• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
02.11.2026, 17:31
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

Главная Последние новости

Какая работа по пустующим домам проводится в Кореличском районе

by Редакция Полымя
26.02.2025
в Последние новости
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Праблема пустуючых дамоў у сельскай мясцовасці вырашаецца па-рознаму: некаторыя дамы выкарыстоўваюць спадчыннікі пад дачы, некаторыя прадаюць і купляюць, але ёсць тыя, хто ніколі не дачакаецца новых уладальнікаў. Гэтыя будынкі паўразбураныя, псуюць знешні выгляд вёсак і часам становяцца прыстанішчам для асацыяльных асоб без пэўнага месца жыхарства.

На Карэліччыне не першы год актыўна займаюцца зносам пустуючых дамоў і прыцягненнем вызваленых земляў у севазварот. У 2024 годзе ў раёне было знесена 39 будынкаў, тры дома прадалі. У сельгасзварот прыцягнулі 12,3 га зямлі.

На 25 лютага 2025 года ў рэестры пустуючых дамоў знаходзяцца 144 будынкі. У планах на бягучы год знесці 40 нежылых хат. З пачатку года знесена ўжо чатыры дома, у сельгасзварот уведзена 0,54 га зямлі. Зямля патрабуе парадку, і сельвыканкамы працуюць метадычна: участак за ўчасткам. Па магчымасці робяць гэта так, каб да вызваленай зямлі змагла падысці сельскагаспадарчая тэхніка. І вёскі становяцца дагледжанымі, і зямля прыносіць карысць.

Аграгарадок Турэц прываблівае падарожнікаў сваёй старажытнай царквою, якая стаіць на ўзвышшы. Старшыня Турэцкага сельвыканкама Мікалай Шуляк расказвае, што ў мінулым годзе на тэрыторыі сельсавета было знесена восем пустуючых дамоў:

— Мясцовасць тут прыгожая, і хочацца, каб на гэтую прыгажосць прыязджалі паглядзець турысты. Зразумела, што пустуючыя, зарослыя хмызняком ўчасткі псуюць агульную карціну. Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 1 ад 3 студзеня 2025 года мы абавязаны папярэджваць іх гаспадароў. Адпраўляем прадпісанне, устанаўліваем тэрміны, згодна з якімі трэба навесці парадак. Як правіла, людзі адгукаюцца і даводзяць усё да ладу. 

Аднак ёсць такія дамы, дзе спадчынніка знайсці няпроста. Пасля смерці гаспадара, калі іх спадчыннікі не афармляюць правы на ўласнасць і не сочаць за станам нерухомай маёмасці, частка дамоў трухнее, іншыя проста маюць непрыгожы від, як і прылеглая тэрыторыя.

— Пытанні абыходжання з такім жыллём вырашаем вельмі часта, — кажа Мікалай Шуляк. — У першую чаргу знаходзім уласніка і накіроўваем прадпісанне аб навядзенні парадку. Калі гэта спадчыннік — прапануем аформіць права наследавання і вырашыць: карыстацца домам ці прадаць.

Радуе, калі дом знаходзіць новага гаспадара. Але большая частка пустуючых будынкаў знаходзіцца ў такім стане, што адзінае выйсце — знесці іх, а вызваленыя землі ўвесці ў сельгасзварот. 

Для прызнання дома пустуючым або старым яго павінна агледзець спецыяльная камісія, у якую ўваходзяць прадстаўнікі сельвыканкама, спецыялізаваных арганізацый і міліцыі. Жылы дом прызнаецца пустуючым, калі яго ўладальнікі не жылі ў ім ні дня на працягу апошніх трох гадоў, а таксама не накіравалі ў выканкам паведамленне, што збіраюцца карыстацца домам для пражывання. Старым домам — аварыйным і пагражаючым абвалам — прызнаюць, калі ўладальнікі ў ім не жылі на працягу апошняга года, а таксама не прымалі мер па яго аднаўленні альбо зносу.

Пасля вызначэння дома як невыкарыстоўваемага, камісія складае заключэнне з наступным уключэннем такога дома ў рэестр старых або рэестр пустуючых дамоў.

Каб не дапусціць канфіскацыі дома, які хочуць прызнаць пустуючым, уласніку, членам яго сям’і або іншым уладальнікам неабходна паведаміць у выканкам аб намеры пражываць у доме ў тэрмін не больш за адзін месяц пасля атрымання адпаведнага паведамлення выканкама аб намеры ўключыць дом у рэестр пустуючых, а таксама размяшчэння звестак пра дом у СМІ і на сайце выканкама, выканаць у тэрмін прадпісанне выканкама па старым доме (калі яно выносілася), пры неабходнасці звярнуцца па дазвол на рэканструкцыю альбо самастойна прадаць дом да таго, як выканкам звернецца ў суд.

