• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
31.08.2026, 11:53
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    За выходные в Минской области сотрудники ГАИ выявили 1245 нарушений

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

    С 25 августа по 5 сентября проводиться акция «Внимание — дети!». Включите ближний свет фар.

    С 25 августа по 5 сентября проводиться акция «Внимание — дети!». Включите ближний свет фар.

    Жители Кореличского района торжественно отметили золотую свадьбу

    Жители Кореличского района торжественно отметили золотую свадьбу

    Свой сотый день рождения отметил 20 августа житель Кореличского района Александр Данилович Плескач

    Свой сотый день рождения отметил 20 августа житель Кореличского района Александр Данилович Плескач

    Пункт погляду журналіста: «ЧАЛАВЕКУ ПАТРЭБНЫ ЧАЛАВЕК»

Главная Здоровье. Медицина. Красота

В Кореличах поздравили Почетных доноров Республики Беларусь

by Галина Смолянко
17.06.2026
в Здоровье. Медицина. Красота
В Кореличах поздравили Почетных доноров Республики Беларусь
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Напярэдадні Сусветнага дня донара крыві, які адзначаецца 14 чэрвеня, разам са старшынёй раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа Святланай Санцэвіч завіталі да карэліччан, якія носяць званне «Ганаровы донар Рэспублікі Беларусь». Святлана Мікалаеўна выказала ім словы шчырай падзякі за акт гуманнасці і ўручыла падарункі.

Людзі з добрымі сэрцамі

У дворыку каля дома нумар 23 па вуліцы Міцкевіча ў райцэнтры мноства кветак,  якія радуюць сваёй непаўторнай прыгажосцю. Тут жывуць людзі з добрымі сэрцамі Ірына Канстанцінаўна і Мікалай Мікалаевіч Яўсей. Іх маленькая радзіма — вёска Дуброва Райцаўскага сельсавета. Абраўшы прафесію медыцынскага работніка, Ірына ўсю сябе аддавала абранай справе і лічыла, што павінна зрабіць штосьці добрае для людзей. Таму і вырашыла стаць донарам.

— Упершыню здала кроў на Варанчанскім фельчарска-акушэрскім пункце, — успамінае жанчына, на рахунку якой больш сарака данацый. Нагадала выпадак аб прамым пераліванні крыві ў рэанімацыйным аддзяленні райбальніцы пры экстранай сітуацыі: яна здала кроў і выратавала жыццё жанчыне.

Мікалай скончыў мараходнае вучылішча ў Латвіі. У 1980 годзе прыехаў на радзіму. Працаваў у Карэліцкай МПМК-68.

 — У гэтым годзе першы раз здаў кроў, у мяне чацвёртая група, рэзус адмоўны, — гаворыць донар. — Я ведаў, што выратоўваю жыцці люддзей. Дзесьці не адзін чалавек ходзіць, каму дапамагла мая кроў, і яны, безумоўна, удзячны. Нездарма гавораць у народзе: «Што пасееш, тое пажнеш».

У сям’і Яўсей усе тры сына, Валерый, Мікалай і Віктар, здавалі кроў. Праўда, званне «Ганаровы донар Рэспублікі Беларусь» атрымаў толькі Віктар — зрабіў сорак данацый крыві.

— Калі пачынаеш здаваць кроў, то ўваходзіш у гэтае рэчышча, і патрэба арганізма ў гэтым з’яўляецца. Справа патрэбная людзям, ды і нам пайшла на карысць: у паважаным узросце адчуваем сябе добра, — сказалі напрыканцы сустрэчы Ірына Канстанцінаўна і Мікалай Мікалаевіч.

«Я ганаруся гэтым…»

З Вольгай Іванаўнай Яхант сустрэліся ў яе ўласным доме. Жыве яна ў доме нумар 39 па вуліцы 8 Сакавіка ў Карэлічах. Усё жыццё жанчына адпрацавала акушэркай у жаночай кансультацыі Карэліцкай райпаліклінікі.

— Амаль сорак гадоў аддала працы ў медыцыне — была акушэркай у жаночай кансультацыі. Адзін запіс у працоўнай кніжцы. Ніколі не пашкадавала аб абранай прафесіі. Любіла сваю працу і памятаю  пацыентак, якія звярталіся ў медустанову. Сачыла за станам здароўя цяжарных жанчын і, як гаворыцца, суправаджала іх ад пачатку да канца ў гэты адказны перыяд, — успамінае субяседніца.

Яна родам з Наваельні Дзятлаўскага раёна. У Карэлічах жыве з 1982 года, калі прыехала па размеркаванні на працу. Прызвычаілася да мясцін, палюбіла працу і людзей, і служыла ім ад усёй душы.

— Я  кроў здавала больш за пяцьдзясят разоў. У мяне першая група, рэзус адмоўны. Была рэзервовым донарам, — апавядае Вольга Іванаўна і ўспамінае выпадак, калі здавала кроў для дзяўчынкі пасля аварыі і выратавала гэтым ёй жыццё. А ўвогуле як донар яна стаяла ў рэзерве і пры экстраных выпадках спяшалася здаць кроў.

Напрыканцы сустрэчы Вольга Іванаўна адзначыла: «Я ганаруся сваёй місіяй — выконвала ад чыстага сэрца. Па дарожцы донарства пайшлі таксама муж Мікалай і зяць Віталій. Мы рабілі добрую справу, якая прыносіла карысць людзям».

«Здала кроў 66 разоў»

Маленькая радзіма Феафаніі Міхайлаўны Яўсей — вёска Міратычы Райцаўскага сельсавета. Нарадзілася яна на свіцязянскай зямлі восемдзясят сем гадоў таму, на Дзень медыцынскага работніка. Напэўна, так было наканавана лёсам, што стала  медыкам. Скончыла Баранавіцкае медвучылішча, адкуль яе накіравалі на працу ў Райцаўскую ўчастковую бальніцу, дзе адпрацавала фельчарам больш за сорак гадоў.

Галоўным урачом у той час быў Барыс Аляксеевіч Бахар. Ён таксама скончыў Баранавіцкае медвучылішча, а пасля заканчэння медінстытута яго накіравалі на працу ў Райцу. Сустрэча з былым аднакурснікам была нечаканай і выклікала  шчырыя эмоцыі. Галоўны ўрач сам здаваў кроў, і Феафанія Міхайлаўна ўзяла з яго прыклад.

— Я здала кроў 66 разоў, — гаворыць жанчына. — Разумела, што яна вельмі важная для чалавека, бо гэта жыццё. А мая можа кагосьці выратаваць, таму ішла яе здаваць.

Феафанія Міхайлаўна ніколі не пашкадавала аб гэтым выбары. Яна адчувала сябе добра і яшчэ на пенсіі доўга  працавала. З мужам Мікалаем трымалі асабістую гаспадарку. Пабудавалі дом у вёсцы Забердава.

— Я вельмі задаволена тым, што здавала кроў і прыносіла карысць людзям, — адзначыла жанчына. І яе старанні аказаліся заўважанымі — Феафаніі Міхайлаўне Яўсей прысвоена званне «Ганаровы донар Рэспублікі Беларусь».

Галіна СМАЛЯНКА

Теги: новость дня
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».