• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
31.08.2026, 13:23
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    За выходные в Минской области сотрудники ГАИ выявили 1245 нарушений

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

    С 25 августа по 5 сентября проводиться акция «Внимание — дети!». Включите ближний свет фар.

    С 25 августа по 5 сентября проводиться акция «Внимание — дети!». Включите ближний свет фар.

    Жители Кореличского района торжественно отметили золотую свадьбу

    Жители Кореличского района торжественно отметили золотую свадьбу

    Свой сотый день рождения отметил 20 августа житель Кореличского района Александр Данилович Плескач

    Свой сотый день рождения отметил 20 августа житель Кореличского района Александр Данилович Плескач

    Пункт погляду журналіста: «ЧАЛАВЕКУ ПАТРЭБНЫ ЧАЛАВЕК»

Главная Спецпроекты Блог Галины Смолянко

Ад душы і для душы

by Галина Смолянко
27.02.2026
в Блог Галины Смолянко
Ад душы і для душы
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Родная вёска. Родная газета. Родная мова

Тры кіты, за якія імкнуся трымацца ў жыцці, — і яны ўсяляюць надзею ў заўтрашні дзень. Родны куточак блізкі і дарагі сэрцу. З раёнкай звязала свой працоўны шлях. Роднае слова — спадарожнік у жыцці.

У далёкім 1965…
Перада мною — падшыўка газет Карэліцкай раённай газеты «Полымя» за 1965 год. Яна адна са старэйшых, якая захавалася ў нашым архіве. У ёй пашанцавала сустрэць артыкулы, у якіх аповеды і пра маю родную вёску Вялікая Слабада. У нумары 5 за 15 красавіка ў артыкуле «Дачка і маці» чытаю пра даярак калгаса імя Дзімітрава — Марыю Чарняўскую і яе маці Еву Іванаўну. Старэйшая ў працы абагнала не толькі сваю дачку, але і ўсіх іншых даярак. «Яна заняла першае месца па надою малака ва ўсім калгасе. Ад кожнай каровы Ева Іванаўна надаіла ў сакавіку па 204,5 кілаграма, у цэлым за першы квартал па 424 кілаграмы малака на карову», — паведамляецца ў заметцы.

«У маладым калектыве» — ужо другі артыкул, змешчаны ў нумары 23 ад 27 мая 1965 года. У ім аб тым, што ў вёсцы Вялікая Слабада адкрыта новае аддзяленне сувязі. Начальнікам яго назначана Неаніла Аляксандраўна Карп. У вёсках Вялікая Слабада, Тарасавічы і Вялетава, якія яна абслугоўвае, людзі атрымоўваюць 504 экзэмпляры газет і часопісаў. Гэта больш чым па два экзэмпляры на кожны двор. Адной толькі раённай газеты распаўсюджваецца тут каля 120 экзэмпляраў. Старанна працуюць у новым аддзяленні і калгасныя паштальёны — Уладзімір Кныш і Аляксандра Брылевіч.
Прыцягнуў увагу і артыкул старшыні калгаса імя Дзімітрава Яўгеніі Кіслухінай пад назвай «Механізатары выйшлі ў поле» (№53, 05.08.1965 г.). У ім гаворка — пра льнаводчую культуру: «Лён займае ў нас 111 гектараў. Паглядзіш на яго палеткі — і сэрца радуецца. На ўсёй плошчы лён вырас высокі, густы. Зараз мы прыступілі да цераблення». Далей паведамляецца аб тым, што першымі вывелі свае агрэгаты на льняныя палеткі Мікалай Лабоцкі і Леанід Мароз, а ўслед за льноцерабілкай ідуць калгасніцы, якія вяжуць і ставяць лён у кучкі. Работа ідзе хутка і якасна.

