19 мая ў Карэлічах праведзена ўрачыстая лінейка, прысвечаная Дню піянерскага сяброўства і прыёму ў піянеры вучняў школ раёна пад назвай: «Піянерам Карэліччыны, салют!». Свята адбылося на мемарыяльным комплексе «Зорка» ў г.п. Карэлічы.

Мэта піянерскай арганізацыі — выхаванне грамадзяніна, які здольны справамі і ўчынкамі прыносіць карысць сваёй краіне, радасць сям’і і акружаючым. Слова «піянер» абазначае быць першым, прыкладам у вучобе, працы, паводзінах. Гэтае свята для няўрымслівых і дапытлівых акцябрат, таленавітых і мэтанакіраваных піянераў, а таксама — дарослых, якія падтрымліваюць піянерскі рух.

Слова трымала старшыня раённага Савета грамадскага аб’яднання «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя» Юлія Бында. Піянерскі лідар раёна адзначыла, што рады раённай піянерскай арганізацыі павялічацца на 63 піянерскія гальштукі, і яна налічвае ў сваіх радах 634 піянеры. Гальштук — новыя магчымасці, новыя адкрыцці, новыя сябры, але яшчэ і новыя абавязкі, і новыя клопаты.
Піянеры даюць урачыстае абязанне: любіць сваю Радзіму, быць добрым, сумленным і справядлівым, заўсёды кіравацца Статутам і традыцыямі Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыямі.

Права павязаць піянерскія гальштукі прадастаўляецца гасцям, піянерам-актывістам, педагогам-арганізатарам, членам БРСМ.


Віншаванні адрасоўвалі начальнік аддзела адукацыі Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Ірына Асташэвіч і старшыня раённай ветэранскай арганізацыі, ветэран піянерскага руху Валянціна Кошур. У свяце прыняла ўдзел першы сакратар РК ГА «БРСМ» Вольга Аляшкевіч.

Ад піянераў-навічкоў выступілі члены дружыны імя Мікалая Кузьміцкага ДУА «Лукская сярэдняя школа».



Аб’яўляецца хвіліна маўчання. Да падножжа помніка ўскладваюцца кветкі.

Кацярына РАДОМСКАЯ, вучаніца 4 класа ДУА «Жухавіцкая сярэдняя школа» адзначае:
—Сёння мне павязалі піянерскі гальштук — я ганаровая гэтым. Буду старацца быць дастойным піянерам: добра вучыцца, мець прыкладныя паводзіны, удзельнічаць у карысных справах, дапамагаць акцябратам. Прадаўжальнікам слаўных традыцыі дзядоў і бацькоў, якія моцна любілі сваю Радзіму і старанна працавалі на яе карысць.

Галіна СМАЛЯНКА
Фота Іны ЛЕЙКІ























