• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
13.05.2026, 22:29
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Ад душы і для душы

    Ад душы і для душы

    Пункт погляду журналіста: «Родная мова! Самая шчырая і мілагучная!»

    Пункт погляду журналіста: «Родная мова! Самая шчырая і мілагучная!»

    99-летний кореличчанин Александр Данилович Плескач поделился секретами долголетия

Главная Последние новости

Встреча в молодежном формате. Молодые специалисты Кореличчины пообщались с начальником Главного управления идеологической работы и по делам молодежи Александром Версоцким

by
21.08.2018
в Последние новости
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

У мінулы чацвер у Карэліцкім раённым краязнаўчым музеі прайшла сустрэча ў новым маладзёжным фармаце, падчас якой начальнік Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Аляксандр Людвігавіч Вярсоцкі пазнаёміўся з учарашнімі выпускнікамі вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў, якія ў пачатку жніўня прыбылі па размеркаванні ў Карэліцкі раён на свае першыя працоўныя месцы.

– Штогод у верасні па ініцыятыве аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама праводзіцца раённае пасяджэнне клуба “Малады спецыяліст”, мэтай якога з’яўляецца знаёмства з маладымі кадрамі розных сфер дзейнасці раёна, іх планамі і новымі падыходамі да прафесійных абавязкаў, – адзначыла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама, старшыня РА ГА “БСЖ” Іна Міхайлаўна Санчук. – Сустрэча ў такой цёплай нефармальнай абстаноўцы праводзіцца ўпершыню. Сёння тут сабраліся маладыя спецыялісты галіны культуры і інфармацыйнай сферы Карэліччыны, якія будуць цесна супрацоўнічаць у далейшай прафесійнай дзейнасці.

Кореличи Версоцкий молодые специалисты

Кореличи Версоцкий молодые специалисты

Кореличи Версоцкий молодые специалисты

Хтосьці з моладзі пасля заканчэння вучобы вярнуўся на малую радзіму. Большасць жа юнакоў і дзяўчат прыехалі па размеркаванні ў Карэліцкі раён з розных куткоў Беларусі. Таму знаёмства з гісторыяй карэліцкай зямлі, яе эканамічным развіццём, працоўнымі подзвігамі і культурнай спадчынай раёна было цікавым і карысным для ўсіх прысутных.

– Усе арганізацыі і прадпрыемствы раёна з нецярпеннем чакаюць прыходу маладых спецыялістаў, якія прыўносяць у тую ці іншую сферу дзейнасці новыя погляды і свежыя ідэі. Безумоўна, на вашыя плечы кладзецца вялікая адказнасць. Святочныя мерапрыемствы, у якіх вы будзеце прымаць удзел, заўсёды знаходзяцца навідавоку і з’яўляюцца своеасаблівым тварам раёна. Ад якасці іх арганізацыі і правядзення будуць залежыць і агульныя ўражанні гасцей аб гасціннасці раёна, – звярнуўся да маладых спецыялістаў намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама, старшыня РА РГА “Белая Русь” Руслан Юр’евіч Абрамчык. – Кожны з нас калісьці рабіў свае першыя крокі ў прафесію, праходзіў пэўныя ступені самаразвіцця. Бываюць моманты, калі здаецца, што нічога не атрымліваецца. Але іх трэба перацярпець. З цягам часу ў вас з’явіцца неабходны вопыт, які дапаможа расставіць усё на свае месцы. Ведайце, што мясцовая ўлада заўсёды гатова падтрымаць вашыя ініцыятывы і задумкі, дапамагчы раскрыць творчы патэнцыял і ўвасобіць планы ў жыццё.

Кореличи Версоцкий молодые специалисты

Кореличи Версоцкий молодые специалисты

Звяртаючыся да прысутнай моладзі, Аляксандр Вярсоцкі выказаў юнакам і дзяўчатам падзяку за тое, што першым месцам працы яны абралі менавіта Гродзенскую вобласць.

– У нашай краіне ў кожнага маладога чалавека ёсць выдатны шанц рэалізаваць свае планы і дабіцца пастаўленых мэт. Перавагай першага месца працы ў невялікім раёне з’яўляецца магчымасць заняць дастаткова высокую пасаду ў маладым узросце. Таму не бойцеся паказваць свае таленты і здольнасці. Калі вы ўпэўнены ў сабе, смела ідзіце наперад, – заклікаў моладзь раёна Аляксандр Вярсоцкі. – Маё асабістае крэда: “Хто хоча, той шукае сродкі, хто не хоча, шукае прычыны”. Няхай у вашай прафесійнай кар’еры заўсёды знаходзяцца сродкі для ажыццяўлення самых смелых і неардынарных ідэй.

