• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
31.08.2026, 16:36
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    За выходные в Минской области сотрудники ГАИ выявили 1245 нарушений

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

    С 25 августа по 5 сентября проводиться акция «Внимание — дети!». Включите ближний свет фар.

    С 25 августа по 5 сентября проводиться акция «Внимание — дети!». Включите ближний свет фар.

    Жители Кореличского района торжественно отметили золотую свадьбу

    Жители Кореличского района торжественно отметили золотую свадьбу

    Свой сотый день рождения отметил 20 августа житель Кореличского района Александр Данилович Плескач

    Свой сотый день рождения отметил 20 августа житель Кореличского района Александр Данилович Плескач

    Пункт погляду журналіста: «ЧАЛАВЕКУ ПАТРЭБНЫ ЧАЛАВЕК»

Главная Здоровье. Медицина. Красота

Гродзенскі перынатальны цэнтр: сучасная тэхніка і прафесіяналізм

by
03.08.2016
в Здоровье. Медицина. Красота
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

getlogoЗа апошняе дзесяцігоддзе ў Гродзенскім перынатальным цэнтры адбыліся глабальныя змены.
Гродзенскі абласны клінічны перынатальны цэнтр быў адным з першапраходцаў ажыццяўлення дзяржаўнай праграмы маштабнай рэканструкцыі родадапаможных устаноў з перааснашчэннем сучаснай медыцынскай тэхнікай. Прычым, многае ўкаранялася ўпершыню і потым станавілася прыкладам для калег, прычым, не толькі ў Беларусі.
— Літаральна сёння нашы спецыялісты вяртаюцца з Казахстана, дзе па просьбе калег былі з тыднёвым навучальным курсам, — паведаміла карэспандэнту «Звязды» намеснік галоўнага ўрача Гродзенскага абласнога клінічнага перынатальнага цэнтра па медыцынскай частцы Людміла КЕДА.
Сучасны перынатальны цэнтр еўрапейскага ўзроўню трымаецца на чатырох кітах: дзяржаўная палітыка, аснашчэнне, кадры і ідэалогія.
Дзяржаўная дэмаграфічная палітыка
— Наш перынатальны цэнтр — гэта наглядны доказ той дзяржаўнай дэмаграфічнай палітыкі, якая праводзіцца ў Беларусі, — зазначае Людміла Кеда. — Дасягнуты вельмі добрыя вынікі ў службе аховы мацярынства і дзяцінства.
Наша краіна займае 25 месца сярод 179 краін па гарантаванні ўмоў для бяспечнага мацярынства, знаходзіцца на ўзроўні перадавых краін па дзіцячай смяротнасці. З 2000 года ў Гродзенскім перынатальным цэнтры не было выпадкаў мацярынскай смяротнасці.
У Беларусі створана рознаўзроўневая сістэма аказання перынатальнай дапамогі. Увогуле ёсць чатыры ўзроўні. Чацвёрты — рэспубліканскі цэнтр «Маці і дзіця». Трэці — абласныя перынатальныя цэнтры. Другі — міжраённыя цэнтры. І першы — у раёнах.
— Сэнс рознаўзроўневай сістэмы ў тым, што пацыентка, якая мае пэўную паталогію, абавязкова атрымае высокакваліфікаваную дапамогу, — тлумачыць Людміла Кеда. — Чым больш складаная паталогія, тым на больш высокі ўзровень аказання медыцынскай дапамогі яна накіроўваецца. Тое ж тычыцца і нованароджаных, якія пры неабходнасці пераводзяцца ва ўстанову больш высокага ўзроўню.
Адметная рыса сучаснага перынатальнага цэнтра — наяўнасць аддзялення дзіцячай рэанімацыі.
— Штогод да 20 дзяцей нараджаецца ў нашым цэнтры з вагой да 1 кілаграма, і мы маем добрыя вынікі іх выходжвання. Нават калі вага, здаралася, складала ўсяго 470 грамаў — расказвае Людміла Мікалаеўна.
Пераканацца ў гэтым можна па фатаграфіях, якія змяшчаюць на спецыяльны стэнд у аддзяленні дзіцячай рэанімацыі. Іх па просьбе медыкаў прыносяць бацькі дзетак з праблемнай пры нараджэнні вагой, калі яны падрастаюць. Гэта не толькі пацвярджае якасную медыцынскую дапамогу канкрэтным дзецям, але аказвае станоўчы псіхалагічны эфект на іншых бацькоў.
У тэму
