размеркаванні ў Карэліцкі Дом культуры, дзе ёй даверылі кіраўніцтва дарослым і дзіцячым харавымі калектывамі, прывабліваючы таленавітую дзяўчыну да ўдзелу ў правядзенні шматлікіх мерапрыемстваў. Пасля дэкрэтнага водпуску працавала ў раённым метадычным Цэнтры народнай творчасці, з 2000 па 2015 год з’яўлялася яго дырэктарам, у 2015 годзе прызначана дырэктарам дзяржаўнай установы “Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці” (РЦК і НТ).

Адказнасць, якую нясе Наталля Мікалаеўна, вялікая, таму што ад яе кіраўніцкай палітыкі, яе стаўлення да сваіх абавязкаў у многім залежыць дзейнасць усіх клубных устаноў раёна, якіх зараз — 15. Працаваць няпроста: існуюць пэўныя праблемы з кадрамі, хаця для іх замацавання на вёсцы, у гарадскіх пасёлках робіцца нямала: прадастаўляецца жыллё, прадугледжваецца матэрыяльнае стымуляванне. Але нават за 2-3 гады працы ў сістэме культуры раёна маладыя спецыялісты набываюць бясцэнны прафесійны вопыт. Трывожыць і той факт, што апошнім часам жыхары раёна аддаюць перавагу не жывым зносінам, а пасіўнаму адпачынку каля тэлевізараў, смартфонаў, камп’ютараў. Таму на ўстановы культуры ўскладваецца адказнасць за пераламленне псіхалогіі людзей, за пазбаўленне і маладога, і старэйшага пакаленняў ад залежнасці ад павуціны інтэрнэту, ад пагібельнага ўплыву тэлешоу, амаральных у сваім змесце.
Наталля Мікалаеўна не без гонару зазначае, што сфера культуры раёна вызначыла правільны накірунак дзейнасці і трымае высокі прафесійны ўзровень. У апошні час культурнае жыццё Карэліччыны вельмі насычанае, праводзіцца шмат мерапрыемстваў з удзелам у іх вялікай колькасці выканаўцаў: фестывалі, конкурсы, святы, узнаўляюцца папулярныя ў людзей мясцовыя традыцыі, многія з якіх сталі брэндам раёна, шмат увагі ўдзяляецца развіццю талентаў моладзі.

“Я з дзяцінства марыла стаць артысткай, выступаць на сцэне…”

Мабыць, гэты мэтанакіраваны шлях да любімай прафесіі выпрацаваў у характары жанчыны ўменне пераадольваць цяжкасці і дабівацца станоўчых вынікаў. “З маленства, — усміхаецца Наталля Мікалаеўна, — у дзіцячым садку, у школе я спявала, танцавала, чытала вершы, выступала на канцэртах, а ў дамашнім сачыненні аб выбары прафесіі напісала: “Мару стаць артысткай”. І ў вучылішчы старалася ўсебакова раскрыць свае мастацкія здольнасці, выконваць усе даручэнні з самааддачай, з душою, памятаючы наказ бацькі, дадзены ёй і сястры: “Глядзіце, дзеткі, каб мне за вас сорамна не было”. А словы мамы суправаджаюць у днях пастаянна: “Галоўнае, дачушка, — заставацца чалавекам пры любых абставінах. Запомні: не будзе такіх людзей, якіх малюеш ты, бо ўсе мы розныя. Трэба ўмець будаваць адносіны з імі так, каб ім хацелася адкрыць твае дзверы, спытаць парады, атрымаць тваю дапамогу”. Гэта вельмі дапамагае мне ў жыцці. З цягам часу я зразумела мудрасць матуліных слоў і карыстаюся імі, разумею: радасць ад працы, задавальненне можна атрымаць толькі ў калектыве аднадумцаў, у стараннай атмасферы ўзаемаразумення і ўзаемапавагі. А для таго, каб дасягнуць гэтага, неабходна шмат працаваць над сабой, праўдзіва аналізаваць свае памылкі і не паўтараць іх, жыць па законах людскасці”.

“Поспеху асабістага не бывае, ён заўсёды калектыўны”.

