• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
04.11.2026, 05:01
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

Газета Полымя
Нет результата
Просмотреть все результаты
Главная Последние новости

У Карэлічах правялі раённы выпускны баль «Зорныя выпускнікі-2025»

by Редакция Полымя
13.06.2025
в Последние новости
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Раённы выпускны баль. У гэтай падзеі ёсць штосьці сваё, адметнае і асаблівае, радаснае і хвалюючае. І, бадай, не сустрэнеш абыякавага: на галоўнай плошчы гарадскога пасёлка Карэлічы збіраюцца прадстаўнікі мясцовай улады, выпускнікі, настаўнікі, бацькі і госці.

Са словамі віншаванняў да выпускнікоў звяртаецца старшыня Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Андрэй Гардзей:
— Паважаныя выпускнікі, бацькі, педагогі і госці!
Сёння мы сабраліся тут, каб урачыста адзначыць важную падзею ў жыцці нашых выпускнікоў — заканчэнне школы. Гэты дзень — сімвал пераходу ад аднаго этапу жыцця да другога, поўнаму новых магчымасцяў, яркіх дасягненняў і, безумоўна, сур’ёзных выпрабаванняў.
Дарагія выпускнікі! За гады вучобы вы здабылі не толькі веды, але і навучыліся марыць, працаваць у камандзе, прымаць рашэнні і ісці да сваёй мэты. Гэтыя навыкі неацэнныя, і мы ўпэнены, што яны стануць асновай для вашых будучых поспехаў.
Сёння атэстаты аб сярэдняй адукацыі з 9 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі атрымаюць 97 юнакоў і дзяўчат — актыўных, творчых рабят, сярод якіх пераможцы спартыўных спаборніцтваў, лідары раённага маладзёжнага парламенту, ініцыятары сацыяльна значных акцый і праектаў, 8 выпускнікоў будуць узнагароджаны залатымі медалямі і стабальнік па біялогіі.
Хачу сказаць, што мы ганарымся кожным з вас. Гонарам з’яўляецца не толькі колькасць медалёў і прызавых месцаў, але і ваша актыўнасць у грамадскім жыцці, удзел у спартыўных мерапрыемствах, валанцёрскіх акцыях і культурных праектах. Вы даказалі, што можаце быць лідарамі, што ваша энергія і крэактыўнасць здольныя мяняць свет да лепшага.
Сёння вы атрымаеце не толькі атэстаты, а ключы да новага, незалежнага будучага. Я ўпэўнены, што вы будзеце выкарыстоўваць свае веды і навыкі на дабрабыт грамадства, будзеце імкнуцца да высокіх дасягненняў і гатовыя да новых выклікаў.
Нельга не адзначыць важную ролю вашых настаўнікаў і бацькоў, якія былі побач з вамі на працягу ўсяго гэтага шляху. Іх клопат і вернасць дапамаглі вам стаць тымі, хто вы ёсць сёння.
Паважаныя настаўнікі, дзякую за вашу крапатлівую працу і за тую любоў, якую вы ўклалі ў кожную ўсмешку, у кожную паспяхова вырашаную задачу.
Паважаныя бацькі, ваша падтрымка і любоў былі неацэнныя на працягу ўсяго гэтага шляху. Вы ўклалі ў сваіх дзяцей лепшыя якасці, і сёння мы бачым плён вашай працы. Вашы дарослыя дзеці хутка пакінуць бацькоўскі дом, і ім так спатрэбіцца тое, чаму вы вучылі іх кожны дзень — быць дарослымі і адказваць за свае ўчынкі. Наступны этап іх жыцця больш складаны, і справяцца з ім тыя, хто засвоіў урокі бацькоў.
Дарагія выпускнікі, наперадзе ў вас шмат цікавага. Імкніцеся да ведаў, паважайце адзін аднаго і будзьце ўпэўнены ў сваіх сілах. Вашы бацькі, настаўнікі, мы будзем заўсёды вас падтрымліваць. Не забывайце, што шлях да поспеху бывае няпростым, але менавіта пераадоленне цяжкасцей робіць нас мацнейшымі. Імкніцеся да новых гарызонтаў, не бойцеся рызыкаваць і будзьце ўпэўнены ў сабе. Мы верым у вас і ведаем, што вы зможаце дасягнуць многага!
Час не стаіць на месцы. У Рэспубліцы Беларусь сёння з’яўляюцца новыя сацыяльна-эканамічныя накірункі  і задачы, якія рэалізуюць маладыя і таленавітыя людзі. І якой будзе наша краіна, наш Карэліцкі раён — залежыць ад кожнага з вас. Упэўнены, што вы зоймеце дастойнае месца ў жыцці нашай дзяржавы і ўпішаце новыя імёны ў гісторыю Рэспублікі Беларусь.
Віншую вас з гэтым значным днём! Удачы вам на вашым новым шляху, няхай кожны крок будзе паспяховым, а кожнае рашэнне — правільным! У добры шлях, дарагія рабяты!
Добрай традыцыяй стала ўшанаванне вучняў, якія дасягнулі высокіх вынікаў у вучэбнай, даследчай, інтэлектуальнай і культурнай дзейнасці. Прэмія Ігната Дамейкі ўручаецца Ганне Канановіч з ДУА «Сярэдняя школа г.п. Мір імя Г. І. Сташэўскай» і Ягору Секачу з ДУА «Сярэдняя школа № 1 г.п. Карэлічы».