Выслухаўшы каштоўныя жыццёвыя парады абласнога і раённага кіраўніцтва, маладыя спецыялісты, якія ўжо паспелі больш-менш пазнаёміцца з Карэліччынай і сваімі службовымі абавязкамі на першых працоўным месцах, з энтузіязмам расказвалі аб сабе, дзяліліся перспектыўнымі ідэямі і планамі.

Кореличи Версоцкий молодые специалисты

Напрыклад, Вікторыя КАСЦЮК, адказны сакратар установы “Рэдакцыя газеты “Полымя”, адзначыла, што журналістыка – справа яе жыцця, якая прыносіць задавальненне. Зносіны і знаёмствы з новымі людзьмі заўсёды натхняюць на напісанне новых творчых артыкулаў і матэрыялаў.

Лізавета МУЦІЛОВІЧ, загадчык аддзела пісем установы “Рэдакцыя газеты “Полымя”, па спецыяльнасці аўдыёвізуал. Таму ў хуткім часе наведвальнікаў афіцыйнага сайта газеты “Полымя” чакае шэраг цікавых і рознабаковых відэасюжэтаў.

Марына КАЗЛОВІЧ, загадчык аддзела навін, эканомікі і культуры ўстановы “Рэдакцыя газеты “Полымя”, працуе ўсяго некалькі дзён, але паспела ўжо зрабіць многае. Той, хто сочыць за навінамі Карэліччыны ў сацыяльных сетках і на сайце газеты “Полымя”, не мог не заўважыць новы крэатыўны падыход у падачы інтэрнэт-матэрыялаў, у чым абсалютная заслуга новага супрацоўніка рэдакцыі. Чытачы ж друкаванай газеты “Полымя” змогуць знаёміцца з навінамі эканомікі, медыцыны і культуры раёна з цікавых і змястоўных артыкулаў у аўтарстве Марыны Казловіч.

Рыта ЯРОЦКАЯ, мастацкі кіраўнік Карэліцкага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці, яшчэ будучы студэнткай Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, прымала актыўны ўдзел у моладзевым валанцёрскім руху. Таму малады спецыяліст плануе не толькі прыўносіць новыя ідэі ў сферу культуры, але і арганізоўваць дабрачынныя акцыі і праекты сумесна з арганізацыямі і ўстановамі раёна.

Ігар АРЦІМЕНЯ, выкладчык тэарэтычнага аддзялення Карэліцкай дзіцячай школы мастацтваў, падчас навучання ў Лідскім дзяржаўным музыкальным каледжы выдатна праявіў сябе як гукарэжысёр. Таму на першым працоўным месцы гатовы не толькі якасна выкладаць навучэнцам дзіцячай школы мастацваў сальфеджыа і музычную літаратуру, але і супрацоўнічаць з раённым Домам культуры ў якасці гукарэжысёра.

Таццяна ЗАПАСНІК, выкладчык тэарэтычнага аддзялення Карэліцкай дзіцячай школы мастацтваў, з нецярпеннем чакае пачатку новага навучальнага года, калі яна пазнаёміцца з юнымі навучэнцамі дзіцячай школы мастацтваў, і пачнецца іх сумесная дзейнасць. Адказна? Безумоўна. Але Таццяна цвёрда накіравана на плённую працу і станоўчыя вынікі, якімі стануць трывалыя веды дзяцей.

Кореличи Версоцкий молодые специалисты

Юлія КУТУЗАВА, балетмайстар Мірскага ГДК:
– Так склаліся зоркі. Калі я размеркавалася на Карэліччыну, значыць я змагу быць тут карыснай, – дзеліцца малады спецыяліст. Крэатыўная і энергічная Юлія лічыць, што мірская зямля з яе багатымі гістарычнымі і культурнымі традыцыямі – выдатная пляцоўка для новых праектаў і адкрыццяў, на якія будзе накіравана ўся творчая энергія дыпламаванага спецыяліста.

