16
  • О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
23.04.2026, 14:50
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Ад душы і для душы

    Ад душы і для душы

    Пункт погляду журналіста: «Родная мова! Самая шчырая і мілагучная!»

    Пункт погляду журналіста: «Родная мова! Самая шчырая і мілагучная!»

    99-летний кореличчанин Александр Данилович Плескач поделился секретами долголетия

    99-летний кореличчанин Александр Данилович Плескач поделился секретами долголетия

    Жительница деревни Полоная Людмила Войнило: «Жизнь на пенсии только начинается»

Главная Последние новости

В Кореличах в День всенародной памяти жертв Великой Отечественной войны и геноцида белорусского народа прошел митинг-реквием

by Редакция Полымя
22.06.2025
в Последние новости
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

22 чэрвеня на Карэліччыне прайшлі   памятныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня памяці і смутку — даты пачатку Вялікай Айчыннай вайны. 

У памяці чалавечай фатальная дата 22 чэрвеня 1941 года засталася не проста як дата, а як рубеж, пачатак адліку доўгіх 1418 дзён і начэй Вялікай Айчыннай вайны. У гэты памятны дзень мы, удзячныя нашчадкі, аддаём даніну павагі землякам, якія загінулі за гонар і незалежнасць нашай любімай Радзімы, цаной неймаверных намаганняў здабылі Перамогу над ворагам.

Трагічныя мерапрыемствы працягнуў мітынг, які адбыўся  каля мемарыяльнага комплексу “Зорка”.

Наша зямля шмат што можа ўзгадаць… Памятае попел спаленых вёсак, слёзы маці, дзіцячыя цацкі, кінутыя ў спешцы уцёкаў. Гэтыя ўспаміны,  як незагойная рана, якая баліць нават праз дзесяцігоддзі.  Мы памятаем  мужнасць тых, хто стаяў да канца, хто абараняў родную зямлю не толькі са зброяй у руках, але і проста застаючыся чалавекам у нечалавечых абставінах.

Перад прысутнымі выступіў старшыня Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Андрэй Гардзей:

—      Сёння мы сабраліся разам, каб аддаць даніну памяці і павагі тым, хто ў цяжкія гады Вялікай Айчыннай вайны праявіў нязломную волю, мужнасць і самаадданасць. 22 чэрвеня 1941 года стала чорнай вехай у гісторыі нашай краіны. Гэты дзень назаўсёды ўрэзаўся ў нашу памяць, як пачатак цяжкіх гадоў выпрабаванняў, страт і гераізму. 84 гады таму гітлераўскія войскі вераломна напалі на Савецкі Саюз. Беларусы першымі прынялі на сябе разбуральны ўдар нямецкай армады: звыш мільёна чалавек змагаліся на франтах, вялі жорсткую барацьбу на акупіраванай ворагам тэрыторыі. 

Фашысцкія акупанты ставілі сваёй задачай ліквідаваць дзяржаўнасць Беларусі, ператварыць яе ў аграрна-сыравінны прыдатак Германіі. Па плане «Ост» гітлераўскае кіраўніцтва прадугледжвала на працягу 30 гадоў 75% беларускага насельніцтва па расавых і палітычных прыкметах знішчыць або выселіць на ўсход, а астатнія 25% — анямечыць і выкарыстоўваць у якасці сельскагаспадарчых рабоў.

На тэрыторыі Карэліцкага раёна фашысцкія карнікі знішчылі звыш 4000 мірных жыхароў, 1200 чалавек былі вывезены на катаржныя работы, каля 2000 не вярнуліся з поля бітвы,  часткова спалены 59 вёсак, 13 з якіх былі знішчаны цалкам.

 Прайшло шмат гадоў, але ніхто не забыты і нішто не забыта… Важна памятаць, што Вялікая Айчынная вайна — гэта не толькі гісторыя мінулага, але і ўрок для будучых пакаленняў. Мы павінны памятаць, што мір — гэта каштоўнасць, дзеля якой варта змагацца, якую неабходна берагчы.

Пакуль мы жывыя, пакуль мы памятаем, 22 чэрвеня —  дзень, які заўсёды будзе днём памяці і смутку. Будуць хвіліны маўчання, запаленыя свечкі і кветкі, ускладзеныя да  помнікаў.

