Адбылася справаздачна-выбарная канферэнцыя Карэліцкага раённага аддзялення Гродзенскай вобласці Беларускай партыі «Белая Русь». З дакладам выступіў яе старшыня, намеснік старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Яўген Чычкан. Па стану на 10 чэрвеня 2025 года, у яе радах налічваецца 162 члены. Прамоўца запрасіў папаўняць рады партыі: «Чым больш нас будзе, тым больш добрых спраў мы зможам зрабіць. Актыўнасці і падтрымкі чакаю ад усіх!»
Выбіраецца савет партыі, а старшынёй — зноў Яўген Чычкан. Ён падзякаваў за аказаны давер і запэўніў, што будзе імкнуцца яго апраўдаць.
Сярод спраў партыі — удзел у акцыі «Спина к спине» (аказанне гуманітарнай дапамогі жыхарам Курскай вобласці), акцыя па збору манет для стварэння памятнага знака «Жывая памяць удзячных пакаленняў». У рамках праекта «Карэлічы — здаровы пасёлак» сумесна з Карэліцкім райЦГЭ быў рэалізаваны праект «100 дзён здароўя». У рамках Года добраўпарадкавання стартаваў праект «Прыгажосць пачынаецца з малога». Зараз рэалізоўваецца інфармацыйна-асветніцкі праект «Бессмяротная слава Вялікай Перамогі».
Уручаюцца партыйныя білеты новым членам партыі.
Падзякамі партыі «Белая Русь» за актыўную грамадзянскую пазіцыю і сертыфікатамі адзначаны ААТ «Карэлічы-Лён», КУСП «Чарняхоўскі-Агра», аддзел адукацыі райвыканкама.
Галіна СМАЛЯНКА
Фота Ларысы ШУГЛІ






