• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
24.10.2026, 00:52
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

Главная Общество

Ода Зямлі і Хлебу

by
12.04.2016
в Общество, Последние новости
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

З прыходам вясны ўсё навокал абуджаецца: пачынае зелянець трава, з’яўляюцца пупышкі на дрэвах, зацвітаюць першыя кветкі… І чалавек, нягледзячы на свой паважаны ўзрост, па-добраму радуецца зменам у прыродзе і стараецца прыкласці рукі да зямлі. У сваю чаргу ўдзячны цудоўнай пары за тое, што душа напаўняецца прадчуваннем новага і нязведанага…сход 234

Надзея — компас зямны
Імя Надзеі Іванаўне маці дала таму, што так называлі яе хросную. І, мабыць, не памылілася: жанчына крочыць па жыцці з надзеяй, верыць у лепшы заўтрашні дзень — і ён прыходзіць, непадобны на папярэдні, у ім пастаянна знаходзіць справу для сваіх рук.
— Я была проста радавой працаўніцай, — апавядае суразмоўца. — Выконвала розныя работы ў паляводстве, апрацоўвала дзялкі буракоў і лёну, а дома чакала гаспадарка і за дзецьмі трэба было прыгледзець. Так і круцілася, як вавёрка ў коле, на лёс не скардзілася, для жанчыны важна быць мудрай і цярплівай.
Праца давала свой плён. Зямля старалася аддзячыць добрымі ўраджаямі — і за гэта ёй нізкі паклон. Нават подых свежай раллі заварожваў па-асабліваму і ўсяляў надзею: будзе на стале хлеб і да хлеба. Толькі не лянуйся і старайся працаваць!
“Каб жыць, трэба працаваць”
— Я з дзяцінства пайшоў працаваць,— кажа Аляксандр Паўлавіч.
— Яшчэ ў школьныя гады выконваў розныя работы — араў і баранаваў. Зямля была карміцелькай. Вось як гэту выснову ўсвядоміў у маленстве, так і пранёс яе праз усё жыццё, цвёрда ведаў адно: “Каб жыць, трэба працаваць”.
Аляксандр Паўлавіч не баяўся ніякай работы. Працуючы трактарыстам у “племзаводзе “Карэлічы”, выконваў самыя розныя даручэнні.
А па працы, вядома, і пашана: узнагароджваўся Ганаровымі граматамі ўпраўлення і райкама прафсаюза, а таксама адміністрацыі, парткама і рабочага камітэта мясцовай гаспадаркі. Мае значок “Выдатнік сельскай гаспадаркі”. Быў удзельнікам выставы дасягненняў народнай гаспадаркі ў г. Масква.
На пытанне, у чым сакрэт даўгалецця (мае восемдзесят дзевяць гадоў), Аляксандр Паўлавіч таксама адзначыў той факт, што шмат працаваў і вёў здаровы лад жыцця. Нягледзячы на паважаны ўзрост, не перастае радавацца жыццю і быць аптымістам.
Больш паўвека разам
— Жыла з будучым мужам па суседству, — гаворыць Надзея Іванаўна. — Нават у адзін калодзеж па ваду хадзілі. Вяселле згулялі 21 лютага 1954 года — так і крочым разам па жыцці больш паўвека. Усяго было, але мы стараліся жыць годна і захаваць сям’ю.
У сям’і Надзеі Іванаўны і Аляксандра Паўлавіча Свірыдаў выхоўвалася двое дзяцей. Яны вызначыліся ў жыцці. Сын Вячаслаў з’яўляецца дырэктарам аднаго са сталічных магазінаў, дачка Ала працавала інжынерам-нарміроўшчыкам на Мінскім маторным заводзе. Сын наведваецца ў родны дом і дапамагае бацькам з хатнімі справамі.
Найбольшая радасць для дзядулі і бабулі — чатыры ўнучкі і праўнучак Вова. Меньшаму пайшоў шосты годзік, ён чытае і малюе. “Я дзетак моцна люблю, — сцвярджае жанчына.— Унучак гадавала, у агарод — і яны за мною, ішла сенаваць — і яны спяшаліся. Старалася іх добра дагледзець і рыхтавала смачную страву. Моцна перажывала, калі канікулы заканчваліся і дзеці ехалі ў горад. Непрыкметна прайшлі гады, але шкадавання няма”.
Няхай яшчэ доўга ў доме № 6 па вуліцы Цэнтральнай у аграгарадку Палужжа свецяцца вокны, спяшаюцца сюды дзеці і ўнукі, а дні будуць напоўнены радасцю і верай у заўтрашні дзень.

Галіна СМАЛЯНКА.
Фота Святланы ВАШЧЫЛА.

Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».