• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
22.05.2026, 21:33
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Ад душы і для душы

    Ад душы і для душы

    Пункт погляду журналіста: «Родная мова! Самая шчырая і мілагучная!»

    Пункт погляду журналіста: «Родная мова! Самая шчырая і мілагучная!»

    99-летний кореличчанин Александр Данилович Плескач поделился секретами долголетия

Главная Последние новости

Декоративные растения, деревья и цветы. Как жители Турца благоустраивают свой агрогородок

by Редакция Полымя
28.06.2025
в Последние новости
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

18 мая бягучага года ў Беларусі змяніліся абавязкі грамадзян і суб’ектаў гаспадарання, звязаныя з добраўпарадкаваннем і ўтрыманнем населеных пунктаў. Змены закліканы навесці парадак у гарадах і вёсках, палепшыць там экалогію і зрабіць іх больш эстэтычна прывабнымі. Згодна з новымі нормамі, уладальнікі зямельных участкаў абавязаны падтрымліваць усе будынкі ў спраўным стане, уключаючы афарбоўку і рамонт. Таксама важна сачыць за агароджамі, каб яны заставаліся трывалымі і цэлымі.  Калі на прыдваровай тэрыторыі ёсць будаўнічыя матэрыялы, то яны павінны захоўвацца акуратна, а газонная трава не павінна перавышаць 20 см.

“Уся справа ў працавітых руках і любові да руж” 

Па словах жыхаркі вул. Першамайская з агр. Турэц Алены Кергет,    прырода, парадак і чысціня – візітныя карткі любога населенага пункта. Дарэчы, абноўленыя правілы добраўпарадкавання асабіста яе,  як і большасць суседзяў па вуліцы,  не заспелі знянацку. 

– Думаю, складанасці ніякай няма ў тым, каб прывесці ў парадак не толькі свой участак, але і некалькі метраў за плотам. На нашай вуліцы амаль у кожным двары дагледжаны газон, маляўнічыя клумбы, батуты і арэлі для дзяцей.  Жыхары турбуюцца не толькі аб парадку за сваім плотам, – з гонарам кажа Алена Мікалаеўна.

Маленькая радзіма жанчыны – в. Даўгінава Ярэміцкага сельсавета.  Яна ўспамінае, што дом у Турцы  яны купілі з мужам Юрыем у 1998 годзе. Разам прыводзілі  тэрыторыю каля яго ў парадак. Калі нарадзіўся сын Аляксандр і дачка Святлана, яны таксама ўключыліся ў агульную сямейную справу. 

– Гэта быў звычайны ўчастак, дзе раслі дрэвы, гаспадары вырошчвалі бульбу, іншую гародніну, – расказвае гаспадыня. – У нас таксама   ёсць агарод, але вялікая частка прысядзібнага ўчастка занятая кветкамі, выключная большасць з якіх – ружы, ды не проста ружы, а сапраўдны ружовы сад. Ідэя стварэння такога райскага кутка належыць дачцэ Святлане, якая часта прыязджае са сталіцы ў бацькоўскі дом.

Суразмоўніца распавядае, што яны з дачкой спачатку ружы адрознівалі толькі па колеры. Што такое англійскія, чайна-гібрыдныя, пляцістыя, фларыбунды і ведаць не ведалі. Пачыналі з пасадкі некалькіх кустоў, паступова знаёміліся з сакрэтамі агратэхнікі. У інтэрнэце даведаліся аб правілах догляду. На практыцы пераканаліся, што гэта справа пасільная, але клопатная. Трэба шмат працаваць, лянівы чалавек нічога не выгадуе. Шмат што залежыць ад глебы, выбранага месца. Расліны заўсёды маюць патрэбу ва ўвазе, іх трэба “падстрыгчы”, “прычасаць”, падвязаць, а часцяком проста пагаварыць з імі. 

– Алена Мікалаеўна, а Вы зараз папаўняеце сваю ”жывую калекцыю”, ці ёсць у Вас тыя кусты, якімі гатовы любавацца гадзінамі? 