Шчыра і пранікнёна павіншавала дзяўчат і юнакоў з заканчэннем школы  начальнік аддзела адукацыі Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Ірына Асташэвіч. Яна адзначыла, што выпускнікі ідуць у дарослае жыццё, і Карэліччына ганарыцца імі і выказала ўпэўненасць, што ў іх усё атрымаецца ў жыцці. Ірына Валер’еўна пажадала ім міру, шчасця, здароўя, натхнення, і каб пастаяннымі спадарожнікамі былі дабрыня, любоў, вера і надзея.
На сцэну запрашаюцца вучні, якія атрымалі атэстаты аб агульнай сярэдняй адукацыі асаблівага ўзору, і іх бацькі. Ушаноўваюцца залатыя медалісты: Мілана Арабей, Марыя Манкевіч, Паліна Міхей, Ганна Пыпарава, Ягор Сякач (ДУА «Сярэдняя школа № 1 г.п. Карэлічы»), Дар’я Барысік (ДУА «Цырынская сярэдняя школа»), Віалета Стэльмах (ДУА «Сярэдняя школа г.п. Мір імя Г.І. Сташэўскай), Уладзіслаў Ульянка (ДУА «Сярэдняя школа № 2 г.п. Карэлічы»). Іх бацькам уручаюцца Падзячныя пісьмы.

Ад імя рэктара Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірына Валер’еўна павіншавала выпускнікоў з заканчэннем школы і ўручыла імянныя віншавальныя паштоўкі.

Пажаданні на вялікую дарогу гучаць ад намесніка старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Яўгена Чычкана: «Няхай спадарожнічаюць поспех і ўдача!». Ён уручае прэмію рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» Мілане Арабей (ДУА «Сярэдняя школа № 1 г.п. Карэлічы»), Аляксандры Мікульскай (ДУА «Сярэдняя школа г.п. Мір імя Г. І. Сташэўскай»), Ягору Пасталоўскаму (ДУА «Лукская сярэдняя школа»).

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксей Гаўрош пажадаў юнакам і дзяўчатам шчасця і поспехаў, і каб спадарожнічала ўдача, а карэліччане радаваліся іх дасягненням.
Стыпендыі Беларускага дзіцячага фонду атрымліваюць Ульяна Масюк (ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. п. Карэлічы»), Сафія Трафімчык (ДУА «Сярэдняя школа № 2 г.п. Карэлічы»), падарункавы сертыфікат Фонду — Мікіта Ложачнік (ДУА «Сярэдняя школа № 2 г.п. Карэлічы»).

Стыпендыі Беларускага Фонду міру адрасуюцца Мікіце Качкарыку (ДУА «Цырынская сярэдняя школа»), Алесі Зайко (ДУА «Сярэдняя школа № 2 г.п. Карэлічы»).
Класныя кіраўнікі на працягу школьнага шляху былі з вучнямі побач, дапамагалі ім, арганізоўвалі святы. У гэты святочны дзень ушанавалі класных кіраўнікоў выпускных класаў: Таццяну Аляксандраўну Аляксеевіч (ДУА «Цырынская сярэдняя школа»), Уладзіміра Уладзіміравіча Грэмяку (ДУА «Лукская сярэдняя школа»), Мацвея Аляксандравіча Ільюшонка (ДУА «Жухавіцкая сярэдняя школа»), Таццяну Анатольеўну Кулак (ДУА «Райцаўская сярэдняя школа імя У. А. Галавача), Наталлю Станіславаўну Кныш (ДУА «Сярэдняя школа № 2 г.п. Карэлічы»), Аксану Мікалаеўну Пляскач (ДУА «Турэцкая сярэдняя школа»), Надзею Уладзіміраўну Урбановіч (ДУА «Сярэдняя школа № 1 г.п. Карэлічы»), Іну Васільеўну Хіневіч (ДУА «Сярэдняя школа г.п. Мір імя Г. І. Сташэўскай»), Наталью Мікалаеўну Чурыла (Красненская сярэдняя школа Карэліцкага раёна).

Слова для віншавання прадастаўляецца загадчыку сектара культуры райвыканкама, старшыні Карэліцкай раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» Наталлі Шпакоўскай, якая выказала падзяку настаўнікам, а выпускнікам пажадала моцнага здароўя, далейшых поспехаў, верных сяброў, і каб мары збыліся.

Са словамі наказу на дарогу, з бласлаўленнем да юнакоў і дзяўчат звяртаецца настаяцель царквы святых апосталаў Пятра і Паўла, іерэй Ігар Пірог: выбірайце справу па душы, жывіце дастойна, любіце малую радзіму, захавайце ў душы радасць. «Заходзьце ў царкву, каб задумацца аб сэнсе жыцця, і няхай Гасподзь усім дапамагае», — сказаў святар.
Падзячнымі пісьмамі Карэліцкага благачыння за актыўны ўдзел у мерапрыемствах, праведзеных сумесна з Беларускай Праваслаўнай Царквою, узнагароджваюцца Марына Абрамовіч (ДУА «Турэцкая сярэдняя школа»), Дар’я Барысік (ДУА «Цырынская сярэдняя школа»), Платон Комар (ДУА «Сярэдняя школа № 1 г.п. Карэлічы»), Дар’я Лейка і Сафія Трафімчык (ДУА «Сярэдняя школа № 2 г.п. Карэлічы).

Выпускнікі выказваюць словы падзякі педагогам і бацькам за ўсё, што яны далі ім на працягу вучобы ў школе.

Дзяўчаты і юнакі кружацца ў вальсе.

Па традыцыі выпускнікам прапаноўваецца пакінуць будучым пакаленням старонкі сваёй гісторыі, якую яны ўпісалі ў Кнігу летапісу выпускнікоў Карэліцкага раёна. Летапіс перадаецца начальніку аддзела адукацыі райвыканкама Ірыне Асташэвіч.

Выпускнікі запускаюць шары ў неба.

У добры шлях, выпускнікі 2025 года!

Галіна СМАЛЯНКА
Фота Кацярыны КУКАНАВАЙ

Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».