Па ўважлівых прычынах тэрмін на знос або аднаўленне дома можна падоўжыць, калі паведаміць у выканкам не пазней, чым за адзін працоўны дзень да заканчэння ўстаноўленага тэрміну.

Акрамя таго, калі ўласнік збіраецца адсутнічаць на працягу 3-х і больш гадоў запар, варта паведаміць пра гэта ў выканкам папярэдне. Пасля праверкі гэтых звестак цягам трох гадоў дом не крануць.

На праблему пустуючых і старых дамоў у Беларусі звярнулі ўвагу яшчэ ў 2006 годзе, калі быў падпісаны Указ Прэзідэнта № 70 “Аб мерах па ўпарадкаванні ўліку і скарачэнні колькасці пустуючых і старых дамоў з гаспадарчымі і іншымі пабудовамі ў сельскай мясцовасці”. Пазней, з 2018 года, дзейнічаў Указ № 357 “Аб пустуючых і старых дамах”. А 24 сакавіка 2021 года быў падпісаны Указ № 116 “Аб адчужэнні жылых дамоў у сельскай мясцовасці і ўдасканаленні работы з пустуючымі дамамі”, асаблівасцю якога з’яўляецца спрошчаны механізм набыцця пустуючых дамоў у вёсках.

Разам з Мікалаем Шуляком прыязджаем у в. Чыжыноўцы. Тут, побач са старажытным крыжом канца ХІХ стагоддзя, роўная пляцоўка, пасыпаная свежым пяском. Старшыня сельвыканкама паказвае фотаздымак — зусім нядаўна тут стаяла старэнькая хатка, з даху якой абвальваўся шыфер, а вокны глядзелі на ваколіцу пустымі рамамі без шкла. Цяпер пра яе нічога не нагадвае.

— Пляменніка колішняга гаспадара знайшлі пад Мінскам, — расказвае Мікалай Шуляк. — Нейкі час ён карыстаўся домам, затым перастаў. Па тэлефоне ён сказаў, што дом не патрэбен, напісаў заяву, і хату знеслі.

Старшыня сельвыканкама расказвае, што з многімі ўласнікамі пустуючых дамоў знайшлі агульную мову. Некаторых з іх удалося адшукаць за межамі краіны. Людзі пісалі адмоўныя заявы, што давала магчымасць сельвыканкаму хутка і без затрымак прыступіць да разбору дамоў і расчысткі тэрыторый. Уся справа, лічыць старшыня, у тым, як пагаварыць з чалавекам, данесці яму ідэю навядзення парадку ў вёсцы.

— Родных былога ўласніка непрыдатнага жылля знайшлі ў Краснадарскім краі. Напісалі сястры гаспадара, аказалася, што ў Расійскай Федэрацыі жыве жонка ўласніка. Звязаліся з ёю, яна напісала адмоўнае пісьмо. Дарэчы, заняліся гэтым домам па заяве суседзяў. Там раслі пагражаючыя дрэвы, іх таксама паўбіралі.

У 2024 годзе на знос пустуючых дамоў у Турэцкім сельвыканкаме было затрачана 13,5 тысячы рублёў. У планах на бягучы год — знос дзевяці дамоў. Вызваленыя землі часткова застаюцца на тэрыторыі вёсак, часткова пераходзяць на баланс КУСП “Чарняхоўскі-Агра”.

— Зразумела, хацелася б, каб нежылых дамоў было менш, а жыхароў у аграгарадку і вёсках — больш, — кажа старшыня гаспадаркі Наталля Дубкова. — На землях, вызваленых ад старых будынкаў, пасеем шматгадовыя травы.

Некаторыя з пустуючых дамоў знаходзяць новых гаспадароў. Мікалай Шуляк расказвае, што хатай у в. Беразавец зацікавіўся пакупнік амаль адразу пасля таго, як будынак быў унесены ў рэестр. Яшчэ адным домам у аграгарадку Турэц зацікавіўся выпускнік факультэта гісторыі і музейнай справы БДУ. У яго ўзнікла жаданне зрабіць тут лецішча. Домік 1918 года пабудовы з прыгожай цаглянай кладкай. Ён агледзеў яго і вырашыў усё дасканала пралічыць.

Сяргей СТОЛЯР 

Фота аўтара

Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».