– Так, дачка амаль кожны сезон садзіць нешта новае. То заказвае, то мяняецца  з аматарамі-кветкаводамі. Асабіста я і цяпер люблю першыя кусты руж крышачку больш, чым астатнія. Яны, як члены сям’і, ці што. Яны бачылі, як ствараўся наш сад,  як пашырыўся амаль да ста руж… А увогуле, ружы – кветкі, якія  ствараюць асаблівы мікраклімат, сярод іх дыхаецца вельмі лёгка.

Царства кветак Наталлі Дрык

Шчаслівым і эмацыйна здаровым бывае той, хто не проста карыстаецца магчымасцямі навакольнага свету, а жыве з ім у гармоніі і паляпшае, упрыгожвае яго па меры сіл. 

Наталля Дрык з агр. Турэц  даўно захапляецца развядзеннем кветак. Гэтыя цудоўныя дары прыроды радуюць вока і саграваюць душу гераіні. Цяжка прайсці міма, не спыніўшыся  каля яе прысядзібнага ўчастка па адной з галоўных вуліц. Каля дома –  лёгкі прыемны водар,  і ўсё літаральна патанае ў раскошы кветкавай разнастайнасці. Падзівішся працавітасці гаспадыні, яе любові да кветак і дэкаратыўных раслін! Хочацца адзначыць, што Наталля Уладзіміраўна не толькі кветкавод-аматар, але і цудоўная мама дзвюх дачок. Нягледзячы на кругаверць штодзённых хатніх клопатаў, яна з невычэрпнай энергіяй займаецца любімай справай.

Родам Наталля Уладзіміраўна з в. Зарэчча Ярэміцкага сельсавета. Прыехала  на працу ў Турэц ў 1983 годзе пасля заканчэння на той час Гомельскага гандлёва-эканамічнага інстытута  спажывецкай кааперацыі. Увесь працоўны шлях – гэта праца на кіруючых пасадах гандлю раёна. Зараз яна на заслужаным адпачынку. 

– Любоў да раслін і прыгажосці, якую яны нясуць, у мяне з дзяцінства, – дзеліцца сваімі думкамі  суразмоўца і ціхай хадой  праводзіць  экскурс па прысядзібным участку, –  вось тут –  шматгадовыя кветкі: півоні, флоксы, лілеі, ружы, гартэнзіі, а  сярод аднагадовых – астры, вяргіні, аксаміткі, петуніі… 

Я пацікавілася, якія кветкі ў яе любімыя?

— Для мяне ўсе яны аднолькава прыгожыя і любімыя. Кожная кветка – гэта ўпрыгожванне нашага жыцця. Яны вельмі адчувальныя і ўмеюць адказваць на любоў і клопат прыгожым красаваннем. Я наогул не ўяўляю, як можна не любіць кветкі. Яны  душа чалавека, і чым больш кветак, чым чысцей душа.

Кветкавыя ансамблі дапаўняюць дэкаратыўныя кусты. Удала ўпісваюцца ў ландшафтныя рашэнні нявычурныя малыя архітэктурныя формы. Кожная клумба, кожная кветка патрабуе ўдзелу, клопату, увагі. Гэта і своечасовыя палівы, падкормкі, перасадка, апрацоўка ад шкоднікаў і хвароб. Каб усё паспець,  жанчыне даводзіцца нямала працаваць,  падзяляючы гэтыя клопаты з клопатамі пра сям’ю, чыста жаночымі – мыццё, уборка, прыгатаванне  страў. Спраўляцца з усім гэтым, вядома ж, няпроста. 

– Прыходзіш з кветніка  брудны, у ботах, але шчаслівы і задаволены, – з радасцю ў голасе  дзеліцца жанчына. 

Яна сапраўды шчаслівы чалавек, таму што займаецца любімай справай, якая дастаўляе ёй задавальненне. 

– Мне ніколі не бывае сумна. Я нават не ведаю, што гэта такое. Як можна сумаваць, калі вакол столькі цікавага! Нават калі проста паглядзець у акно!

Дачка Вольга і ўнучкі Дар’я і Вікторыя – першыя памочнікі нашай гераіні ў кветкаводстве. Ім таксама дастаўляе задавальненне чуць кампліменты гасцей з нагоды прысядзібнага ўчастка. 

