• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
16.09.2026, 04:37
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

    С 25 августа по 5 сентября проводиться акция «Внимание — дети!». Включите ближний свет фар.

    Жители Кореличского района торжественно отметили золотую свадьбу

    Жители Кореличского района торжественно отметили золотую свадьбу

    Свой сотый день рождения отметил 20 августа житель Кореличского района Александр Данилович Плескач

Главная Последние новости

В Кореличском районе афганцы встретились со школьниками и обсудили ценность мира

by Редакция Полымя
14.02.2025
в Последние новости
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Афганістан… Шмат песень спяваюць пра яго пад гітару  мужчыны, якія прайшлі суровы шлях афганскай вайны. Чаму ж іх песні не пра каханне, не пра мірнае блакітнае неба? Чаму  напоўнены болем, сумам, пакутай? Таму што яны пра мужных, моцных людзей, якія перажылі страшны час. Вайна ў Афганістане і сёння, праз шмат гадоў, болем адгукаецца ў сэрцах удзельнікаў тых падзей, іх родных і ўсіх неабыякавых людзей. Аб цяжкіх выпрабаваннях, аб мужнасці і гераізме, праяўленых на палях бітваў, старшакласнікі Красненскай сярэдняй школы даведаліся  з першых вуснаў – ад воінаў-інтэрнацыяналістаў  Станіслава Сакалова і Сяргея Ашманкевіча. 

Сустрэча была арганізавана па ініцыятыве члена Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь, старшыні Маладзёжнага парламента пры Карэліцкім раённым Савеце дэпутатаў, настаўніка Красненскай сярэдняй школы Юрыя Юрчыка. Госцем мерапрыемства стала начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама Наталля Гоцка, якая павіншавала  воінаў-афганцаў і ўручыла ім  памятныя падарункі. 

Афганскую вайну называюць па-рознаму: самай доўгай, неабвешчанай, таямнічай. Але на самой справе была яна самай маладой, і ніякай таямніцы ў гэтым няма. Сярэдні ўзрост салдат – дваццаць гадоў, і, калі глядзіш на іх фотаздымкі, думаеш, колькі лёсаў не спраўдзілася, не здарылася. Дзевяць гадоў ішла вайна, а салдаты былога СССР   годна выконвалі ўскладзеную на іх  інтэрнацыянальную місію.

Станіслаў Анатольевіч трапіў у Афганістан у маі 1988 г.  пасля вучэбкі. Служыў  у правінцыі Шынданд. Ветэран падзяліўся ўспамінамі аб службе ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Афганістан. Расказаў рабятам пра сваё жыццё, пра баявыя будні, пра ваенныя дзеянні, успомніў цікавыя факты, пра цяжкасці, з якімі яму давялося сутыкнуцца, а таксама ўражаннямі, звязанымі з жыццём і культурай афганцаў. 
— Нязвыклы гарачы клімат, халоднае высакагор’е або, наадварот, распаленыя пустыні, цяжкія ўмовы партызанскай вайны, калі за любым каменем, кустом або домам можна было сутыкнуцца з узброеным ворагам, — з дрыготкай у голасе ўспамінаў ваенныя гады  воін-зямляк.

Цікава распавёў пра свой баявы шлях у Афганістане і Сяргей Ашманкевіч.
— Я  праходзіў службу ў Афганістане  з 1986 па 1988 год,  – успамінаў Сяргей Іванавіч. – Да гэтага прайшоў разам з іншымі прызыўнікамі курс маладога байца ва Узбекістане ў горадзе Фергана. Ужо тут пачаліся сапраўдныя вайсковыя будні: мы вучыліся страляць на стрэльбішчы, займаліся баявой падрыхтоўкай. Потым на самалёце паляцелі ў  Кабул, дзе абаранялі падыходы да горада.  Сёння я ўпэўнены, што тым, хто стаў непасрэдным  удзельнікам той вайны, ніколі не забыць жахаў «праклятай вайны», не выкрасліць з памяці загінулых сяброў, не разарваць моцных брацкіх сувязей з тымі, каму пашчасціла выжыць… бо галоўнае – гэта не цяжкасці, з якімі нам давялося сустрэцца… галоўнае – гэта вайсковая дружба, мацней якой нічога быць не можа, якую мы спазналі толькі там, у Афганістане.

Сімвалічна і тое, што сустрэча з вучнямі школы адбылася ў дзень нараджэння Станіслава Сакалова.
– Прыемна, што нас, афганцаў, не забываюць: ужо традыцыйнымі сталі ўрачыстасці ў гонар вываду савецкіх войскаў з афганскай зямлі на раённым узроўні,  а  сёлета,  у  пярэдадзень свята,  атрымаў запрашэнне на ўрачысты прыём да  губернатара Гродзенскай вобласці, – сказаў  Станіслаў Анатольевіч.

Даючы сваю ацэнку вайны ў Афганістане,  ветэраны выказалі ўпэўненасць, што гэта краіна стала месцам доблесці асабістага складу нашых войскаў. Дакладней нават не вайна, а асобы тых салдат, якія загінулі ў баях, не вярнуўшыся ў родныя дамы… балюча ўспамінаць пра гэта, але трэба. У першую чаргу для таго, каб перадаць свае ўспаміны падрастаючаму пакаленню, каб памяць не памеркла ў гадах. Складана было ў пустыні, у цяжкіх прыродна-кліматычных умовах, пры вельмі жорсткім супраціўленні праціўніка даваць адпор міжнароднаму тэрарызму. Але нашы салдаты паказалі прыклад сумленнага выканання воінскага абавязку. 

Атрымалася добрая жывая сустрэча-гутарка. Вучні  з цікавасцю слухалі,  задавалі   пытанні, на якія з хваляваннем ад успамінаў адказвалі ўдзельнікі афганскіх падзей.

Вучаніца 10 класа Надзея Рэўко падзялілася:
– Было вельмі цікава слухаць  суровую  праўду пра афганскую вайну. Станіслаў Анатольевіч  і Сяргей Іванавіч расказалі нам,  малодшаму пакаленню,  пра службу ў Афганістане, пра сяброўства, пра ўзаемадапамогу, пра гібель сяброў, пра подзвігі сваіх таварышаў. Зносіны з воінам-інтэрнацыяналістам не пакінулі нікога раўнадушным.  Сустрэча дапамагла нам зразумець, што героі – гэта звычайныя людзі, якіх вайна навучыла шанаваць жыццё. І гэтае жыццё яны імкнуцца пражыць годна. Гэта героі нашага часу. А наша пакаленне павінна захаваць у памяці імёны тых, хто з гонарам выканаў свой інтэрнацыянальны абавязак.
Кацярына КУКАНАВА
Фота аўтара

Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».