
Паважаныя жыхары Карэліччыны!
Сардэчна віншуем усіх праваслаўных вернікаў са святам Нараджэння Хрыстова!
Калядныя дні асвятляюць наша жыццё асаблівай радасцю, на працягу многіх стагоддзяў звяртаюць нас да духоўных вытокаў і традыцый, міласэрнасці і надзеі. Гэта час добрых намераў і спраў, шчырага клопату аб блізкіх і тых, хто мае патрэбу ў дапамозе і падтрымцы.
Няхай святло калядных дзён азарае вашы дамы, дапамагае быць больш беражлівымі адзін да аднаго, шанаваць жыццё ва ўсіх яго праявах, стане для вас крыніцай душэўных сіл і стваральнай працы.
Шчыра жадаем вам светлага каляднага настрою, міру, здароўя і дабрабыту!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Эльвіра Сарока, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Аляксандр Сонгін, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Фота Сяргея СТОЛЯРА
