«Аднавяскоўцы» — любімы праект
У 2012-2014 гадах у Карэліцкай раённай газеце «Полымя» выходзіў праект «Аднавяскоўцы» пад назвай: «Зямля мая, ты, як маці, калыска гадоў маіх». Як аўтар, сумесна з фотакарэспандэнтам Леанідам Лейкам аб’ехалі больш трыццаці вёсак раёна. Старанні былі недарэмнымі: у наведаных населеных пунктах раёна сустракаліся з прадстаўнікамі розных прафесій.
Мы наведалі і маю родную вёску Вялікая Слабада Турэцкага сельсавета, а 25 чэрвеня 2014 года ўбачыў свет выпуск творчага праекта пра маю маленькую радзіму. Героямі замалёвак сталі мае землякі: механізатар Міхаіл Іванавіч Чачотка, які ўзнагароджаны ордэнамі Леніна і Кастрычніцкай рэвалюцыі, медалём «За працоўную адзнаку», мясцовы мастак Міхаіл Сцяпанавіч Чачотка, загадчыца Вялікаслабодскага фельчарска-акушэрскага пункта Зінаіда Рыгораўна Сілко, вязень канцлагера Аляксандра Піліпаўна Карп, сёстры-кветкаводы Галіна Сяргееўна Рало і Тамара Сяргееўна Сілко, механізатары Мікалай Мікалаевіч Грэмяка і Вадзім Мікалаевіч Ракач, даярка Ганна Міхайлаўна Дасько, упраўляючы вытворчага ўчастка № 2 СВК імя Чарняхоўскага Мікалай Мікалаевіч Ракач, сям’я Ніны Мікалаеўны і Анатолія Іванавіча Кныш, якія пражылі разам больш шасцідзесяці гадоў. Сёння многіх ужо няма побач з намі, але іх светлыя вобразы назаўсёды засталіся ў памяці.
Хочацца нагадаць словы-эпіграф Якуба Коласа да творчага праекта «Аднавяскоўцы»: «Зямля не зменіць і не здрадзіць, Зямля паможа і дарадзіць, Зямля дасць волі, дасць і сілы, Зямля паслужыць да магілы, Зямля дзяцей тваіх не кіне, Зямля — аснова ўсёй Айчыне». Пры сустрэчы мае землякі выказвалі словы любові да любага куточка і роднай зямлі, на якой працавалі самааддана, і адкуль чэрпалі сілы, каб жыць і рухацца наперад.

У Год добраўпарадкавання
2025 быў аб’яўлены Годам добраўпарадкавання. З гэтай нагоды ў газеце «Полымя» працавала аналагічная рубрыка. У нумары 50 ад 25 чэрвеня 2025 года змешчаны артыкул «Ёсць узаемадзеянне і адзінства — будзе вынік». Наведваючы населеныя пункты Турэцкага сельсавета, журналіст завітала ў вёску Вялікая Слабада. І не выпадкова: тут выкананы вялікі аб’ём работ па добраўпарадкаванні. Расказала пра сустрэчу з мясцовай жыхаркай Аленай Бусько. Каля дома — парадак і цікавы дызайнерскі падыход у афармленні ўчастка. Тут знайшлося месца і для дзіцячай пляцоўкі, і для адпачынку дарослых, а перад вокнамі — мноства розных кветак.
Алена Бусько не адзіная, хто любіць гэтую прыгажосць. А гэта Таццяна і Тамара Крэнь, Галіна Рала, Таццяна Кныш — таксама адмысловыя гаспадыні.
Алена нарадзілася і вырасла ў Вялікай Слабадзе. Тут стварыла сям’ю. Мясцовая гаспадарка выдзеліла маладой сям’і дом. За парадкам на прысядзібным участку сочаць усе: муж Валерый, сыны Дзяніс і Андрэй. «Любоў да кветак перадавалася з пакалення ў пакалене, і спадзяюся, што яе змагу перадаць і ўнукам», — пераканана гаспадыня.
Такія мае землякі, шчырыя і адкрытыя, руплівыя і працавітыя. Яны заўсёды любілі працаваць на зямлі і цанілі сваё роднае слова. А колькі прымавак і прыказак яны ведалі! Вось толькі некаторыя з іх пра працу, якія захавала мая памяць: «Хто працуе, той і мае», «Праца чалавека трымае і ўзбагачае», «З рамяством дружыць — у жыцці не тужыць», «Сон на заўтра адкладзі, а работу сёння зрабі», «Чалавек без працы, што птушка без крылаў»… Мяркую, што да гэтых слоў трэба прыслухацца.

Галіна СМАЛЯНКА

Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».