Гэта непарушная аксіёма ў працы Наталлі Мікалаеўны, і яна ўдзячна лёсу за тое, што падарыў ёй шчасце супрацоўнічаць з людзьмі творчымі, любячымі сваю прафесію, неардынарнымі, самаадданымі, сапраўднымі карыфеямі ў галіне культуры. “Так было і на пачатку працоўнай біяграфіі, так ёсць і сёння, — дзеліцца пачуццямі жанчына. — Маладая, нявопытная, я ўлілася ў дружны творчы калектыў Карэліцкага Дома культуры, і адразу мяне акружылі клопатам, падтрымкай Ірына Бяляк, Валянціна Струк, Людміла Лебедзь, тагачасны начальнік аддзела культуры У. М. Тананка. У той час у раёне існавала каля 50 клубных устаноў, кожная мела свой адметны твар, было створана шмат творчых калектываў, якія актыўна гастраліравалі, мелі рэспубліканскую і нават усесаюзную славу. Нам, маладым спецыялістам, было ў каго вучыцца, перш за ўсё гэта тычыцца М. І. Дулуба, В. У. Чартко, В. А. Струк, І. С. Бяляк. Яны з’яўляліся для нас каштоўнейшымі настаўнікамі, нездарма іх называюць залатым фондам культуры карэліцкай зямлі! Наогул, заўсёды побач знаходзіліся і знаходзяцца людзі, у якіх можна спытаць парады, знайсці падтрымку і дапамогу, як з боку мясцовай улады, начальніка аддзела ідэалагічнай работы і культуры па справах моладзі І. М. Санчук, так і ад калег-паплечнікаў, працуючых у раёне ў сістэме культуры. Без іх я — нішто, а тое, што мой партрэт змясцілі на Дошку гонару, — гэта іх заслуга. Мы — адна сям’я, дзе ўсе падпарадкоўваюцца няўхільнаму правілу: калі ты пераступіў парог установы культуры, ты пакідаеш за ім усё негатыўнае, а выпраменьваеш радасць, дорыш яе гледачам. Хачу асаблівую ўдзячнасць выказаць нязменнаму майму намесніку па гаспадарчай часці В. А. Фурс, яна мая і правая, і левая рука. Безадказная, чэсная, надзейная, адна з самых актыўных удзельнікаў мастацкай самадзейнасці”.

“Маладым спецыялістам неабходна ствараць камфортныя ўмовы для творчасці”.

Штогод армія работнікаў культуры папаўняецца ў сярэднім пяццю маладымі спецыялістамі. І дырэктар раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці стараецца зрабіць усё для таго, каб яны засталіся на Карэліччыне. На жаль, застаюцца не ўсе, хаця для творчага развіцця ёсць усе ўмовы. А тыя, хто сёння працуе ў Карэліцкім цэнтры культуры, сталі любімцамі публікі: Аляксандр Каляда, Міхаіл Башко. Міхаіл стварыў тэатральную студыю “Эксперымент”, удзельнікі якой пастаянна перамагаюць на міжнародных, рэспубліканскіх конкурсах, фестывалях. Партрэты некаторых выканаўцаў студыі занесены сёлета на раённую Дошку гонару! Гэта і ёсць прыклад самаадданага служэння прафесіі. Наталля Мікалаеўна не пакідае надзеі, што з кожным годам колькасць таленавітых маладых кадраў у сістэме культуры раёна будзе ўзрастаць.

“З нашым дырэктарам работа ў радасць!”

Пра тое ж, якая яна як чалавек, як кіраўнік, за што яе паважаюць на карэліцкай зямлі, з задавальненнем гавораць паплечнікі па працы.

І. С. Бяляк: “Ведаю Наталлю Мікалаеўну амаль 30 гадоў, на маіх вачах праходзіла яе прафесійнае станаўленне. Мы плённа супрацоўнічаем да сённяшняга дня. Я яе і замуж аддавала, сваццяй на вяселлі была! Яна заўсёды здзіўляла і здзіўляе паважлівасцю, стрыманасцю, сціпласцю, апантанасцю ў працы, добрасумленнасцю, адказнасцю, уменнем зразумець чалавека і дапамагчы яму”.

Аляксандр Каляда: “Галоўнае ў асобе нашага дырэктара — чалавечнасць. Заўсёды зразумее, знойдзе правільнае вырашэнне пытання, дасць правільную параду. З ёй камфортна працаваць: заўсёды паважлівая, ад яе ніколі не пачуеш знявагі, адчуваецца, як любіць сваю прафесію. Вельмі граматны кіраўнік, адказны, і хаця ёй бывае нялёгка, не падае выгляду. Здароўя жадаю Наталлі Мікалаеўне, а мы ўсе заўсёды падтрымаем яе”.

