
Шаноўныя сябры?!
Мы рады прадставіць вам топ-25 важных падзей у жыцці Карэліччыны ў 2018 годзе?.
І запрашаем вас прыняць удзел у народным галасаванні (абіраць можна 2 варыянты адказаў).
Шчыра дзякуем за вашу актыўнасць, будзем на сувязі??!
[poll id=»29″]
? 1. Карэліччына ў тройцы мацнейшых на Гродзеншчыне на ўборцы зерневых і зернебабовых культур
Карэліцкі раён у чарговы раз увайшоў у тройку мацнейшых раёнаў Гродзенскай вобласці на ўборцы зерневых і зернебабовых культур. Карэліччына з’яўляецца лідарам Гродзенскай вобласці па ўраджайнасці рапсу.

? 2. Карэліччына — у ліку перадавікоў малочнай і мясной вытворчасцей у Беларусі
Карэліччына ўваходзіць у лік перадавых раёнаў з лепшымі паказчыкамі малочнай і мясной вытворчасцей у краіне, займае дваццатае месца ў рэспубліканскай зводцы з магчымых 118.

? 3. Свінагадоўчы комплекс КСУП «Лукі-Агра» — лепшы на Гродзеншчыне
Свінагадоўчы комплекс КСУП “Лукі-Агра” названы лепшым сярод 31 прадпрыемства Гродзеншчыны. У цэлым па раёне за 11 месяцаў бягучага года ўдзельная вага вытворчасці свініны комплексам у Луках склала 25%, а ад агульнай рэалізацыі свіней на перапрацоўчыя прадпрыемствы – 25,9%. Нагодай для гонару з’яўляецца і рэнтабельнасць – 23,3% адносна мінулага года.

? 4. Адкрыццё МТФ «Райца-1» у СВК «Свіцязянка-2003»
СВК “Свіцязянка-2003” зрабіў чарговы ўпэўнены і паспяховы крок насустрач сучасным аўтаматызаваным тэхналогіям. 12 кастрычніка адбылося адкрыццё новазбудаванай малочна-таварнай фермы “Райца-1” на 610 галоў дойнага статку.

? 5. Старшыня СВК «Свіцязянка-2003» Уладзімір Галавач — Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларусі
Старшыня СВК «Свіцязянка-2003» Уладзімір Галавач удастоены найвышэйшай рэспубліканскай узнагароды — «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь». У чацвёрты раз СВК «Свіцязянка-2003» занесены на Рэспубліканскую Дошку пашаны за дасягненне высокіх эканамічных паказчыкаў.

? 6. Сартавальнік ільнянога валакна Тамара Карповіч — пераможца рэспубліканскага конкурса прафмайстэрства
На рэспубліканскім конкурсе прафесійнага майстэрства, у якім свае працоўныя навыкі прадэманстравалі 20 сартавальнікаў ільнянога валакна з буйнейшых ільнозаводаў нашай краіны, перамагла Тамара Віктараўна Карповіч, якая амаль чвэрць стагоддзя працуе на ААТ “Карэлічы-Лён».

? 7. Трое юных карэліччан — дыпламанты абласной канферэнцыі даследчых работ «Крыштальная альфа»
На абласной канферэнцыі даследчых работ «Крыштальная альфа» вучаніцы 9 класа СШ №1 г.п. Карэлічы Арына Шавейка і Анастасія Фадзеева ўзнагароджаны Дыпломам першай ступені, дзесяцікласнік з Лук Мікалай Захарчук — Дыпломам трэцяй ступені.


? 8. Тры новыя дамы ў аграгарадку Райца
У аграгарадку Райца пабудаваны тры аднакватэрныя дамы. Шчаслівымі ўладальнікамі жадаемых квадратных метраў сталі сем’і Кірыла Яўцеева, які працуе тэхнікам-асемянатарам на МТФ “Райца” і жывёлавода Сяргея Сташчанюка.

? 9. Бронза клуба «Віцязь» на рэспубліканскай гульні «Зарніца»
Члены клуба “Віцязь”, які дзейнічае пры Лукскай сярэдняй школе, сталі ўладальнікамі трэцяга месца ў фінале рэспубліканскай ваенна-патрыятычнай гульні “Зарніца”.

? 10. Карэліччанкі — стыпендыяты Фонду міру
Вучаніца 11 класа СШ №1 г.п. Карэлічы Ірына Краскоўская, вучаніца 10 класа СШ г.п. Мір Аліна Нячай і навучэнец Мірскага дзяржаўнага мастацкага прафесійна-тэхнічнага каледжа Яўгеній Чэрнік удастоены стыпендый Фонду міру за поспехі ў навучальнай дзейнасці.

? 11. Добраўпарадкаванне гарадскога пасёлка Мір
Гарадскі пасёлак Мір увайшоў у абласную інвестыцыйную праграму па добраўпарадкаванні. Мадэрнізаваны вуліцы Школьная, Сташэўскай, Зорная, Першамайская, Перамогі і Маладзёжная. Абноўлены фасады і дахі многіх адміністрацыйных будынкаў. Паглыблена рэчышча ракі Міранка.

