• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
04.11.2026, 10:46
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

Главная Власть

Молодые специалисты сферы АПК встретились с руководством Кореличского района в Мирском замке

by Галина Смолянко
12.09.2026
в Власть, Местное управление и самоуправление, Молодёжь
Молодые специалисты сферы АПК встретились с руководством Кореличского района в Мирском замке
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Адбылася сустрэча кіраўніцтва раёна з маладымі спецыялістамі, якія сёлета прыехалі на працу ў сельскагаспадарчыя арганізацыі і прадпрыемствы раёна. Яна прайшла ў замкавым комплексе «Мір» і прайшла на пазітыўнай і дружалюбнай ноце ў фармаце “без гальштукаў”.  Дзяўчаты і юнакі атрымалі шмат карыснай інфармацыі і змаглі пазнаёміцца са славутасцю старажытнага пасёлка.

Першы намеснік старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта — начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Яўгеній Бусько адзначыў, што сустрэча ў Мірскім замку — гэта добрая нагода. У наступным годзе будзе адзначацца яго 500-годдзе, і ў старажытным пасёлку будзе праведзена  шэраг работ  па яго добраўпарадкаванні і навядзенні парадку.

— Мы, работнікі сельскай гаспадаркі, кормім усю краіну. Вы таксама  ўносіце свой уклад у гэты агульны каравай. Не саромейцеся пытацца, цікавіцца новым, абменьвацца адзін з адным  ведамі. Самае галоўнае — гэта зносіны з людзьмі. Вы — спецыялісты, і старайцеся гаварыць дакладна, паважайце тых, хто побач і хто мае патрэбу ў дапамозе і падтрымцы, — сказаў Яўгеній Анатольевіч.

У сваёй прамове старшыня Карэліцкай раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Ірына Пянькоўская звярнула ўвагу прысутных на наступныя пытанні: тэрміны адпрацоўкі маладых спецыялістаў пасля вучобы ў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установах, кампенсацыі за пераезд, атрыманне жылля, падатковы вылік, даплаты маладым спецыялістам і іншыя. Прафсаюзны лідар заклікала дзяўчат і юнакоў звяртацца па ўзнікаючых пытаннях.

Аб выкананні калектыўных дагавораў і прадастаўленні жылля праінфармаваў прысутных галоўны спецыяліст упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Карэліцкага райвыканкама Вадзім Ратомскі.

— Вы ўступаеце ў дарослае жыццё — у кожнага яно будзе сваім. Палюбіце тую справу, якую выбралі, — пажадала начальнік цэнтра банкаўскіх паслуг № 411 ААТ «АСБ Беларусбанк» Вольга Марцута.

Яна пазнаёміла маладых спецыялістаў з  умовамі крэдыта на набыццё нехарчовых тавараў айчыннай вытворчасці.  Банкір параіла добра падумаць і ўсё ўзважыць, параіцца з бацькамі і пастарацца выкарыстаць гэтую магчымасць. Напрыканцы прамовы Вольга Іосіфаўна прызналася ў любові да сваёй прафесіі і Карэліч:  менавіта 11 верасня споўнілася тры гады, як яна ўзначальвае калектыў банкаўскай установы і  ўсёй душой прыкіпела да гэтага цудоўнага куточка.

Начальнік аддзела рознічных паслуг цэнтра банкаўскіх паслуг № 423 г.п. Карэлічы Рэгіянальнай дырэкцыі ААТ «Белаграпрамбанк» па Гродзенскай вобласці Сяргей Капацэвіч выказаў захапленне ў адрас маладых спецыялістаў, якія прыехалі працаваць на Карэліччыну. Паведаміў аб тым, што сам ён з гэтых мясцін, тут жыве, працуе, стварыў сям’ю. Прамоўца выказаў надзею, што маладыя спецыялісты як работнікі сельгаспрадпрыемстваў раёна абавязкова наведаюць банкаўскую ўстанову, каб скарыстацца яе паслугамі. Сяргей Вячаслававіч, нагадаўшы аб махлярах, якія актывізаваліся ў апошні час, заклікаў дзяўчат і юнакоў ні ў якім разе не паддавацца на іх ўлоўкі, а заставацца пільнымі і прадбачлівымі. «Губляць грошы, якія сам зарабіў, вельмі цяжка», — рэзюмаваў ён.

Пераканаўча і даходліва дырэктар ДУ «Карэліцкі раённы турыстычна- інфармацыйны цэнтр» Караліна Анісенка гаварыла аб тым, якія магчымасці ёсць у маладых спецыялістаў, каб бліжэй пазнаёміцца са знакамітымі мясцінамі Карэліцкага краю. Адзін з такіх вядомейшых турыстычных аб’ектаў ім давялося наведаць і бліжэй пазнаёміцца пасля сустрэчы. Яшчэ на Карэліччыне іх чакаюць храмы і музеі і шмат знакамітых мясцін — усе турыстычныя аб’екты змогуць  пры жаданні наведаць самі або звярнуцца ў цэнтр, дзе ім абавязкова акажуць дапамогу. І сапраўды, у гэты дзень іх гасцінна сустрэў Мірскі замак, дзе яны атрымалі шмат уражанняў.

Караліна Анісенка правяла краязнаўчую гульню, каб маладыя спецыялісты змаглі лепш пазнаёміцца паміж сабою і з краявідамі Карэліцкага раёна.

Арына Вабішчэвіч, заатэхнік, малады спецыяліст СВК «Свіцязянка-2003», гаворыць:

— Мая маленькая радзіма — аграгарадок Лешчыцы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыла Ляхавіцкі аграрны каледж па спецыяльнасці «заатэхнія». У СВК «Свіцязянка-2003» працую з 1 красавіка. Мяне ў працы падтрымліваюць заатэхнік-селекцыянер Вольга Канстанцінаўна Палуян і галоўны заатэхнік Віталій Аляксандравіч Сельвановіч. Жыллём забяспечылі ў новым доме. Ільготы як малады спцыяліст атрымліваю. Навакольныя краявіды падабаюцца, прырода свіцязянскай зямлі заварожвае.

Максім Богдан, вядучы бухгалтар, малады спецыяліст КУСП «Чарняхоўскі-Агра», адзначае:

— Я родам з горада Ваўкавыска. Скончыў Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт, факультэт эканомікі і права. На працы — з 6 ліпеня вядучым бухгалтарам. У сельгаспрадпрыемстве пяць маладых бухгалтараў. Гаспадарка дала кватэру, дзе жыву разам з калегам, які таксама працуе бухгалтарам. Паміж сабою ладзім. У калектыве да нас адносяцца добра, дырэктар сельгаспрадпрыемства Наталля Іванаўна Дубкова цікавіцца  нашымі справамі. На сустрэчу прыехаў з вялікім задавальненнем. Мірскі замак аказаў на мяне вялікае ўражанне.

Галіна СМАЛЯНКА

Фота Веранікі ВАЙНІЛОВІЧ

Теги: Актуально
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».