Міхаіл Башко: «Дзесяць гадоў працую побач з Наталляй Мікалаеўнай. Падкуплівае ў яе характары чалавечнасць, творчая струнка. Яна працуе не дзеля кар’еры, а імкнецца з душой адносіцца да справы. Стварыла творчы калектыў аднадумцаў, клапоціцца пра маладых спецыялістаў, стварае ўсе магчымасці для работы.”

“Маё хобі — мая работа”

Такі адказ на пытанне, дзе чэрпае Наталля Мікалаеўна сілы, чым бавіць свабодны час (а яго пастаянна не хапае), мяне не здзівіў, бо сапраўды і ў будні, і ў святы яна думае пра работу, прападае на рабоце, інакш не можа. І ўсё ж у рэдкія хвіліны адпачынку спяшаецца ў родную вёску да матулі, едзе да дачушкі Насці ў г. Баранавічы, дзе жыве яна са сваёй сям’ёю, каб паняньчыцца з унукам Стасікам. Любіць сустракацца з вясковымі жыхарамі Карэліччыны, у асяроддзі якіх знаходзіць падпітак мудрасці, высокай маральнасці, сардэчнасці, стойкасці, працалюбства. А вечарам абавязкова чытае спецыяльную літаратуру, каб жыць навінкамі культуры, і духоўную, знаходзячы ў ёй адказы на многія жыццёвыя пытанні.

“Я лічу сябе шчаслівым чалавекам і мару, каб быў мір на Зямлі, каб усе жылі па законах людскасці, каб не зацыкліваліся на кепскім, не хварэлі, не бяднелі душой, а знаходзілі радасць у кожным дні!”

Няхай здзяйсняюцца Вашы мары, Наталля Мікалаеўна, новых Вам творчых задумак і здзяйсненняў!

Галіна КАЛТУНОВА
Фота Іны ЛЕЙКА і з архіва Н. ГАРОДНІК

Лента новостей

В Кореличском районе проводятся прямые телефонные линии

В Кореличском районе проводятся прямые телефонные линии

18.04.2026
На Кореличчине проходят республиканский и районный субботники (обновляется)

На Кореличчине проходят республиканский и районный субботники (обновляется)

18.04.2026
Руководство Гродненского облисполкома принимает участие в республиканском субботнике

Руководство Гродненского облисполкома принимает участие в республиканском субботнике

18.04.2026
Александр Лукашенко об экспозициях Национального исторического музея: действовать оптимально, но не скупиться

Александр Лукашенко об экспозициях Национального исторического музея: действовать оптимально, но не скупиться

18.04.2026
Александр Лукашенко отметил по-настоящему динамичный характер отношений Минска и Хараре

Александр Лукашенко отметил по-настоящему динамичный характер отношений Минска и Хараре

18.04.2026
В Беларуси срок лишения водительских прав могут сократить

В Беларуси срок лишения водительских прав могут сократить

17.04.2026
Всебелорусский крестный ход Жировичи — Минск пройдет в августе через Кореличи

Всебелорусский крестный ход Жировичи — Минск пройдет в августе через Кореличи

17.04.2026
Кибермошенники все чаще атакуют подростков. Какие цели выбирают аферисты в сети, рассказали правоохранители

Кибермошенники все чаще атакуют подростков. Какие цели выбирают аферисты в сети, рассказали правоохранители

17.04.2026
В Беларуси тестируют новые камеры на дорогах – водители не в восторге

В Беларуси тестируют новые камеры на дорогах – водители не в восторге

17.04.2026
Сегодня — Белорусская пятница, а значит мы опять «Готовим по-кореличски». Кулинарим под песни дуэта «Свои» (осторожно: много музыки и смеха!)

Сегодня — Белорусская пятница, а значит мы опять «Готовим по-кореличски». Кулинарим под песни дуэта «Свои» (осторожно: много музыки и смеха!)

17.04.2026

Год благоустройства

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта
Год белорусской женщины

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта

08.03.2026

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

27.12.2025
По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

13.12.2025
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».