Вечная памяць усім, хто не вярнуўся з палёў бітваў! Слава тым, хто абараніў нашу Радзіму! 

Цішыня — яна гудзе ў вушах. Глыбокая, цяжкая, як быццам у ёй затрымаліся ўсе невымоўныя словы. Цішыня пасля выбуху, пасля крыку,  апошняга стрэлу. Гэта не проста адсутнасць гуку. Гэта прастора паміж “было” і “стала”, паміж жыццём і памяццю. Гэта месца, дзе жыве рэха,  дзе мёртвыя размаўляюць з жывымі. І калі ўсе словы ўжо сказаны,  песні праспяваны, а прамовы вымаўлены — менавіта цішыня застаецца самым сумленным помнікам. Таму што часам толькі маўчанне можа перадаць тое, перад чым бяссільныя любыя словы.

З прамовай да прысутных звярнуўся благачынны цэркваў Карэліцкай акругі іерэй Ігар Пірог, які падкрэсліў, што толькі разам, толькі салідарнымі намаганнямі наш народ змог вынесці ўсе нягоды і адолець ворага. Таксама ён сказаў аб тым, які ўклад у справу Перамогі ўнеслі людзі, якія належалі да  Праваслаўнай Царквы. 

 Удзельнікі мітынгу  ўшанавалі памяць  загінулых хвілінай маўчання, усклалі жывыя кветкі да помніка. У знак памяці аб подзвігу воінаў, аб мірных беларусах, жыцці якіх нічога не каштавалі для фашысцкіх захопнікаў.

У гэты жалобны дзень сотні тысяч беларусаў нясуць кветкі і вянкі да абеліскаў, дэманструючы імкненне да міру, стварэння, адзінства, захавання гістарычнай памяці ўсіх часоў і ўсіх этапаў станаўлення цяперашняй мірнай і незалежнай Беларусі.

— Калі пачалася вайна, я быў зусім маленькі, але мама расказвала пра той жах, які адчулі людзі, — расказвае былы малалетні вязень нацызму Глеб Крышэнь. — Мае бацькі заўсёды казалі, што вайна — самае страшнае на зямлі. А самая вялікая каштоўнасць — мір. Няхай неба над Беларуссю будзе заўсёды блакітным і сонечным, як сёння.

Кацярына КУКАНАВА

Фота Іны ЛЕЙКІ

Лента новостей

Вольга Жук: «Імкнуся быць лідарам і арганізатарам карысных спраў»

Вольга Жук: «Імкнуся быць лідарам і арганізатарам карысных спраў»

23.04.2026
Сенатор Игорь Жук: «Мы говорим твердо, но остаемся открытыми для конструктивного диалога там, где это возможно»

Игорь Жук — о медицинских межрайцентрах, умении слушать свой организм и жизненном девизе. Эксклюзивное интервью с сенатором

23.04.2026
В Кореличском районе проводятся прямые телефонные линии

В Кореличском районе проводятся прямые телефонные линии

23.04.2026
Что считается ложным вызовом, рассказали в Кореличском РОЧС

Что считается ложным вызовом, рассказали в Кореличском РОЧС

23.04.2026
23 красавіка спаўняецца 140 год з дня нараджэння Змітрака Бядулі

23 красавіка спаўняецца 140 год з дня нараджэння Змітрака Бядулі

23.04.2026
Кореличские творцы примут участие в областном форуме мастеров народного творчества «ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ»

Кореличские творцы примут участие в областном форуме мастеров народного творчества «ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ»

23.04.2026
Редакция газеты «Полымя» запустила чат-бот в Telegram. Что это дает читателям

Редакция газеты «Полымя» запустила чат-бот в Telegram. Что это дает читателям

23.04.2026
Кореличский райисполком информирует о наличии арендного жилья

Кореличский райисполком информирует о наличии арендного жилья

23.04.2026
Не паркуйтесь под деревьями! На Беларусь надвигается шквалистый ветер

Не паркуйтесь под деревьями! На Беларусь надвигается шквалистый ветер

23.04.2026
В ГП «Луки-Агро» на посевной трудятся потомственные хлеборобы

В Кореличском районе посеяно 58% яровых культур

22.04.2026

Год благоустройства

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта
Год белорусской женщины

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта

08.03.2026

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

27.12.2025
По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

13.12.2025
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».