
Паважаныя работнікі аховы здароўя, ветэраны медыцынскай працы!
Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам — Днём медыцынскіх работнікаў!
Прыміце шчырую ўдзячнасць за адданасць сваёй справе, кампетэнтнасць і жаданне стаяць на варце інтарэсаў аховы здароўя карэліччан.
У рэспубліцы шмат увагі надаецца развіццю галіны аховы здароўя: укараняюцца новыя перадавыя метады лячэння і прафілактыкі захворванняў, умацоўваецца матэрыяльна-тэхнічная база медыцынскіх устаноў, будуюцца новыя бальніцы. Асаблівы акцэнт робіцца на навучанне і падрыхтоўку высокакваліфікаваных адмыслоўцаў. Таму і ад вас мы чакаем не толькі прафесіяналізму, але і асаблівага маральнага ўзроўню.
Ад усёй душы жадаем, каб для кожнага з вас прафесія стала не толькі працай, але і прызваннем. Моцнага вам здароўя, дабрабыту, новых поспехаў і дасягненняў у барацьбе за жыццё кожнага пацыента!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў






