• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
31.08.2026, 11:32
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    За выходные в Минской области сотрудники ГАИ выявили 1245 нарушений

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

    С 25 августа по 5 сентября проводиться акция «Внимание — дети!». Включите ближний свет фар.

    С 25 августа по 5 сентября проводиться акция «Внимание — дети!». Включите ближний свет фар.

    Жители Кореличского района торжественно отметили золотую свадьбу

    Жители Кореличского района торжественно отметили золотую свадьбу

    Свой сотый день рождения отметил 20 августа житель Кореличского района Александр Данилович Плескач

    Свой сотый день рождения отметил 20 августа житель Кореличского района Александр Данилович Плескач

    Пункт погляду журналіста: «ЧАЛАВЕКУ ПАТРЭБНЫ ЧАЛАВЕК»

Главная Лента новостей

Мастер-классы по бытовым танцам, фольклорные викторины и дегустация белорусской кухни. Чем удивляли на День Независимости в Кореличах (+видео)

by
03.07.2024
в Лента новостей, Последние новости
Мастер-классы по бытовым  танцам, фольклорные викторины и дегустация белорусской кухни. Чем удивляли на День Независимости в Кореличах (+видео)
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Тэматычныя пляцоўкі на плошчы 17 Верасня райцэнтра  разнастайныя і прыцягваюць увагу ўдзельнікаў свята. Пачынаем знаёмства з выставы з фондаў Карэліцкага раённага краязнаўчага музея «Непакораны край: летапіс народнага подзвігу!». На ёй прадстаўлены экспанаты: патэфон, свяцільнік, міска, лыжка, фляжка, фурашка — усё тое, што вяртае ў далёкія ваенныя гады. «Гэта самае галоўнае свята на зямлі. Я ганаруся тым, што маю да яго  дачыненне і магу сёння раздзяліць радасць з іншымі людзьмі», — гаворыць старшы навуковы супрацоўнік музея Аляксей Караян.

Інструктар-валеёлаг Карэліцкага раённагаЦГЭ Людміла Валасевіч расказала аб функцыяванні пляцоўкі «Пасёлак здаровых людзей»: «Мы прадаставілі малыя носьбіты інфармацыі па прынцыпах здаровага ладу жыцця і імунапрафілактыцы насельніцтва. Прапаноўваем гульню для дзяцей «Шкодныя і карысныя прадукты» і загадкі аб здаровым ладзе жыцця (адгадай загадку і атрымай цукерку). У сувязі са спякотай — рэкамендацыі па пітным рэжыме і як зберагчы здароўе».

На экапляцоўцы аграсядзіб Карэліцкага раёна давялося пазнаёміцца з яе гаспадарамі. Павел Жук з сялянскай гаспадаркі «Белыя Лугі» прывёз на свята інфармацыйныя буклеты і экспанаты з музея: пралку, маслабойку, плецены кошык, чыгунок і іншае. «Хочам прыцягнуць увагу турыстаў да нашага цудоўнага куточка — вёскі Цінявічы, дзе можна добра адпачыць на прыродзе і пазнаёміцца з бытам беларусаў мінулых часоў», — сказаў ён.

Сваімі ўражаннямі падзяліўся і гаспадар сядзібы «Мірскі пасад» Віктар Сакель: «Мы прывезлі экспанаты з музея, візіткі, буклеты. На свяце прыемна быць і бачыць шчаслівыя твары, разам радавацца гэтаму добраму сонечнаму дню».

Сядзіба «Sunny HOUSE», у перакладзе — «Сонечны дом», існуе чатыры гады. Яе гаспадар Сяргей Каласоўскі імкнецца прапанаваць жадаючым адпачынак і знаёмствы з архітэктурай і культурай г. п. Мір. «Прыязджайце, будзем рады!» — заклікае гаспадар сядзібы.

У сваю чаргу дырэктар Карэліцкага раённага турыстычнага інфармацыйнага цэнтра Караліна Анісенка адзначае: «Мы хочам прыцягнуць больш увагі да гісторыка-культурных каштоўнасцей Карэліччыны. І гэтае свята дае такую магчымасць».

Прыцягнула ўвагу пляцоўка для дзяцей і падлеткаў «ДзіцячыГульняСвет»: атракцыёны, інтэрактыўныя і пазнавальныя праграмы для дзяцей. ДУК «Карэліцкая раённая бібліятэка» прадстаўлена пляцоўкай з гушкалкамі, басейнам з мячыкамі і казачнымі героямі, настольнымі гульнямі, шахматамі, кніжным лато, пазламі, бяспройгрышнай латарэяй, аквагрымам. Для дзіцячага сярэдняга ўзросту — стэнд «Давай размалюем». Працуе фотазона з кніжнай выставай да 80-годдзя вызвалення Беларусі пад назвай «Мы — беларусы».

