22 мая. Раніцай, а дзявятай гадзіне, у сонечны дзень удзельнікі спаборніцтваў сабраліся на тэрыторыі Карэліцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Тут прайшло адкрыццё раённага этапу спаборніцтваў на лепшую добраахвотную пажарную і санітарную дружыны.

Мэтамі і задачамі спаборніцтваў з’яўляюцца папулярызацыя пажарных каманд (дружын) у арганізацыях Карэліцкага раёна; удасканаленне ў работнікаў арганізацый раёна навыкаў тушэння пажараў, ліквідацыі аварый і надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару; прапаганда асноў бяспекі жыццядзейнасці сярод насельніцтва раёна; удасканаленне навыкаў карыстання сродкамі пажаратушэння ў выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый; праверка гатоўнасці да эфектыўных дзеянняў пры ліквідацыі надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару; вызначэнне найбольш падрыхтаваных пажарных каманд (дружын); вывучэнне і распаўсюджванне перадавога вопыту падрыхтоўкі пажарных каманд (дружын); выпрацоўка ў начальнікаў пажарных каманд (дружын) практычных навыкаў кіравання; папулярызацыя дзейнасці санітарных дружын і ўдасканаленне тэарэтычных і практычных ведаў і навыкаў іх членаў.

Арганізатарамі спаборніцтваў з’яўляюцца Карэліцкі раённы выканаўчы камітэт, раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях установы «Гродзенскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь» і ўстанова аховы здароўя «Карэліцкая цэнтральная раённая бальніца».
З прывітальным словам да ўдзельнікаў звяртаецца намеснік старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Яўген Чычкан. Як адзначыў прамоўца, нават надвор’е спрыяе правядзенню спаборніцтваў. Пажадаў атрымаць шмат станоўчых эмоцый, і што немалаважна, паказаць свае веды і навыкі і прыйсці да перамогі ў конкурсе і над самім сабою. Яўген Мікалаевіч выказаў спадзяванне, што спаборніцтвы пройдуць у сяброўскай атмасферы і будуць яшчэ адным крокам да ўдасканальвання ведаў і навыкаў у гэтым накірунку.

Начальнік Карэліцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Дзяніс Стадольнік пажадаў прысутным добрага дня і цудоўнага настрою. «Вы аказваеце дапамогу людзям у паўсядзённым жыцці, маючы пэўныя веды і навыкі ў дадзеным накірунку, а спаборніцтвы дапамогуць паўней праявіць сябе», — адзначыў прамоўца і запэўніў, што сяброўская атмасфера будзе лепшым спадарожнікам у дасягненні мэты і праверцы ведаў.

Пра добрую традыцыю правядзення спаборніцтваў на лепшую добраахвотную пажарную і санітарную дружыны гаварыла галоўны ўрач установы аховы здароўя «Карэліцкая цэнтральная раённая бальніца» Данута Скварада. Яна пажадала ўдзельнікам удачы і заўпэўніла, што суддзі справядліва будуць прымаць рашэнні, толькі трэба добра пастарацца.








Падведзены вынікі раённых спаборніцтваў сярод добраахвотных пажарных фарміраванняў і санітарных дружын.
Пераможцамі сярод пажарных каманд сталі:
Карэліцкі РГЗ ПУ «Лідагаз»(першае месца),
СВК «Жухавічы» (другое месца),
КУСП «Чарняхоўскі-Агра» (трэцяе месца).
Пераможцамі сярод каманд санітарных дружын сталі:
СВК «Свіцязянка-2003″(першае месца),
СВК «Жухавічы» (другое месца),
КУСП «Чарняхоўскі-Агра» (трэцяе месца).
Пераможцамі сярод камандзіраў санітарных дружын сталі:
Наталія Дасько (ААТ «Карэлічы-Лён») — першае месца,
Алена Панько (КСУП «Лукі-Агра») — другое месца,
Юлія Амельяновіч (СВК «Маяк-Заполле») — трэцяе месца.








Галіна СМАЛЯНКА
Фота Арцёма САЎКІ