У Гродзенскага перынатальнага цэнтра шмат сяброў (прадпрыемстваў, арганізацый і прыватных асоб), якія аказваюць яму дабрачынную дапамогу. Дзякуючы ёй набываюць неабходнае абсталяванне і матэрыялы, нарыхтоўваюць агародніну, упрыгожваюць будынак і тэрыторыю цэнтра, а таксама ўшаноўваюць падарункамі сваіх пацыентак.
Тэхнічнае аснашчэнне
Усё гэта дасягнута дзякуючы рэканструкцыі перынатальнага цэнтра з аснашчэннем усім неабходным для аказання кваліфікаванай медыцынскай дапамогі — апаратамі штучнай вентыляцыі лёгкіх, інкубатарамі для нованароджаных, газавымі і гемадынамічнымі маніторамі, апаратамі ўльтрагукавога даследавання, лабараторным і іншым абсталяваннем. Увогуле цяпер задзейнічана каля 400 адзінак тэхнікі, што дазваляе лячыць і абследаваць пацыентаў з прымяненнем найноўшых метадаў і дасягненняў медыцынскай навукі.
— Сваёй задачай бачым удасканаленне медыцынскай дапамогі нованароджаным з малой вагой, каб не толькі выратаваць іх, але і забяспечыць ім добрую якасць жыцця, — кажа Людміла Кеда. — Такія дзеці абследуюцца і калі выяўляецца нейкая паталогія, то ў Гродзенскай абласной дзіцячай бальніцы адразу ж прымяняюцца адпаведныя методыкі лячэння.
Кадравы патэнцыял
Сёння ў Гродзенскім перынатальным цэнтры няма ніводнага кутка, ад падвала да гарышча, які не прывялі ў сучасны выгляд. Пры гэтым імкнуліся зрабіць так, каб кожная жанчына адчувала тут сябе як дома.
— Важна, каб у маладых бацькоў засталіся толькі пазітыўныя ўражанні аб нашай установе, — лічыць Людміла Кеда. — А гэта залежыць і ад добразычлівых адносін з боку персаналу цэнтра, і ад умоў, што створаны для пацыентаў.
Умовы падобныя на санаторныя: тэлевізары ў палатах і холах, прыгожая аддзелка сцен, каляровая бялізна…
Зрэшты, усе гэта было бы другарадным, калі б не высокакваліфікаваныя спецыялісты.
Прыкладна 70 % урачоў і больш за палову сярэдняга медыцынскага персаналу перынатальнага цэнтра маюць кваліфікацыйныя катэгорыі.
— Імкнёмся прыўнесці ўсё новае, што ёсць у калег з Беларусі, Расіі, Польшчы і іншых краін, па крупінках збіраем перадавы вопыт. А некаторыя нашы падыходы, методыкі потым распаўсюджваюцца на ўсю краіну і ў замежжы, — зазначае Людміла Кеда.
Дарэчы, Гродзенскі перынатальны цэнтр адным з першых у вобласці ўкараніў сістэму менеджмента якасці, якая дакладна рэгламентуе абавязкі кожнага работніка. Распрацавалі алгарытмы дзеянняў персаналу ў экстрэмальных сітуацыях.
«Арганізацыя добразычлівых адносін да дзіцяці» — такога статусу Сусветная арганізацыя аховы здароўя ўдастоіла Гродзенскі перынатальны цэнтр за падтрымку прынцыпаў груднога выкормлівання, на якім там знаходзяцца амаль усе дзеці.
Нясумная ідэалогія
— Мы надаём вялікую ўвагу ідэалагічнай рабоце, каб людзі ведалі, якая ў нас мэта і што трэба рабіць, каб дабіцца належнага выніку, — кажа Людміла Кеда. — Прычым, акцыі ў гэтым кірунку ладзім разам з нашымі пацыентамі.
Ужо традыцыйна ў перынатальным цэнтры віншуюць мам, чые дзеці нарадзіліся ў Дзень Незалежнасці Беларусі, а летась па ініцыятыве грамадскага аб’яднання «Белая Русь» з удзелам кіраўніцтва аблвыканкама і маладой сям’і яшчэ і заклалі Алею будучыні. Сёлета яна папоўнілася новымі дрэўцамі, аб чым паклапаціліся ў тым ліку і бацькі з дзецьмі, якія нарадзіліся 3 ліпеня ў 2014 і 2015 гадах.
Яшчэ адна «фішка» перынатальнага цэнтра — парад калясак у Дзень сям’і. Паўдзельнічаць у ім бацькоў запрашалі праз інтэрнэт, дзіцячыя садкі і ў выніку на парадзе было больш за 100 калясак з дзецьмі.
— Нават не чакалі, што будзе так прыгожа, — кажа пра мінулагоднюю акцыю Людміла Кеда.
— Прымусу не было?
— Не, гродзенцы — людзі вельмі творчыя, энергічныя і з вялізным задавальненнем адгукаюцца на наша запрашэнне. Трэба, мусіць, праводзіць яшчэ больш такіх цікавых акцый, каб яны маглі сябе праявіць.
Дарэчы, сёлета акцыю «Парад калясак» прадоўжылі ўжо на гарадскім узроўні — ён праходзіў у парку імя Жана Эмануэля Жылібера.
Барыс ПРАКОПЧЫК.

Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».