Прымае ўдзел у свяце і Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна. Кіраўнік гуртка па рабоце з інвалідамі Лілія Кудзіна апавядае аб вырабах ручной работы людзей з абмежаванымі магчымасцямі. І сапраўды, іх майстэрства захапляе: робяць букеты з мыльных ружаў, сумачкі са шпагату, прыгожыя сурвэткі, упрыгажэнні для валасоў і іншае.

Непадалёку размешчаны столік з рознымі травамі, якія прываблівалі неверагоднымі пахамі. Тут было шмат травяной гарбаты: з чабору, душыцы, мяты, мілісы, барбарысу, тархуну, ліпы, ісопу, жасміну, календулы, якія вырошчваюцца на экалагічна чыстай тэрыторыі. Вырошчвае іх Вольга Старжынская, траўніца ў трэцім пакаленні, майстар Карэліцкага Дома рамёстваў, якой хочацца выказаць словы прызнання і падзякі.

На фолк-пляцоўцы «Жывуць традыцыі — квітнее зямля» прадстаўлены гадавы цыкл найважнейшых святочных традыцый, якія бытавалі на Карэліччыне ў даўнія часы. Яна падрыхтавана работнікамі культуры раёна: «Каляды» (Мір, Аюцавічы), «Улассе» (Лукі, Турэц), «Юр’е» (Варонча, Цырын), «Троіца» (Жухавічы), «Купалле» (Краснае), «Багач» (Райца, Малюшычы, Баранавічы).

Далей накіроўваемся на выставу спецтэхнікі прадпрыемстваў, арганізацый раёна, сельскагаспадарчай спецтэхнікі. Вочы разбягаюцца ад яе магутнасці і навізны. Уражвае цікавасць гасцей свята, асабліва дзяцей, якія жадаюць пасядзець у кабінах. Знаёмлюся з адным з іх гаспадароў: механізатар КУСП «Чарняхоўскі-Агра» Юрый Тананка. Трактару МТЗ-1523 6 ліпеня споўніцца толькі год. Раней механізатар працаваў на МТЗ-1221, 952, 82, на збожжаўборачных камбайнах: Дон-500, Ліда-1600, Палессе-1218.

Галіна СМАЛЯНКА

Фота Яраславы МАНКЕВІЧ і Ларысы ШУГЛІ

СЛОВА — УДЗЕЛЬНІКАМ СВЯТА

Марына ВЯРБІЦКАЯ,

удзельнік хору ветэранаў працы г. п. Карэлічы,

жыхарка вёскі Паланая Красненскага сельсавета:

— Мой родны дзядзька Барыс Людвігавіч Штэнік быў на вайне і ўдзельнічаў у вызваленні блакаднага Ленінграда, там і загінуў. Яго заўсёды ўспамінаем у Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і Дзень Перамогі. Ганарымся тым, што ён здабыў для нас шчаслівае будучае.

Я люблю гэтае свята і ў песнях стараюся выказаць свае адносіны душою і сэрцам. Мне хочацца спадзявацца, што такія пачуцці не толькі ў мяне, але і ва ўсіх тых, хто сёння прыйшоў на ўрачыстасць з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Марыя АЛЯШКЕВІЧ,

маці дваіх дзяцей,

жыхарка г. п. Карэлічы:

— На свята мы прыйшлі ўсёй сям’ёй і прымаем у ім самы непасрэдны ўдзел. Муж Дзмітрый Анатольевіч ахоўвае парадак, як работнік міліцыі. Я спявала ў народным ансамблі «Забава» і прымала ўдзел у шэсці калоны разам з работнікамі сектара культуры райвыканкама. Са мной і шасцігадовы сын Яўгеній.

Пра вайну ведаю па расказах дзядулі і бабулі, якія нарадзіліся і ўсё жыццё пражылі ў вёсцы Новае Сяло, якая была двойчы спалена карнікамі. Мы, маладыя, павінны памятаць пра подзвіг нашага народа ў гады вайны і не дапусціць, каб гэта паўтарылася. Няхай на зямлі заўсёды будуць мір і спакой.

Галіна СМАЛЯНКА

Фота Ларысы ШУГЛІ

Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».