Кацярына ГАЛЕЦКАЯ, майстар-метадыст аддзялення рамесніцкай дзейнасці раённага Дома рамёстваў. Творчая натура, якая ўсе свае пачуцці і эмоцыі перадае праз мастацкія работы. Падчас навучання ў Турэцкай школе Кацярына прымала ўдзел у раённых творчых конкурсах. Яе мастацкія шэдэўры ўзыходзілі на вышэйшую прыступку пераможнага п’едэстала. Сваю працоўную дзейнасць плануе звязаць з такімі тэхнікамі, як роспіс па дрэве і батыку, якія на сённяшні дзень папулярныя і запатрабаваныя.

Дзмітрый НЕНАРТОВІЧ, метадыст па гісторыка-культурнай спадчыне аддзела метадычнай работы раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці, за два тыдні працы на новай пасадзе ўжо заключыў чатыры ахоўныя абавязацельствы новага ўзору. Да таго ж ініцыятыўны юнак наведаў усе аб’екты г.п. Мір, якія ўключаны ў спіс гісторыка-культурнай спадчыны Карэліцкага раёна. Вось што значыць невычэрпная энергія маладосці! У Дзмітрыя ўжо ёсць вялікі вопыт правядзення дыскусійных пляцовак па розных пытаннях, якім малады спецыяліст гатовы падзяліцца падчас арганізацыі сустрэч розных узроўняў на карэліцкай зямлі.

Карына ЯЧНІК, метадыст аддзела метадычнай работы раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці, скончыўшы Баранавіцкі дзяржаўны музычны каледж, усім сэрцам жадала вярнуцца ў родныя Карэлічы. Мара стала рэальнасцю. У будучым малады спецыяліст плануе накіроўваць свой творчы патэнцыял не толькі на развіццё вакальных здольнасцей, але напісанне сцэнарыяў і публіцыстыкі.

Нягледзячы на тое, што маладыя спецыялісты толькі прыступілі да сваіх службовых абавязкаў, яны актыўна ўключыліся ў рабочы працэс. Кожны з іх ужо змог зарэкамендаваць сябе са станоўчага боку і прадэманстраваць неймавернае творчае жаданне працаваць. А гэта сведчыць толькі аб адным: аднойчы аддаўшы перавагу той ці іншай прафесіі, юнакі і дзяўчаты не памыліліся і абралі той від дзейнасці, які зможа прынесці ім поўнае ўнутранае задавальненне.

Аксана ЯНУШ
Фото автора

Лента новостей

Старшеклассники из Кореличского района побывали на экскурсии в СПК «Свитязянка-2003»

Старшеклассники из Кореличского района побывали на экскурсии в СПК «Свитязянка-2003»

13.05.2026
С 14 по 20 мая в Кореличском районе ГАИ усилит контроль за большегрузами

С 14 по 20 мая в Кореличском районе ГАИ усилит контроль за большегрузами

13.05.2026
Председатель Кореличского райисполкома Александр Курило провел прием граждан

Председатель Кореличского райисполкома Александр Курило провел прием граждан

13.05.2026
Коллектив Лукской СШ помог ГП «Луки-Агро» с посадкой лука-севка

Коллектив Лукской СШ помог ГП «Луки-Агро» с посадкой лука-севка

13.05.2026
15 мая госконтроль проводит горячую линию по закреплению молодых специалистов в сфере АПК

15 мая госконтроль проводит горячую линию по закреплению молодых специалистов в сфере АПК

13.05.2026
Госконтроль проверил качество и безопасность семян и средств защиты растений

Госконтроль проверил качество и безопасность семян и средств защиты растений

13.05.2026
В редакцию газеты «Полымя» требуется технический редактор

В редакцию газеты «Полымя» требуется технический редактор

13.05.2026
Обеспечение качества и безопасности товаров в объектах торговли на контроле КГК Гродненской области

15 мая госконтроль проводит горячую линию по работе службы «одно окно»

13.05.2026
В Кореличском районе проводятся прямые телефонные линии

В Кореличском районе проводятся прямые телефонные линии

13.05.2026
Сенатор Игорь Жук: «Мы говорим твердо, но остаемся открытыми для конструктивного диалога там, где это возможно»

Сенатор Игорь Жук: «Вынудить белорусов предать забвению Великую Победу невозможно»

13.05.2026

Год благоустройства

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта
Год белорусской женщины

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта

08.03.2026

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

27.12.2025
По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

13.12.2025
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».