Ачысцілі ўзбочыны

Год добраўпарадкавання пачаўся з уборкі драўняна-хмызняковай расліннасці ў вёсках Вышкава і Крышылоўшчына. Работы па навядзенні парадку выконваюцца сіламі працаўнікоў КСУП “Лукі-Агра” і Лукскага сельвыканкама. У планах на першы квартал 2025 года — спілоўванне 31 аварыйнага дрэва і знос трох нежылых дамоў на тэрыторыі сельвыканкама.
Рыхтуюцца да пасяўной

Аграрыі пачалі падкормку шматгадовых траў хлорыстым каліем. На 13 лютага работы выкананы на 190 га. Таксама працаўнікі гаспадаркі працягваюць рыхтаваць тэхніку да вясенняй пасяўной. Працэнт гатоўнасці — 85% пры сярэднераённым 88%. Гэта 5 месца ў раёне.
Класныя штучкі сваімі рукамі

Каб зберагчы і абараніць планету Зямля, не абавязкова быць навукоўцам ці палітыкам. Трэба толькі прыслухацца да голасу свайго сэрца. Для падтрымання чысціні дастаткова аднаго правіла — чыста не там дзе прыбіраюць, чыста там, дзе не смецяць. Работнікі Лукскага сельскага Дома культуры завіталі да рабят групы падоўжанага дня Лукскай СШ з пазнавальнай праграмай “Са смеццевай кучкі — класныя штучкі” і расказалі пра другасную сыравіну і правільнае абыходжанне з камунальнымі адходамі.
Сяргей СТОЛЯР






