У жанчыны ёсць мара,  каб з кожным годам у Турцы станавілася як мага больш прыгожых кветнікаў, і тых, хто дбае пра прыгажосць малой радзімы. А калі каму спатрэбіцца яе парада, яна заўсёды гатова падзяліцца сваімі напрацоўкамі.

– Прыгажосці павінна быць шмат, і ёй абавязкова трэба дзяліцца.  А калі ты на пенсіі,  жыццё толькі пачынаецца! Ты вольны і можаш займацца выключна тым, што табе падабаецца, – упэўнена жанчына.

Заўсёды прыемна сустракацца і гутарыць з людзьмі, якія любяць тое месца, дзе жывуць.  І як бачым, адна з формаў праяўлення любові да малой радзімы – гэта жаданне захаваць яе ўнікальнасць і прыгажосць. У выніку, любоў да малой радзімы – гэта не толькі пачуццё прыхільнасці і гонару, але і форма актыўнай дзейнасці і рэалізацыі сябе. Яна натхняе людзей на творчасць, на пошук новых ідэй і рашэнняў. Любоў да малой радзімы робіць нас лепшымі – яна ўмацоўвае нашы сувязі з роднымі месцамі і адначасова пашырае нашы магчымасці і гарызонты.

 У нашым выпадку варта было ступіць за брамку герояў аповеду – і ты трапляеш у іншы свет. Хвалямі агортвае  кветкавы водар, а ад буянства фарбаў разбягаюцца вочы. Пагойдваюць квяцістымі шапкамі галінкі язміну, хвалюецца на ветры дэкаратыўная вярба, выглядаюць з-пад “старэйшых братоў” мініяцюрныя браткі, а над усёй гэтай пышнасцю, сабраныя ў клумбы, нібы прымаючы кампліменты ў свой гонар, пануюць каралевы – ружы разнастайных афарбовак і формаў і мноства іншых кветак. Пра сапраўднае стаўленне да роднага месца гаворыць тое, наколькі чыста, утульна, камфортна там,  дзе мы жывём.

Кацярына КУКАНАВА

Фота аўтара

Теги: За дело!

Лента новостей

Итоги социально-экономического развития района за первый квартал рассмотрели на заседании Кореличского райисполкома

Итоги социально-экономического развития района за первый квартал рассмотрели на заседании Кореличского райисполкома

22.05.2026

В Кореличах прошли районные соревнования среди добровольных пожарных формирований и санитарных дружин

22.05.2026
Полевой лагерь встречает друзей. На стадионе средней школы № 2 г.п. Кореличи прошел районный полевой слет юных спасателей

Полевой лагерь встречает друзей. На стадионе средней школы № 2 г.п. Кореличи прошел районный полевой слет юных спасателей

22.05.2026
Обеспечение качества и безопасности товаров в объектах торговли на контроле КГК Гродненской области

Госконтроль проводит горячую линию по вопросам вступительной кампании

22.05.2026
МВД фиксирует массовую фишинговую рассылку от имени несуществующей «дорожной полиции Беларуси»

МВД фиксирует массовую фишинговую рассылку от имени несуществующей «дорожной полиции Беларуси»

22.05.2026
Куда приедет библиобус в октябре?

Куда в Кореличском районе приедет библиобус в июне

22.05.2026
Правоохранители за сутки инициировали блокировку в Беларуси 14 фишинговых интернет-ресурсов

Правоохранители за сутки инициировали блокировку в Беларуси 14 фишинговых интернет-ресурсов

22.05.2026
Белоруса ранили в Польше: медики продолжают бороться за жизнь уроженца Слонима

Белоруса ранили в Польше: медики продолжают бороться за жизнь уроженца Слонима

22.05.2026
Тепло остается? Где в Беларуси сегодня столбик термометра подберется к отметке в +29°С

Тепло остается? Где в Беларуси сегодня столбик термометра подберется к отметке в +29°С

22.05.2026
Учебно-полевые сборы для школьников продлили до 10 дней

Учебно-полевые сборы для школьников продлили до 10 дней

21.05.2026

Год благоустройства

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта
Год белорусской женщины

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта

08.03.2026

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

27.12.2025
По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

13.12.2025
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».