? 12. Першы аграрны клас на Карэліччыне ў Цырынскай школе
У Цырынскай сярэдняй школе адкрыўся аграрны клас. Першымі яго навучэнцамі сталі Арцём Каралько, Аляксей Качкарык і Яўгеній Шчэрба.

? 13. Карэліцкія ўстановы дашкольнай адукацыі — пераможцы абласнога конкурса на лепшую арганізацыю прадметна-прасторавага асяродку
У абласным конкурсе на лепшую арганізацыю прадметна-прасторавага асяродку ва ўстановах дашкольнай адукацыі яслі-сад № 1 у Карэлічах узнагароджаны Дыпломам І ступені, уладальнік Дыплома ІІ ступені – дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці.

? 14. Адраджэнне Карэліцкім Домам рамёстваў народнага строю
Майстры Карэліцкага Дома рамёстваў адрадзілі беларускі народны строй Панямоння XIX–пачатку XX стагоддзя.

? 15. 130-годдзе Царквы Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў аграгарадку Турэц
Царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў аграгарадку Турэц адзначыла 130-годдзе. 7 кастрычніка бягучага года ў царкве адбылася важная падзея: асвяцілі царкоўныя званы.

? 16. Аляксей Алфёраў — стыпендыят Прэзідэнцкага спартыўнага клуба
Карэліччанін Аляксей Алфёраў атрымаў стыпендыю Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. У юнага спартсмена шмат знакавых перамог на баксёрскім рынгу. Адна з апошніх — бронзавы медаль на Чэмпіянаце свету па боксе сярод моладзі.

? 17. Яўгеній Чэрнік — лаўрэат абласной прэміі імя А. Дубко
Навучэнец Мірскага дзяржаўнага мастацкага прафесійна-тэхнічнага каледжа Яўгеній Чэрнік стаў лаўрэатам абласной прэміі імя А. Дубко. Атрыманню прэміі папярэднічала гучная перамога: юнак заваяваў на III Рэспубліканскім конкурсе прафесійнага майстэрства WorldSkills Belarus сярэбраны медаль, стаўшы другім у намінацыі «Вытворчасць мэблі».

? 18. Дыплом народнага лялечнага тэатра «Батлейка» «За ўклад і развіццё батлеечнага і лялечнага мастацтва»
Народны лялечны тэатр «Батлейка», створаны пры Мірскім мастацкім каледжы, на Міжнародным калядным фестывалі батлеечных і лялечных тэатраў «Нябёсы» ўзнагароджаны дыпломам «За ўклад і развіццё батлеечнага і лялечнага мастацтва».

? 19. Перамога трыа «Красуні-Band» на Міжнародным фестывалі «Новы свет»
Трыа «Красуні-Band» прывезла з расійскага Краснагорска ў Карэлічы Гран-пры 17-га Міжнароднага маладзёжнага фестывалю сярод гарадоў-пабрацімаў «Новы свет».

? 20. Ганна Кузьміч — лаўрэат Міжнароднага фестываля мастацтваў #BYFEST
Ганна Кузьміч стала лаўрэатам трэцяй ступені на III Міжнародным фестывалі мастацтваў #BYFEST.

? 21. Банер з выявай плана Карэліч 1852 года
На будынку Карэліцкай дзіцячай школы мастацтваў размешчаны банер з выявай плана Карэліч 1852 года па ініцыятыве дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі В. М. Папко.

? 22. Сям’я Матусевіч — прызёр рэспубліканскага фестываля «Мама, тата, я — здаровая сям’я»
Сям’я Матусевіч з райцэнтра на рэспубліканскім фестывалі здаровага ладу жыцця “Мама, тата, я — здаровая сям’я” ў асабістым заліку стала другой, а ў складзе Гродзенскай вобласці атрымала абсалютную перамогу.

? 23. Турэцкая амбулаторыя — пераможца абласнога агляду якасці і культуры медыцынскага абслугоўвання насельніцтва
Пераможцам штогадовага абласнога агляду якасці і культуры медыцынскага абслугоўвання насельніцтва сярод урачэбных амбулаторый прызнана Турэцкая амбулаторыя і ўзнагароджана Дыпломам першай ступені. Урачы, а таксама муж і жонка Іван і Анжаліка Паўлючык, працуюць на Карэліччыне 9 гадоў.

? 24. Міжнародны ваенна-гістарычны фестываль «Мір-2018»
У г.п. Мір адбыўся II Міжнародны ваенна-гістарычны фестываль «Мір-2018». На фестывалі шматлікія госці змаглі ўбачыць рэканструкцыю бою паміж рускай і французскай арміямі, які адбыўся ў 1812 годзе пад Міром.

? 25. Бронза Арцёма Логіша на Чэмпіянаце Еўропы па кросе
Ураджэнец Цырына Арцём Логіш у складзе зборнай Беларусі атрымаў бронзу на Чэмпіянаце Еўропы па кросе.








