Праведзена справаздачна-выбарная канферэнцыя раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Белая Русь». Слова трымала яе старшыня, галоўны рэдактар установы «Рэдакцыя газеты «Полымя» Іна Лейка.
У «Белай Русі» ёсць свае справы: штогод спяшаюцца ў дом да кожнага ветэрана, каб павіншаваць і аказаць рэальную дапамогу ў выпадку неабходнасці. На працягу шматлікіх гадоў дораць падпіску на мясцовыя і рэспубліканскія газеты: «Полымя», «Рэспубліка», «Гродненская правда», «Беларусь Сегодня».
10 гадоў таму раённая арганізацыя ўзяла шэфства над бальніцай сястрынскага догляду, куды наведваюцца ў святы і дораць падарункі, а па запыце медработнікаў прывозяць сродкі гігіены.
У гэтым годзе «Белая Русь» стала адным з ініцыятараў абласнога патрыятычнага праекта «Чырвоная Зорка Героя». Асноўная задача праекта — пошук пахаванняў ветэранаў, збор іх персанальных даных, устаноўка Чырвонай Зоркі.
Яны ўстаноўлены на помніках ветэранаў у Карэлічах, Малюшычах, Красным і Жухавічах.
Штогадовы злёт выпускнікоў адукацыі раёна становіцца падставай адзначыць самых таленавітых школьнікаў раёна, расказаць аб іх поспехах, заахвоціць каштоўнымі падарункамі. Заўсёды ў цэнтры ўвагі арганізацыі — рэспубліканская дабрачынная акцыя «Збяром дзяцей у школу», «Белая Русь» — за бяспеку на дарогах», «Нашы дзеці». Удзельнікі раённага этапа рэспубліканскага творчага конкурсу «Залатое пяро «Белай Русі» атрымліваюць падарункі.
Члены арганізацыі прымаюць актыўны ўдзел у правядзенні грамадска-палітычных кампаній. На базе чытальнага зала раённай бібліятэкі працавала грамадская прыёмная арганізацыі.
Старшынёй арганізацыі зноў выбіраецца Іна Лейка, яе намеснікам — Вольга Івашка.
За актыўную грамадзянскую пазіцыю і актыўны ўдзел у дзейнасці РГА «Белая Русь» Падзячным пісьмом адзначана намеснік старшыні арганізацыі Вольга Івашка.
Галіна СМАЛЯНКА
Фота Ларысы ШУГЛІ






