• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
27.09.2026, 01:00
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

    С 25 августа по 5 сентября проводиться акция «Внимание — дети!». Включите ближний свет фар.

    Жители Кореличского района торжественно отметили золотую свадьбу

    Жители Кореличского района торжественно отметили золотую свадьбу

    Свой сотый день рождения отметил 20 августа житель Кореличского района Александр Данилович Плескач

Главная Лента новостей

Настаўнікі паказалі клас! Карэліцкія педагогі плённа паўдзельнічалі ў мерапрыемствах да 75-годдзя Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі

by
12.11.2019
в Лента новостей, Наука и образование, Последние новости
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Сваё 75-годдзе Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі адзначыў напрыканцы кастрычніка шэрагам маштабных падзей, дзе ўзялі актыўны ўдзел і прадстаўнікі Карэліччыны.

“На працягу некалькіх дзён мы мелі магчымасць пазнаёміцца з новымі тэндэнцыямі і актуальнымі напрацоўкамі калег з усёй вобласці ў сферы адукацыі, а таксама падзяліцца ўласнымі дасягненнямі. У прыватнасці, карэліччане прадэманстравалі высокі прафесійны ўзровень на фестывалі педагагічнага майстэрства “Пачатковая школа: вопыт, адкрыцці, творчасць”, на форуме кіраўнікоў устаноў адукацыі і ў конкурсе распрацовак кампетэнтнасна-арыентаваных заданняў па вучэбных прадметах для першай ступені агульнай сярэдняй адукацыі”, – удакладніла метадыст Карэліцкага раённага вучэбна-метадычнага кабінета Тамара Ляўковіч.

Асабліва запомніўся нашым педагогам фестываль “Пачатковая школа: вопыт, адкрыцці, творчасць”. У яго межах адбылося прадстаўленне найбольш каштоўных здабыткаў у рабоце “Калейдаскоп педагагічных ідэй”, дзе ў секцыі “Сродкі развіцця пазнавальнага інтарэсу малодшых школьнікаў” удала выступілі з сумесным дакладам настаўнікі пачатковых класаў ДУА “Сярэдняя школа № 1 г.п. Карэлічы” Святлана Комар і Марыя Хіневіч. “За дзесяцігоддзі працы з дзецьмі мы ўбачылі, што з дапамогай інтэлектуальных гульняў вучні спасцігаюць новыя веды лепш, – адзначылі карэліччанкі. – Шматгадовы вопыт дазволіў нам пабудаваць сваё выступленне на яркіх прыкладах, у выніку яно больш нагадвала дыялог з аўдыторыяй. У калег з вобласці ўзнікла шмат пытанняў, тэма захапіла прысутных. У чым сутнасць нашага метаду? Мы вядзём дадатковы занятак па курсе “Чалавек і свет”. Напрыклад, бяром тэму “Знакамітыя людзі Беларусі”, даём дзецям тэорыю і абавязкова ўсё замацоўваем інтэлектуальнай гульнёй. Гэта можна зрабіць у выглядзе “Што? Дзе? Калі” альбо “Разумнікаў і разумніц”. Звычайна вучні дэманструюць у гульнях выдатныя веды, а гэта самая вялікая ўзнагарода для настаўніка”. Дадамо, што да гэтых парад варта прыслухацца, бо абодва педагога маюць вялікі стаж: Марыя Хіневіч у школе працуе з 1987 года, а Святлана Комар – з 1989 года.

Таксама на фестывалі разгарнулася інтэрактыўная пляцоўка “Горад майстроў”. Выхавальнік групы падоўжанага дня ДУА “Сярэдняя школа № 1 г.п. Карэлічы” Алена Васько здзівіла ўдзельнікаў і гасцей педагагічнага форуму майстар-класам па вырабу лялькі з лёну “Берагіня”, а настаўнік пачатковых класаў ДУА “Цырынскі ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа” Таццяна Палякова пазнаёміла прысутных з нетрадыцыйнымі тэхнікамі малявання. “Лён выклікаў неверагодны інтарэс у публікі, нават давялося даць некалькі майстар-класаў. Асабліва былі ўражаны госці з Польшчы, – падзялілася ўражаннямі Алена Васько. – Усе ўважліва слухалі аповед пра любімую беларусамі сельгаскультуру, з цікавасцю дакраналіся да яе, нават спрабавалі адчуць пах, а потым разам са мной рабілі льняную ляльку-абярэг і ўпрыгожвалі яе. Падчас майстар-класа я таксама расказала прысутным пра карэліцкую зямлю, асобна хачу выказаць падзяку Антаніне Аўчыннікавай за дапамогу з тэкстам. А яшчэ мая лялька з лёну была выканана з выкарыстаннем колераў малой радзімы – жоўтага і сіняга”.

Чакала карэліччан і ўзнагарода на абласным конкурсе распрацовак кампетэнтнасна-арыентаваных заданняў па вучэбных прадметах для першай ступені агульнай сярэдняй адукацыі. Настаўніка пачатковых класаў ДУА “Жухавіцкая сярэдняя школа” Алену Івашка адзначылі Дыпломам ІІІ ступені. Яшчэ ў 1991 годзе таленавіты педагог распачала прафесійны шлях, які падарыў ёй багата цікавых знаходак. “Не сакрэт, што большасць дзяцей наўрад ці назавуць матэматыку лёгкім прадметам. Але ў сваёй конкурснай рабоце я вырашыла паказаць, як зацікавіць ёй вучняў даволі простым і хуткім спосабам, – падкрэсліла Алена Івашка. – Было складзена некалькі матэматычных заданняў, але з краязнаўчым сюжэтам. Напрыклад, пра настаўніцу, якая з класам збіраецца наведаць малую радзіму Ігнація Дамейкі – вёску Мядзвядка – і шукае аптымальны машрут. Як бачым, нічога складанага, але вучні адразу па-іншаму пачынаюць успрымаць прадмет. Радасна, што і калегам з суддзямі на абласным педагагічным форуме такія ідэі прыйшліся даспадобы. Увогуле падзея атрымалася насычаная, збалансаваная і жывая, дзе тэорыя гарманічна чаргавалася з практыкай і кожны знайшоў для сябе шмат карыснага”.

Марына КАЗЛОВІЧ
Фота аўтара, groiro.by, guhovichi.schools.by і Карэліцкага раённага вучэбна-метадычнага кабінета

Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».